Russian Belarusian English

Гісторыя цэнтра

old 1

Гісторыя ДУ «РЭСПУБЛІКАНСКІ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПСІХІЧНАГА ЗДАРОЎЯ» пачынаецца ў канцы 1918 пачатку 1919 г.г., калі пастановай губернскай управы, загадчыкам гаспадарчага хутара Навінкі быў прызначаны тэхнік па культуры палёў Канстанцін Іванавіч Махнач. У закінутых пабудовах хутара пачала існаванне псіхіятрычная калонія. Першым кіраўніком бальніцы да 1930 года быў Сямён Іванавіч Валачковіч. Разам з медыцынскімі сёстрамі М.Т. Барсукевіч, Е.К. Каланіцкай, Н.Е. Кузнецовай, заггасам Н.Е. Кузнецовым, загадчыкам падсобнай гаспадаркай І.Л. Краеўскім ён прыклаў нямала высілкаў для аднаўлення і развіцця бальніцы.

У лістападзе 1921 г. дакладной запіскай у псіхіятрычную секцію Наркамздрава паведамлялася: «Адзінае больш-меньш прыстойнае месца догляду душэўнахворых – гэта працоўная калонія Навінкі на 36 хронікаў, але памяшканне маёнтку ў шасці вярстах ад горада зусім не абсталявана, патрэбен капітальны рамонт і пабудова баракаў для персаналу».

У пачатку 1929 г. загадчык псіхіятрычным аддзяленнем Мінскай губернскай савецкай бальніцы Гольдблат падаў даклад комісару аховы здароўя, у якім абгрунтаваў неабходнасць значнага развіцця псіхіятрычнай лячэбніцы на базе калоніі ў Навінках. У дакладзе гаварылася: «Зноў праектаваная бальніца павінна быць узорнай у будаўніча-тэхнічных адносінах і ажыццяўленне такога грандыёзнага плана на працягу бліжэйшых год уяўляецца ілюзоным». Нягледзячы на складаныя ўмовы, калонія працягвала расці. Да 1924 года колькасць штатных ложкаў вырасла да 100.

У 1927 г. пры садзейнічанні Наркамата аховы здароўя рэспублікі пабудаваны бальнічны корпус на 75 ложкаў і кухня. Перад пачаткам вайны калонія налічвала 300 штатных ложкаў. Зямельныя ўгоддзі складалі каля 300 гектараў, на сельскагаспадарчых працах актыўна выкарыстоўвалася рэшткавая працаздольнасць хворых. Лячэнне абмяжоўвалася падтрымліваючай і агульнаўмацоўваючай тэрапіяй

Пад час Вялікай Айчыннай вайны пацыенты псіхіятрычнай калоніі былі знішчаны, а памяшканні калоніі акупанты выкарыстоўвалі ў якасці складоў для інвентару і фуражу.

У канцы чэрвеня 1941г. мясцовасць, дзе знаходзілася калонія «Навінкі», была акупірована немцамі. У верасні пасля сканчэння ўборачных прац хворых адвезлі ў лазню калоніі, дзе была пастаўлена аўтамашына – «Душагубка». Хворых запіралі ў лазні і пускалі газ, і ўсе хворыя, былі ўдушаны. Цела адвозілі ў вёску Дразды і там іх закопвалі. Усяго ўдушылі каля 200 псіхічна хворых.

old 6

З 1 студзеня 1949 года бальніца атрымала статус рэспубліканской, а з 1972 года стала клінічнай. У бягучы час маецца бальнічны гарадок з уласнай інфраструктурай, у якім створаны добрыя ўмовы для даследвання і лячэння пацыентаў з разладамі псіхічнай дзейнасці. Гэта вядучая клінічная лячэбная ўстанова краіны ў сферы аховы псіхічнага здароўя.

04 лютага 2009 г. загадам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь створаны Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя (РНПЦ псіхічнага здароўя)