Лабараторыя клініка-эпідэміялагічных даследванняў
Загадчык лабараторыяй
Шылава
Аксана Уладзіміраўна
к.м.н.
Супрацоўнікі:
Рунец Канстанцін Яўгенавіч – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: суіцыдалогія, клінічная псіхіятрыя, медыцынская псіхалогія.
Шадзенка Вікторыя Мікалаеўна – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: экалагічная псіхіятрыя.
Волчанка Аліна Мікалаеўна – вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат медыцынскіх навук. Галіна навуковых інтарэсаў: эпідэміялогія, валеалогія.
Лабараторыя клініка-эпідэміялагічных даследванняў у структуры навуковага аддзела ДУ «РНПЦ псіхічнага здароўя» створана ў красавіку 2009 г.
Даследванні ў лабараторыі выконваюцца ў цесным кантакце з спецыялістамі практычнага звяна псіхіятрычнай і наркалагічнай службы Рэспублікі.
Наша дзейнасць
Накірункі навуковых даследванняў і распрацовак:
- Клінічная псіхіятрыя
- Клінічная наркалогія (нарказалежнасці)
- Суіцыдалогія
- Псіхіятрычная рэабілітацыя, у т.л. нейракагнітыўная рэабілітацыя
Асноўныя дасягненні:
- Метад адзнакі вынікаў лячэння опійнай залежнасці ў ВІЧ-пазітыўных пацыентаў
- Метад адзнакі рызыкі ўчынення суіцыдальных дзеянняў пры разладах настрою і шызафрэнічнага спектра
- Метад адзнакі рызыкі ўчынення паўторных суіцыдальных дзеянняў пры непсіхатычных псіхічных разладах
- Методыка адзнакі сацыяльна-эканамічнай шкоды ад самагубстваў
- Метад нейракагнітыўнай рэабілітацыі пацыентаў, пакутуючых шызафрэніяй
- Спосаб дыягностыкі діфузнага арганічнага пашкоджання галоўнага мозгу пры неўрозападобных разладах
- Спосаб дыягностыкі актыўнасці эпілептычнага працэсу
- Алгарытм аказання спецыялізаванай медыка-псіхалагічнай дапамогі асобам узросту 15-24 год у ранішнім постсуіцыдальным перыядзе
- Метад дыягностыкі ўзроўня дэзадаптацыі спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў, пакутуючых ВІЧ-інфекцыяй
- Адзнака сучаснага стану эпідэмічнага працэсу ВІЧ-інфекцыі сярод спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў і насельніцтва Рэспублікі Беларусь з магчымасцю прагназіравання эпідсітуацыі на бліжэйшыя гады
- Метад адзнакі эфектыўнасці лячэння спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў
- Метад кароткатэрміновай інтэгратыўнай псіхатэрапіі ў псіхалагічнай рэабілітацыі пацыентаў з ракам шчытападобнай залозы