Russian Belarusian English

Навуковая дзейнасць

Навуковыя праекты ДУ «РНПЦ псіхічнага здароўя»

Для Вашай зручнасці вынікі навуковай дзейнасці згрупаваны згодна з прыналежнасцю да таго ці іншага падраздзялення навуковага аддзела.

Асноўнай формай працы навуковага аддзела нашага Цэнтра з’яўляецца рэалізацыя навукова-практычных праектаў

Актуальныя:

  • «Вывучыць біяпсіхасацыяльныя механізмы фарміравання суіцыдальных паводзінаў і распрацаваць методыку аказання спецыялізаванай медыка-псіхалагічнай дапамогі асобам у суіцыданебяспечным крызісным стане».
  • «Выявіць прэдыктары развіцця нейрадэгенератыўнага працэсу пры хваробе Альцгеймера з мэтай удасканалення тактыкі дыферэнцыяльнай дыягностыкі і тэрапіі».
  • «Вывучыць аутаімунныя і нейратрафічныя паказчыкі пры дзіцячым аўтызме».
  • «Распрацаваць і ўкараніць комплекс кампутарных праграм для псіхафізіялагічнага абследвання персаналу Беларускай АЭС на аснове стандартных паказчыкаў псіхафізіялагічных функцый».
  • «Распрацаваць і ўкараніць лагістычную мадэль медыка-сацыяльнай рэабілітацыі пацыентаў з разладамі шызафрэнічнага спектра з выкарыстаннем Міжнароднай класіфікацыі функцыанавання, абмежавання жызнедзейнасці і здароўя».
  • «Распрацаваць і ўкараніць метад комплекснай медыцынскай рэабілітацыі асоб з сіндромам залежнасці ад алкаголю з выкарыстаннем працатэрапіі ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя».
  • «Распрацаваць і ўкараніць метад медыцынскай прафілактыкі ўжывання алкаголю ў падлеткаў з выкарыстаннем сістэмнай сямейнай псіхатэрапіі».
  • «Распрацаваць і ўкараніць метад лячэння сіндрому адмены алкаголю з выкарыстаннем гіпербарычнай аксігенацыі».
  • «Распрацаваць і ўкараніць метад тэрапіі фармакаадпорнай эпілепсіі з выкарыстаннем ауталагічных мезенхімальных ствалавых клетак на аснове выяўлення новых нейравізуалізацыйных, імуналагічных і нейрафізіялагічных прэдыктараў (біямаркераў) функцыянальнага стану галоўнага мозгу».
  • «Распрацаваць і ўкараніць метад медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў, у адносінах якіх рэалізуюцца прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў стацыянарных умовах».
  • «Распрацаваць комплексную праграму медыцынскай прафілактыкі і рэабілітацыі для непаўналетніх асоб, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы».
  • «Даследваць эфектыўнасць і бяспеку камбінаванага ўжывання электрасутаргавай тэрапіі і транскраніяльнай магнітнай стымуляцыі ў комплексным лячэнні пацыентаў з адпорнымі дэпрэсіўнымі разладамі».

 

Скончаныя:

  • «Распрацаваць паказчыкі адзнакі якасці рэмісіі і прафілактыкі рэцыдываў эпілептычнага працэсу».
  • «Распрацаваць прапановы па аптымізацыі выкарыстання псіхатропных лекавых сродкаў».
  • «Распрацаваць і ўкараніць метад дыягностыкі і лячэння камп’ютарнай залежнасці падлеткаў і моладзі Рэспублікі Беларусь».
  • «Распрацаваць і ўкараніць комплексную методыку электрасутаргавай тэрапіі з узмацнёнай цэрэбрапратэкцыяй для лячэння псіхічных і паводзінскіх разладаў».
  • «Распрацаваць спосаб ранняй дыягностыкі хваробы Альцгеймера ў пацыентаў з лёккімі кагнітыўнымі парушэннямі неяснай этыялогіі і ўкараніць яго ў установах аховы здароўя псіхіятрычнага і неўралагічнага профілю».
  • «Распрацаваць і ўкараніць комплекс метадаў і сродкаў псіхафізіялагічнага абследвання (ПФА) персаналу атамнай электрастанцыі для забеспячэння надзейнасці прафесійнай дзейнасці».
  • «Вывучыць асаблівасці функцый увагі і памяці ў залежнасці ад узросту ў дарослых і стандартызаваць патапсіхалагічныя методыкі для іх даследвання з мэтай павышэння якасці дыягностыкі кагнітыўных парушэнняў».
  • «Малекулярная дыягностыка схільнасці да аўтызму, звязаная з парушэннем метабалізму металаціанеіна і дысбалансам мікраэлементаў»
  • «Вывучыць распаўсюджанасць гульнаманіі сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь».
  • «Псіхалагічная дыягностыка камп’ютарнай залежнасці ў моладзі Рэспублікі Беларусь».
  • «Распрацаваць сістэму сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі асоб з залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў»
  • «Асацыяцыя шматстайнасці генаў сістэмы метыліравання ДНК з клінічнымі варыянтамі шызафрэніі»
  • «Распрацаваць і ўкараніць тэхналогію псіхасацыяльнага суправаджэння мэтавых груп, якія ўжываюць алкаголь з шкоднымі наступствамі».
  • «Пошук генетычных маркераў схільнасці чалавека да алкагалізму на аснове тэхналогіі ДНК-біачыпаў».
  • «Распрацаваць і ўкараніць метад клінічнай дыференцыяльнай дыягностыкі сіндрому залежнасці ад сінтэтычных каннабіоідаў і  наступстваў іх ужывання».
  • «Вывучэнне патагенетычных механізмаў фарміравання суіцыдальных паводзінаў і распрацоўка прагнастычнай мадэлі адзнакі суіцыдальнай рызыкі пры разладах настрою і шызафрэнічнага спектра».
  • «Распрацаваць і ўкараніць праграму адзнакі ўплыву медыка-генетычных асаблівасцяў пацыентаў, пакутуючых ад алкагалізму, на эфектыўнасць яго прафілактыкі і лячэння».
  • «Распрацаваць і ўкараніць методыку адзнакі фактараў рызыкі і мер прафілактыкі ўжывання алкаголю і яго шкодных наступстваў у дзяўчынак-падлеткаў».
  • «Распрацаваць і ўкараніць методыку нейракагнітыўнай рэабілітацыі хворых шызафрэніяй».
  • «Діферэнцыраваныя подыходы да прафілактыкі алкагольнай залежнасці ў непаўнагадовых».
  • «Дыферэнцыраваныя падыходы па забеспячэнню прафілактыкі алкагольнай залежнасці ў непаўнагадовых Рэспублікі Беларусь».
  • «Распрацаваць і ўкараніць методыку транскраніяльнай магнітатэрапіі ў комплексным лячэнні хворых эпілепсіяй».
  • «Вывучэнне асаблівасцяў нейрафізіялагічных механізмаў дзейнасці мозгу ў хворых арганічнымі непсіхатычнымі разладамі метадам камп’ютарнай ЭЭГ у рэжыме кагерэнтнага аналізу і распрацоўка новага падыходу да дыягностыкі гэтых захворванняў».
  • «Сучасная дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя псіхічных разладаў у асоб, якія трапілі пад уздзеянне радыяцыі».
  • «Сацыяльна-псіхалагічныя механізмы суіцыдальных паводзінаў падлеткаў і моладзі сучасных мегаполісаў (на прыкладзе гарадоў Мінска і Санкт-Пецярбурга)».
  • «Распрацаваць методыку разліка агульнадзяржаўных выдаткаў, звязаных з пьянствам і алкагалізмам у Рэспубліцы Беларусь».
  • «Распрацоўка праграм прафілактыкі ўжывання псіхаактыўных рэчываў малодшымі школьнікамі».
  • «Псіхасацыяльныя праблемы працоўнай міграцыі і адаптацыі этнічных мігрантаў».
  • «Распрацаваць і ўкараніць методыку мультыдысцыплінарнага падыхода ў дыягностыцы і арганізацыі сістэмнай дапамогі дзецям з разладамі аўтыстычнага спектра».
  • «Распрацаваць новую тэхналогію лячэння пацыентаў з трывожна-дэпрэсіўнымі разладамі, і выявіць сацыяльна-эканамічны эфект ад яе ўкаранення».
  • «Распрацаваць і ўкараніць методыку псіхалагічнай рэабілітацыі анкалагічных пацыентаў пры правядзенні поліхіміятэрапіі».
  • «Распрацаваць крытэрыі клініка-сацыяльнага функцыянавання, адзначыць якасць жыцця і дэзадаптацыю спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў (СІН), пакутуючых разнастайнымі стадыямі ВІЧ-інфекцыі».
  • «Аспекты ранняга алкагалізму: генетычныя, клініка-біялагічныя і псіхасацыяльныя перадўмовы развцця ў падлеткавым і маладым узросце».
  • «Групавая, гульнявая, гіпнасугестыўная і сямейная псіхатэрапія пры алкагольнай залежнасці моладзі».
  • «Распрацаваць і ўкараніць методыку трансплантацыі аўталагічных мезенхімальных ствалавых клетак, індуцыраваных у нейрагенным накірунку, для лячэння сімптаматычнай эпілепсіі».
  • «Распрацаваць і ўкараніць комплексную праграму прафілактыкі злоўжывання алкоголем сярод моладзі».