5-е псіхіятрычнае аддзяленне (для жанчын), для лячэння крызісных станаў
Загадчыца аддзяленнем
Залесская
Ірына Сяргееўна
(тэл. 289-80-18)
Аказваемая медыцынская дапамога:
З 01.01.11 г. у ДУ «РНПЦ псіхічнага здароўя» адчынена псіхіятрычнае жаночае аддзяленне № 5 для лячэння крызісных і дэпрэсіўных станаў. Аддзяленне прызначана для аказання псіхіятрычнай, псіхатэрапеўтычнай, псіхалагічнай дапамогі жанчынам, якія здзейснілі суіцыдальныя дзеянні або знаходзяцца ў крызісных і дэпрэсіўных станах з высокай магчымасцю ўчынення суіцыду.
Абслугоўваемыя групы пацыентаў: Рэспубліка Беларусь.
У аддзяленні пад кіраўніцтвам загадчыцы працуюць 2 урача-псіхіятра, 2 урача-псіхатэрапеўта, 2 псіхолага. Выкарыстоўваецца індывідуальная і групавая форма працы з пацыенткамі.
Пацыенткам праводзяцца даследванні і лячэнне згодна з пратаколам дыягностыкі і лячэння псіхічных і паводзінскіх разладаў. Акрамя спецыялізаванай дапамогі пацыенты атрымліваюць фізіятэрапеўтычнае лячэнне.
Кансультатыўная дапамога аказваецца намеснікамі дырэктара Цэнтра, урачамі-спецыялістамі па профілях і навуковымі супрацоўнікамі Цэнтра, а таксама супрацоўнікамі кафедры псіхіятрыі і наркалогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».
Паказанні для шпіталізацыі ў 5 аддзяленне:
- псіхічныя разлады ў пацыентаў, якія знаходзяцца ў крызісных станах з высокай магчымасцю здяйснення суіцыдальных дзеянняў або выканаўшых суіцыдальныя дзеянні;
- пацыенткі з афектыўнымі разладамі, у т.л. пацыенткі з дэпрэсіўнымі і маніякальнымі разладамі;
- пацыенткі з разладамі адаптацыі;
- першасныя пацыенткі з вострымі псіхатычнымі станамі аўтаагрэсіўнымі паводзінамі;
Супрацьпаказанні для шпіталізацыі ў 5 аддзяленне:
- хранічныя псіхічныя разлады псіхатычнага спектра з аўтаагрэсіўнымі паводзінамі (шпіталізуюцца ў 14 аддзяленне);
- дэменцыі, у т.л. з аўтаагрэсіўнымі паводзінамі;
- разлад асобы з наяўнасцю парушэнняў паводзінаў, агрэсіяй;
- стан алкагольнага, наркатычнага ап’янення.