Медыцынская псіхалогія (праграмы-мінімум)
19.00.04 – медыцынская псіхалогія, мед.
Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2004 г. № 138
Мэта і задачы праграмы-мінімум
Cпецыяльныя медыка-псіхалагічныя веды неабходны для арганізацыі лячэбнага працэса, рашэння дыягнастычных, экспертных, псіхатэрапеўтычных, прафілактычных задач, для разумення механізмаў фарміравання ўнутранай карціны хваробы, імавернаснага прагнозу развіцця, ходу, кампенсацыі і дэкампенсацыі разнастайных формаў псіхічных і паводзінскіх, псіхасаматычных разладаў, абгрунтавання ролі псіхалагічнага фактару ў іх узнікненні.
Мэта вывучэння матэрыялаў праграмы-мінімум па спецыяльнасці 19.00.04 «Медыцынская псіхалогія» - фарміраванне ў суіскальніцкай вучонай ступені паглыбленных ведаў па асноўных і прыярытэтных раздзелах медыцынскай псіхалогіі, клінічнай псіхадыягностыкі і псіхатэрапіі.
Асноўнымі задачамі праграмы-мінімум з’яўляюцца:
- вывучэнне псіхалагічных аспектаў лячэбнага працэсу;
- фарміраванне навыкаў і ўменняў па выкарыстанню сучасных клініка-псіхалагічных і эксперыментальна-псіхалагічных метадаў даследвання ў клініках пры вырашэнні разнастайных задач;
- набыццё спецыяльных навыкаў па планаванню і арганізацыі псіхадыягнастычнага працэсу ў клініках, аналіза і інтэрпрэтацыі атрыманых вынікаў;
- удасканаленне досведу практычнага выкарыстання псіхадыягнастычнай інфармацыі пры правядзенні псіхатэрапіі і псіхакарэкцыі.
Патрабаванні да ўзроўня ведаў
У выніку вывучэння дысцыпліны суіскальнік вучонай ступені павінен:
- ведаць тэарэтычныя асновы медыцынскай псіхалогіі;
- ведаць прафесійна-этычныя нарматывы ў медыцынскай псіхалогіі;
- міжнародную класіфікацыю псіхічных і паводзінскіх разладаў 10-га перагляду;
- мець вопыт арганізацыі і правядзення псіхадыягнастычнага даследвання ў клініках;
- валодаць тэхнікай пабудовы інтэрпрэтацыйных схем пры аналізе вынікаў псіхадыягнастычнага даследвання ў клініках;
- мець вопыт правядзення псіхатэрапіі і псіхакарэкцыі;
- валодаць навыкамі планавання і правядзення навуковых даследванняў;
- ведаць асноўныя псіхапаталагічныя сімптомы і сіндромы;
- валодаць навыкамі клінічнай дыягностыкі псіхічных і паводзінскіх разладаў
- ведаць сучасную класіфікацыю псіхічных захворванняў і асноўныя іх клінічныя праявы.
Суіскальнік павінен паказаць на экзамене прафесійныя веды па асноўных раздзелах медыцынскай псіхалогіі і сумежных дысцыплін, валоданне сучаснымі псіхадыягнастычнымі тэхналогіямі і метадамі псіхатэрапіі.
Змест праграмы
Агульная медыцынская псіхалогія
- Агульныя катэгорыі медыцынскай псіхалогіі.
Мэты, задачы і структура медыцынскай псіхалогіі. Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы медыцынскай псіхалогі. Асноўныя паняцці, тэрміны, катэгорыі медыцынскай псіхалогіі.
- Асноўныя канцэпцыі развіцця псіхічных і паводзінскіх разладаў у медыцынскай псіхалогіі.
Ключавые словы: асоба, кагнітыўная тыпалогія, паводзінскія стылі, канцэпцыі развіцця.
- Значэнне тыпалогіі асобы ў клініцы.
- Класіфікацыйныя схемы псіхалагічных тыпаў.
- Паводзінскія стылі ў клініцы.
- Класіфікацыя асабовых падыходаў у медыцынскай псіхалогіі.
- Псіхадынамічныя, паводзінскія і сацыяльна-кагнітыўныя канцэпцыі развіцця псіхічных і паводзінскіх разладаў.
- Сацыяльна-псіхалагічныя аспекты медыцынскай псіхалогіі. Псіхалогія лячэбнага працэсу.
Ключавыя словы: ралявыя функцыі, інтэракцыі, камплайенс, плацэба-эфект.
- Ралявыя функцыі саціяльна-псіхалагічных фактараў у
развіцці разладаў. - Эканамічная мадэль інтэракцыі.
- Сацыяльныя фактары функцыянавання асобы і псіхічныя разлады.
- Сацыялагічныя катэгорыі клінічнай псіхалогіі і мадэлі развіцця разладаў.
- Псіхалагічныя аспекты фармакатэрапіі.
- Спосабы дасягнення камплайенса.
- Плацэба-эфект: віды, плацэба-рэактыўнасць.
- Копінг-паводзіны і механізмы псіхалагічнай абароны.
Ключавыя словы: стрэсуры, копінг-паводзіны, псіхалагічная абарона, адаптацыя.
- Класіфікацыя псіхасацыяльных стрэсараў.
- Функцыі стрэсараў у развіцці разладаў.
- Класіфікацыя і сутнасць копінг-стратэгій.
- Сутнасць механізмаў псіхалагічнай абароны.
- Тэорыі механізмаў псіхалагічнай абароны.
- Класіфікацыя механізмаў абароны.
- Сутнасць, тэорыі і крытэрыі псіхічнай адаптацыі.
- Асновы адносінаў і камунікацыі ў клініцы.
Ключавыя словы: коммунікаціі, тэрапеўтычныя адносіны.
- Тэорыі адносінаў у медыцынскай псіхалогіі.
- Структура і віды камунікацыі.
- Прынцыпы тэрапеўтычных адносінаў.
- Асаблівасці і прынцыпы адносінаў і кымунікацыі з разнастайнымі катэгорыямі пацыентаў.
Прыватная медыцынская псіхалогія
- Псіхалагічныя аспекты дэпрэсіі.
Ключавыя словы: дэпрэсія, стыль, атрыбутыўныя стылі.
- Псіхалагічныя канцэпцыі дэпрэсіі. Кагнітыўныя і псіхадынамічныя тэорыі дэпрэсіі. Псіхалагічная структура дэпрэсіўных перажыванняў. Дэпрэсіўны паводзінскі стыль. Атрыбутыўныя мадэлі дэпрэсіі.
- Псіхалагічныя аспекты неўратычных, звязаных з стрэсам і саматаформных разладаў.
Ключавыя словы: неўроз, псіхічная траўма, трывожныя разлады.
- Псіхалагічныя фактары фарміравання неўрозаў.
- Віды псіхічных траўмаў.
- Роля акцэнтуацый характара ў развіцці неўроза.
- Сістэмна-інтэгратыўныя мадэлі трывожных разладаў.
- Псіхалагічныя канцэпцыі панічнага разладу.
- Двухфактарная мадэль агарафобіі.
- Псіхалагічныя мадэлі генералізаванага трывожнага разладу і сацыяфобіі.
- Псіхалагічныя фактары саматаформных разладаў.
- Цыркулярная мадэль саматаформных разладаў, падтрымліваючыя фактары.
- Псіхалагічныя аспекты шызафрэніі.
Ключавыя словы: шызафрэнія, мадэлі.
- Псіхалагічныя канцэпцыі шызафрэніі.
- Псіхалагічная структура і дынаміка перажыванняў пры шызафрэніі.
- Сацыяльна-псіхалагічныя і кагнітыўныя мадэлі шызафрэніі.
- Псіхалагічныя аспекты псіхічных і паводзінскіх разладаў, выкліканых злоўжываннем ПАР.
Ключавыя словы: ПАР, мадэлі.
- Псіхалагічныя канцэпцыі разладаў, выкліканых злоўжываннем ПАР.
- Структурна-функцыянальны аналіз асобы разладамі, выкліканымі злоўжываннем ПАР.
- Падтрымліваючыя фактары і цыркулярныя мадэлі разладаў, выкліканых злоўжываннем ПАР.
- Псіхалагічныя аспекты сэрцава-сасудзістых разладаў і захворванняў органаў дыхання.
Ключавыя словы: сэрцава-сасудзістыя разлады, хваробы органаў дыхання, псіхалагічныя мадэлі.
- Псіхалагічныя мадэлі ішэмічнай хваробы сэрца і інфаркту міакарда.
- Структура асобы хворых сэрцава-сасудзістымі захворваннямі.
- Тыпы паводзінскай актыўнасці.
- Псіхалагічныя мадэлі гіпертанічнай хваробы.
- Псіхалагічныя канцэпцыі бранхіальнай астмы.
- Псіхалагічныя аспекты захворванняў стрававальнай сістэмы і нырак.
Ключавыя словы: захворванні стрававальнай сістэмы, захворванні нырак.
- Псіхалагічныя мадэлі язвавай хваробы.
- Асаблівасці асобы хворых неспецыфічным язвавым калітам.
- Псіхалагічныя асаблівасці хворых ХНН, праходзячых гемадыяліз.
- Псіхалагічныя праблемы гемадыялізных хворых.
- Псіхалагічныя аспекты пацыентаў хірургічнай клінікі.
Ключавыя словы: хірургічны хворы, псіхалагічныя асаблівасці.
- Псіхалагічныя траўмы хірургічнага хворага.
- Псіхалагічная падрыхтоўка да аперацыі.
- Псіхалагічныя аспекты пасляаперацыйнага перыяда.
- Хірургічная траўма як стрэсавы фактар.
- Псіхалагічныя аспекты траўматалогіі.
- Псіхалагічныя асаблівасці апёкавых хворых.
- Псіхалагічныя перажываннні ў стане шоку.
- Псіхалагічныя аспекты рэанімацыі.
- Псіхалагічныя аспекты нейрахірургіі.
- Асаблівасці ўзаемаадносінаў і камунікацыі ў хірургічным стацыянары.
- Псіхалагічныя аспекты анкалагічных хворых.
Ключавыя словы: анкалагічныя хворыя, псіхалагічныя аспекты, хоспісы.
- Структура і дынаміка перажыванняў у анкалагічных хворых.
- Псіхалагічныя канцэпцыі анкалагічных захворванняў.
- Асновы адносінаў і камунікацыі з анкалагічнымі хворымі.
- Псіхалагічная рэабілітацыя анкалагічных хворых.
- Псіхалагічныя аспекты анкалагічных хоспісаў.
- Псіхалагічныя аспекты ў клініцы дзіцячых хвароб.
Ключавыя словы: хворы дзіця, мадэлі, псіхасаматычные ўзаемаадносіны.
- Псіхалагічныя асаблівасці хворага дзіцяці.
- Асновы адносінаў і камунікацыі з хворымі дзецьмі.
- Псіхалагічныя мадэлі і канцэпцыі дзіцячай хваробы.
- Псіхасацыяльныя фактары педыятрычнай клінікі.
- Псіхасаматычныя ўзаемаадносіны ў педыятрыі.
Клінічная псіхадыягностыка
- Агульныя аспекты клінічнай псіхадыягностыкі.
Ключавыя словы: клінічная псіхадыягностыка, функцыянальны діягназ.
- Спецыфічныя асаблівасці псіхадыягностыкі ў клініцы.
- Мэты і задачы клінічнай псіхадыягностыкі.
- Асноўныя дыягнастычныя канцэпцыі псіхадыягностыкі ў клініцы.
- Функцыянальны дыягназ.
- Мнагамернасць клінічнай псіхадыягностыкі.
- Тэставыя ўстаноўкі ў клінічнай псіхадыяностыцы.
- Метады клінічнай псіхадыягностыкі.
Ключавыя словы: клініка-псіхалагічныя метады, эксперыментальна-псіхалагічныя метады.
- Самасправаздачы і саманазіранне
- Бяседа і інтэрв’ю.
- Метад назірання.
- Біяграфічны (анамнестычны) метад.
- Вывучэнне прадуктаў творчай дзейнасці даследуемых.
- Асобныя псіхічныя функцыі (патапсіхалагічныя метады даследвання ўвагі, памяці, мышлення).
- Функцыянальныя і эмацыянальныя станы (тэст Люшэра).
- Інтэлект (тэст Векслера, матрыцы Равена і інш.).
- Самасвядомасць і самаадзнака (Рэпертуарныя рашоткі Келі, шкалы самаадзнакі па Дэмба-Рубінштэйн).
- Каштоўнасці, сацыяльныя ўстаноўкі (тэст Рокіча).
- Эмацыйна-матывацыйная сфера (ТАТ, тэст Роршаха, тэст Розенцвейга і інш.).
- Самарэгуляцыя (методыка «Узровень прэтэнзій» Хоппе, субъ’ектыўная лакалізацыя кантролю Роттэра).
- Апытальнікі ў клінічнай псіхадыягностыцы.
Ключавыя словы: апытальнікі, шкалы.
- Агульная характэрыстыка апытальнікаў у клінічнай псіхадыягностыцы.
- Клінічныя апытальнікі і шкалы.
- Спецыялізаваныя асобасныя пытальнікі і шкалы.
- Шматшкальныя асобасныя апытальнікі.
- Праектыўныя метады і псіхасемантычныя метады ў клініцы.
Ключавыя словы: праектыўныя методыкі, псіхасемантычныя методыкі.
- Агульныя асновы праектыўнай псіхадыягностыкі.
- Класіфікацыя праектыўных метадаў.
- Праектыўныя методыкі ў клініцы.
- Асновы эксперыментальнай псіхасемантыкі.
- Псіхасемантычныя методыкі ў клініцы.
- Сістэмныя псіхадыягнастычныя методыкі. Асновы компутарнай псіхадыягностыкі ў клініцы.
Ключавыя словы: сістэмные методыкі, компутарная псіхадыягностыка.
- Агульная характэрыстыка сістэмных методык.
- Мінесотскі Многашкальны Асобасны Апытальнік (MMPI).
- Метад Чарнільных Плям Роршаха.
- Комп’ютарная псіхадыягностыка.
- Структура і арганізацыя псіхадыягнастычнага працэсу ў клініцы.
Ключавыя словы: этапы, заключэння, псіхалагічны дыягназ.
- Этапы псіхадыягнастычнага працэсу ў клініцы.
- Прынціпы псіхадыягнастычнага заключэння ў клініцы.
- Структура псіхадыягнастычнага заключэння.
- Тыповыя памылкі інтэрпрэтацыі вынікаў псіхадыягностыкі.
- Псіхалагічны діягназ.
Псіхатэрапія
- Агульныя палажэнні псіхатэрапіі
Ключавыя словы: фактары, этычныя аспекты.
- Інтэрдысцыплінарны характар псіхатэрапіі.
- Фактары лячэбнай дзейнасці ў псіхатэрапіі.
- Важнейшыя этычныя аспекты псіхатэрапіі.
- Класічны псіхааналіз.
Ключавыя словы: псіхааналіз, тэхнікі, інтэрпрэтацыя.
- Тэорыя псіхааналізу.
- Ключавыя паняцці псіхааналізу.
- Тэхнікі, прыёмы інтэрпрэтацыі.
- Гештальт-тэрапія.
Ключавыя словы: гештальт-тэрапія, асоба, тэхнікі.
- Тэорыя гештальт-тэрапіі.
- Асаблівасці неўратычнай асобы.
- Асноўныя паняцці гештальт-тэрапіі.
- Тэхнікі гештальт-тэрапіі.
- Рацыянальная псіхатэрапія. Эмацыянальна-стрэсавая псіхатэрапія.
Ключавыя словы: рацыянальная псіхатэрапія, дыялог.
- Тэарэтычныя асновы рацыянальнай тэрапіі.
- Дыялог у рацыянальнай тэрапіі.
- Галіна даследвання рацыянальнай псіхатэрапіі ў клінічнай практыцы.
- Эмацыянальна-стрэсавая псіхатэрапія.
- Кагнітыўна-паводзінская тэрапія.
Ключавыя словы: кагнітыўна-паводзінская тэрапія, тэхнікі, мадэлі, дэпрэсія.
- Тэарэтычныя асновы паводзінскай тэрапіі.
- Мэты і тэхнікі паводзінскай тэрапіі.
- Тэарэтычныя асновы кагнітыўнай тэрапіі.
- Кагнітыўныя мадэлі.
- Кагнітыўныя тэхнікі.
- Кагнітыўная тэрапія дэпрэсій.
- Групавая псіхатэрапія.
Ключавыя словы: групавая тэрапія, віды, дынаміка.
- Тэарэтычныя асновы групавой тэрапіі.
- Асноўныя паняцці.
- Віды групавой псіхатэрапіі.
- Групавая дынаміка.
- Цялеснаарыентаваная псіхатэрапія. Псіхічная самарэгуляцыя.
Ключавыя словы: цялеснаарыентаваная псіхатэрапія, аўтагенная трэніроўка, прагрэсіўная мышачная рэлаксацыя.
- Тэарэтычныя асновы цялеснаарыентаванай псіхатэрапіі.
- Асноўныя паняцці.
- Асноўныя тэхнікі.
- Аўтагенная трэнероўка.
- Прагрэсіўная мышачная рэлаксацыя.
ПСІХІЯТРЫЯ
- Арганізацыя псіхіятрычнай дапамогі.
Ключавыя словы: класіфікацыя, закон, нарматыўныя документы, канцэпцыя развіцця псіхіятрычнай дапамогі Рэспублікі Беларусь.
- Структура псіхіятрычнай дапамогі насельніцтву.
- Закон аб псіхіятрычнай дапамозе насельніцтву.
- Нарматыўныя дакументы, рэгулюючыя аказанне псіхіятрычнай дапамогі.
- Канцэпцыя развіцця псіхіятрычнай дапамогі Рэспублікі Беларусь.
- Псіхапаталагічныя сімптомы і сіндромы псіхічных захворванняў.
Ключавыя словы: паталогія, сімптомы, сіндромы, захворванне.
- Паталогія адчуванняў, успрыманняў, памяці, інтэлекту, мышлення, эмоцый, волі, маторыкі, усведамлення
- Асноўныя псіхапаталагічныя сіндромы і захворванні, пры якіх яны пераважна сустракаюцца.
- Абмежаванне, уключаючы сімптаматычныя, псіхічныя разлады.
Ключавыя словы: позні ўзрост, сасудзістыя, саматычныя, арганічны.
- Дэменцыі.
- Арганічаныя разлады асобы і паводзінаў
- Псіхічныя і паводзінскія разлады ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў
Ключавыя словы: псіхаактыўныя рэчывы, залежнасць, псіхатычнае, стан адмены.
- псіхічныя і паводзінскія разлады ў выніку ўжывання дакладных груп псіхаактыўных рэчываў: вострая інтаксікацыя, ужыванне са шкоднымі наступствамі, сіндром залежнасці, стан адмены, псіхічныя
- Шызафрэнія, шізатыпічныя і трызневыя разлады.
Ключавыя словы: шызафрэнія, шізатыпічныя разлады, дыягнастычныя крытэрыі.
- Шызафрэнія, діягнастычныя крытэрыі, асноўныя клінічныя формы, тіпы цячэння.
- Шызатыпічны разлад, діягнастычныя крытэрыі, дыферэнцыяльная дыягностыка.
- Хранічныя трызневыя разлады (трызневы разлад, інвалюцыйны параноід) дыягнастычныя крытэрыі.
- Шізаафектыўны разлад, дыягнастычныя ўказанні, дыферэнцыйная дыягностыка.
- Афектыўныя разлады настрою.
Ключавыя словы: афектыўны разлад, дэпрэсія, манія, рэкурэнтны разлад.
- Агульная характэрыстыка групы. Асноўныя крытэрыі, якія ляжаць у аснове класіфікацыі дадзенай групы разладаў. Маніякальны эпізод, дыягнастычныя ўказанні, клінічныя праявы, дыферэнцыйны дыягназ. Дэпрэсіўны эпізод, дыягнастычныя ўказаннні, клінічныя праявы, дыферэнцыйны дыягназ.
- Біпалярны афектыўны разлад, дыягностыка, клініка, падыходы да лячэння і прафілактыкі.
- Рекурэнтны дэпрэсіўны разлад, дыягностыка, клініка, лячэнне. Хранічныя разлады настрою, цыклатымія, дістымія, дыягнастычныя крытэрыі.
- Разлады сталай асобы і паводзінаў у дарослых.
Ключавыя словы: асоба, спецыфічныя, хранічныя, звычкі, схільнісці.
- Спецыфічныя разлады асобы, дыягнастычныя крытэрыі, клініка, асновы лячэння і рэабілітацыі
- Хранічныя змены асобы, не звязаные з пашкоджаннем або захворваннем мозгу, дыягнастычныя крытэрыі, клініка, асновы лячэння і рэабілітацыі
- Разлады звычак і схільнасцяў, дыягнастычныя крытэрыі, клініка, асновы лячэння і рэабілітацыі
- Разумовая адсталасць.
Ключавыя словы: разумовая адсталасць, ступені, рэабілітацыя.
- Дыягнастычныя крытэрыі і клінічныя праявы рознай па цяжкасці ступені разумовай адсталасці.
- Дыферэнцыйная дыягностыка. Пытанні рэабілітацыі.
- Парушэнні псіхалагічнага развіцця.
Ключавыя словы: разлады развіцця, спецыфічныя, аўтызм.
- Спецыфічныя разлады развіцця мовы.
- Спецыфічныя разлады развіцця навучальных навыкаў
- Спецыфічны разлад развіцця рухальных функцый
- Агульныя разлады развіцця
- Дзіцячы аўтызм, атыпічны аўтызм, сіндром Аспергера.
- Паводзінскія і эмацыйныя разлады, якія пачынаюцца ў дзіцячым і падлеткавым узросце.
Ключавыя словы: паводзіны, спецыфічныя, эмацыйныя, бруй, заіканне.
- Гіперкінетычныя разлады.
- Разлады паводзінаў.
- Змешаныя разлады паводзінаў і эмоцый.
- Эмацыйныя разлады, спецыфічныя для дзіцячага ўзросту.
- Разлады сацыяльнага фунцыянавання (электыўны мутызм, разлад прыхільнасці, рэактыўнае і разгальмаванае.
- Неарганічны бруй і энкапрэз.
- Заіканне.
СПІСАК ЛІТАРАТУРЫ
- Анастази А., Урбина С. Психологическое тестирование. - Спб.: Питер, 2001.-688 с.
- Асмолов А.Г. «Психология личности».- МГУ, 1990. – 368 с.
- Белый Б.И. Тест Роршаха: практика и теория.- Санкт-Петербург, 1992.-
200с. - Березин Ф.Б.. Мирошников М.П., Соколова Е.Д. Методика многосто-
роннего исследования личности. - М., 1994. - 245 с. - Блейхер В. М. «Введение в практическую патопсихологию».- М., 1994.
- Бодалев А.А., Столин В.В. Общая психодиагностика. - М.: Медицина,
1987.-218 с. - Бондарева Л.В., Ковалева З.Н., Хрящева Н.Ю. «Социально-психологическая подготовка врача-интерниста в клинике психосоматических заболеваний. Психологическая диагностика отношения к болезни при нервно-психических и соматических заболеваниях».- Л.,1990. – 148 с.
- Бурлачук Л.Ф. Введение в проективную психологию. - Киев, 1993.-
97с. - Бурлачук Л.Ф., Морозов С.М. «Словарь-справочник по психодиагностике».- СПб.- М.- Х. - Мн.: Питер, 1999. – 245 с.
- Вассерман Л.И., Щелкова О.Ю. Медицинская психодиагностика: теория
практика, обучение. - СПб, 2003.- 736 с. - Германов В.А. «Психологический аспект диагностики в системе терапевтического стационара».- Куйбышев,1988. – 97 с.
- Гройсман А.Л. «Медицинская психология».- М., 1995. – 192 с.
- Жиляев А.Г. «Псевдорезистентность к терапии у больных психосоматическими заболеваниями и их коррекция. Современные методы диагностики и лечения».-Казань, 1993.-Ч.3.
- Зейгарник Б. В. «Патопсихология».- М., 1998.
- Кабанов М.М. «Методы психологической диагностики в клинике».- Ленинград, 1988г.
- 16.Карвасарский Б.Д. Психотерапия. - Л., 2002.- 503с.
- Клейберг Ю.Л. Психология девиантного поведения / Учебное пособие для вузов. – М., Юрайт. – 2001. – 160.
- Клиническая психология /Под ред. М. Перре, У. Баумана – СПб.: Питер, 2002. – 312 с.
- Клиническая психиатрия (из синопсиса по психиатрии) В 2 томах. / Под редакцией Г.И. Каплан, Б. Дж. Сэдок. - М.: Медицина, 1994. - Т.1. - 671 с.
- Кондрашенко В.Т., Донской Д.И. «Общая психотерапия.» - Мн.:Навука и тэхнiка.1993.
- Леонтьев Д. Тематический апперцептивный тест. - Москва, 1998. - 234 с.
- Лукин С.Е., Суворов А.В. Тест Рисуночной Ассоциации С. Розенцвейга. - Санкт-Петербург, 1993. - 56 с.
- Международная Классификация Болезней (10 пересмотр). Классификация психических и поведенческих расстройств. -Россия Санкт-Петербург, 1994. - 302 с.
- Мельников В.М., Ямпольский Л.Т. «Введение в экспериментальную психологию личности».- М.: Просвещение, 1985. - 319 с.
- Николаева В.В. «Влияние хронической болезни на психику».- МГУ, 1987. – 163 с.
- «Общая психодиагностика». / Под ред. А.А. Бодалева и В.В. Столина. М.: Изд-во Моск. ун-та, 1987. - 359 с.
- Обухов С.Г. Учебное пособие по психиатрии для студентов медико-психологического факультета.- Гродно, 2004
- Обухов С.Г., Шустер Э.Е. Общая психопатология и психические расстройства детского и подросткового возраста.- Гродно, 2004
- Райнер Телле Психиатрия. -Минск, 1999.- 496
- Рубинштейн С. Я. «Экспериментальные методики патопсихологии». / Практическое руководство.- М., Медицина 2003. – 246 с.
- Реан А.А. Практическая психодиагностика личности /Учебное пособие. – СПб., 2001. – 224 с.
- Собчик Л.Н. Введение в психологию индивидуальности. Теория и практика психодиагностики. - Москва, 1998. - 510с.
- Соколова Е. Т., Николаева В.В. Особенности личности при пограничных расстройствах и соматических заболеваниях.- М., Аргус, 1995. – 360 с.
- Сорокина Т.Т., Гайдук Ф.М., Евсегнеев Р.А. Практическое пособие по психиатрии. Минск, 1993.
- Червинская К.Р., Щелкова О.Ю. Медицинская психодиагностика и инженерия знаний. – СПб.: Ювента, 2002. – 624 с.
- Шмелев А.Г. и др. Основы психодиагностики /Учебное пособие.- М.; Ростов-на-Дону, 1996. - 567 с.