Russian Belarusian English

Ананімнае лячэнне залежнасцяў

Ананімнае лячэнне залежнасцяў ажыццяўляецца згодна са стандартамі дапамогі, зацверджаннымі Міністэрствам аховы здароўя РБ і з выкарыстаннем комплексных падыходаў, якія ўключаюць медыкаментозныя і немедыкаментозныя віды тэрапіі.

Лячэнне такіх разладаў, як правіла, праводзіцца ў аддзяленнях 18 і 21, калі гаворка пра залежнасць ад алкаголю і 17 – ад іншых псіхаактыўных/наркатычных рэчываў. Лячэнне непсіхатычных разладаў, звязаных з ужываннем курыльных сумесяў, ажыццяўляецца ў аддзяленні 21.

Звяртаем увагу, што пры наяўнасці псіхатычных разладаў у сувязі з ужываннем любых псіхаактыўных рэчываў ананімная дапамога не аказваецца.

Ананімнае лячэнне – ажыццяўляецца выключна на платнай аснове.

З прэйскурантамі і ўмовамі аказання платных паслуг можна азнаёміцца тут.

З прэйскурантамі і ўмовамі аказання платных паслуг замежным грамадзянам можна азнаёміцца тут.