Прафсаюзны камітэт
Прафсаюзны камітэт Дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя» быў абраны на справаздачна-выбарчай прафсаюзнай канферэнцыі 15 кастрычніка 2014 года ў складзе 11 чалавек.
У цяперашні час на ўліку ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі РНПЦ псіхічнага здароўя знаходзяцца 975 чалавек, што складае 86% ад агульнай колькасці працоўнікаў.
У структуры прафсаюзнай арганізацыі функцыянуе 45 прафсаюзных груп. Прафгрупаргі маюць звесткі аб кожным працуючым. Створаны банк дадзеных аб шмадзетных сем’ях, малазабяспечаных семьях, інвалідах, вецеранах працы, асобах пенсіённага і перадпенсіённага ўзросту, удзельніках ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, воінах-інтэрнацыяналістах, аб дзецях дашкольнага ўзросту. Наладжаны дакладны ўлік членаў прафсоюза.
Дзейнасць прафсаюзнага камітэта праводзіцца згодна з каляндарным планам працы грамадскіх камісій і агульным планам працы прафсаюзнага камітэта. На паседжаннях прафсаюзнага камітэта разглядаюцца пытанні правядзення арганізацыйна-масавых, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, навучання прафсаюзнага актыва і працы з моладдзю, вырашэнне жыллёва-бытавых пытанняў.
Асноўным дакументам, регулюючым працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны ў РНПЦ псіхічнага здароўя, з’яўляецца калектыўная дамова, мэта якой - забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, прадуктыўнай занятасці працоўнікаў, узроўня іх аплаты працы, бяспечных умоў працы, эфектыўнай працы арганізацыі, рэгуляванне працоўных і звязаных з німі адносінаў на аснове сацыяльнага партнёрства.
Склад прафсаюзнага камітэта
| Прозвішча, імя, імя па бацьку | Месца працы | Пасада ў прафсаюзным камітэце | 
|---|---|---|
| Кудзін Людміла Іванаўна | загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыяй | Старшыня | 
| Кульчынская Ганна Сцяпанаўна | урач лабараторнай дыягностыкі | Намеснік старшыні Камісія па пытанях сацыяльнай аховы працоўнікаў | 
| Чыглінцава Ганна Вячаславаўна | сястра-гаспадыня клініка-дыягнастычнай лабараторыі | Казначэй | 
| Букрэй Алена Фёдараўна | медыцынская сястра агульнабальнічнага персаналу | Сакратар | 
| Васіленка Алена Васільеўна | урач-эпідэміёлаг | Жіллёва-бытавая камісія | 
| Норцава Святлана Міхайлаўна | старшая медыцынская сястра 26 аддзялення | Арганізацыйна-масавая камісія | 
| Кавалёва Галіна Ўладзіміраўна | старшая медыцынская сястра 18 аддзялення | Культурна-масавая камісія | 
| Саўчык Алена Дзмітрыеўна | старшая медыцынская сястра фізіятэрапеўтычнага аддзялення | Сектар уліку | 
| Машута Вольга Уладзіміраўна | старшая медыцынская сястра 16 аддзялення | Камісія па працы з моладдзю | 
| Голуб Алег Валер'евіч | вядучы інжынер па ахове працы | Камісія па ахове працы | 
| Шарамет Яўген Альбертавіч | урач псіхіятр-нарколаг 21 аддзялення | Камісія па фізкультурна-аздараўленчай працы | 





