Прафілактыка вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання
Для забеспячэння бяспекі, захавання здароўя і працаздольнасці ў працэсе працы, прадухілення вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання неабходна:
- пры працы выкарыстоўваць санітарнае адзенне;
- правільна ўжываць сродкі індывідуальнай аховы;
- выконваць рэжімы працы і адпачынку;
- выконваць патрабаванні бяспекі пры працы з абсталяваннем;
- праходзіць навучанне бяспечным прыёмам працы, усе віды інструктажоў, праверку ведаў па пытаннях аховы працы;
- выконваць Правілы ўнутранага працоўнага распарадку, а таксама не ўжываць алкагольныя напоі, наркатычныя рэчывы пад час працы;
- выконваць гігіенічныя нарматывы і рэгламенты, якія забяспечваюць бяспеку вытворчых працэсаў;
- праходзіць папярэднія (пры паступленні на працу) і прафілактычныя (перыядычныя) медыцынскія агляды з улікам агульных супрацьпаказанняў, індывідуальнай адчувальнасці;
- рацыянальна выкарыстоўваць сродкі калектыўнай аховы і сродкі індывідуальнай аховы;
- праходзіць навучанне асновам медыцынскіх ведаў, спосабам захавання здароўя на працоўным месцы;
- фарміраваць здоровы лад жыцця, у т. л.: стварэнне пастаяна дзейнічаючай інфармацыйнай сістэмы, накіраванай на павышэнне ўзроўня ведаў аб уплыве негатыўных фактараў на здароўе;
- зніжаць ужыванне табачных вырабаў і алкаголю;
- займацца спортам.
Асновай для бяспечнай працы з’яўляецца правільнае выкарыстанне небяспечных рэчываў, абсталявання і інструмента, біялагічных рэчываў, выканання інструкцый па ахове працы.
Жыццё і здароўе з’яўляюцца самай вялікай каштоўнасцю і ва многім залежаць ад свядомых адносінаў да асабістай бяспекі. Няхай стане добрай традыцыяй – пачынаць працоўны дзень з пытанняў бяспекі