Платныя паслугі
Пералік такіх паслуг і цэнаабразаванне рэгламентуюцца адпаведнымі пастанаўленнямі Міністэрства аховы здароўя і Савета Міністраў РБ.
Платныя паслугі аказваюцца на дамоўнай аснове. З узорам тыпавой дамовы можна азнаёміцца тут .
Аказанне платных паслуг замежным грамадзянам у Цэнтры рэгламентуецца адпаведным парадкам і інструкцыяй.
- Загад ад 13.04.2017 № 95 «Аб рэалізацыі ў РНПЦ псіхічнага здароўя Пераліку патрабаванняў па развіццю экспарта медыцынскіх паслуг»..
- Загад "аб умовах прэдастаўлення медыцынскай дапамогі замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, бежанцам" .
- Парадак шпіталізацыі пацыентаў, якія абслугоўваюцца на платнай аснове.
Прыведзеныя цэны з'яўляюцца арыенціровачнымі і могуць пераглядацца ў сувязі са змяненнем актуальнага кошту складаючых платных медыцынскіх паслуг.
Звярніце ўвагу!
Асобна аплачваюцца:
- кошт медыкаментаў і расходных матэрыялаў;
- кошт даследаванняў і медыкаментаў, калі ў прэйскуранце пазначаны кошт толькі знаходжання ў стацыянары.
Спосабы аплаты паслуг
Для аплаты праз АРІП неабходна выбраць паслядоўна ўкладкі:
Сістэма "Разлік" (АРІП) --> Сацабслугоўванне, ахова здароўя --> Ахова здароўя --> Навукова-практычныя цэнтры -->РНПЦ псіхічнага здароўя --> Медыцынскія паслугі --> Нумар дакумента (нумар аддзялення) --> П.І.І., сума --> аплаціць.
У касе платных паслуг бухгалтэрыі РНПЦ псіхічнага здароўя.
У касе бухгалтэрыі плата паслуг выконваецца выключна ў беларускіх рублях.
Бліжэйшы пункт абмену валют знаходзіцца ў аддзяленні АСБ ААТ Беларусбанк № 510/377 па адрасу г.Мінск, вул. Будслаўская, 2, тэл: +37517 3653038Падрабязную інфармацыю па платных медыцынскіх паслугах можна атрымаць па тэлефонах:
- Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне: (+375-17) 385-90-27,
- Бухгалтэрыя: (+375-17) 282-85-54.
Звяртаем увагу на адрозненні ў прэйскурантах на аказанне платных паслуг для грамадзян Беларусі і замежных грамадзян!
Прапануем азнаёміцца з прэйскурантамі
Для грамадзян РБ:
- Дарослая псіхатэрапія
- Знаходжанне ў палаце павышанай камфортнасці
- Знаходжанне ў стацыянары
- Кансультацыі спецыялістаў
- Лабараторныя даследванні
- Лячэнне неўратычных разладаў
- Лячэнне нікацінавай залежнасці ў амбулаторных умовах
- Лячэнне сіндрому адмены алкаголю
- Магнітна-рэзанансная тамаграфія
- Наркалагічная дапамога
- Псіхіятрычная дапамога
- Рэфлексатэрапія
- Ультрагукавая дыягностыка
- Фізіятэрапія
- Функцыянальная дыягностыка
Прыблізны поўны кошт
Арыентыровачны кошт лячэння (лячэнне/абследаванне + знаходжанне + харчаванне) у дзень:
- псіхасаматычных і неўратычных расстройстваў - ад 80 бел. рублёў,
- расстройстваў, звязаных з ужываннем алкаголю і іншых псіхаактыўных рэчываў - ад 60 бел. рублёў,
- Арыентыровачны кошт індывідуальнага догляду ва ўмовах стацыянара – ад 45 бел. рублёў за дзень.