Асаблівасці прыёму і падрыхтоўкі замежных грамадзян
Асаблівасці прыёму і падрыхтоўкі замежных грамадзян
Дата публикации: .
Замежныя грамадзяне да падачы дакументаў для паступлення ў аспірантуру павінны пацвердзіць эквівалетнасць (адпаведнасць) сваіх замежных дыпломаў беларускім дыпломам аб вышэйшай адукацыі.
Замежныя грамадзяне, якія паступаюць у аспірантуру, павінны мець вышэйшую адукацыю на ўзроўні магістра навук.
Неабходнай умовай залічэння замежных грамадзян у аспірантуру з’яўляецца наяўнасць пашпарта або замяняючага яго дакумента, які сведчыць права знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дамовы абавязковага медыцынскага страхавання, а таксама валоданне рускай мовай на ўзроўні, дастатковым для засваення адпаведнай адукацыйнай праграмы навучання пасля ВНУ.
Замежныя грамадзяне залічаюцца ў аспірантуру для навучання без конкурсу, на платнай аснове, без здавання ўступных экзаменаў па спецыяльнай дысцыпліне. Пры гэтым схільнасць паступаючага да навукова-даследчай працы, а таксама ўзровень валодання мовай навучання, дастатковы для засваення адукацыйнай праграмы аспірантуры, выяўляецца па выніках сумоўя.