Лячэнне разладаў, звязаных з ужываннем курыльных смумесяў
У апошнія гады распаўсюдзілася ўжыванне курыльных сумесяў (спайс, міксы), у аснове якіх ляжаць хімічныя спалучэнні, якія называюцца канабіоідамі.
Нажаль у выніку палення спайсу хутка развіваецца залежнасць, а праз некалькі месяцаў курэння пачынае зніжацца памяць, увага, здольнасць да вучобы і працы, курцы спайсу робяцца грубымі, зласлівымі, канфліктнымі, эгаістычнымі. У часткі курцоў спайсу развіваецца шызафрэнападобныя псіхозы.
У цяперашні час выраб і перамяшчэнне сінтэтычных каннабіоідаў з’яўляецца крымінальным злачынствам, таму спажыўцы спайсу, як правіла, маюць праблемы з Законам.
Практычна ўсе курцы спайсу патрабуюць медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі. Такая дапамога аказываецца ў 21-ым наркалагічным рэабілітацыйным аддзяленні РНПЦ псіхічнага здароўя.
Этапы і віды дапамогі:
- пільная дыягностыка магчымых псіхічных разладаў з дапамогай сучасных псіхалагічных метадаў даследвання.
- медыкаментозная дапамога накіравана на купіраванне паталогічнага влячэння да спайсу, нармалізацыю сну, настрою, паводзінаў.
- псіхатэрапеўтычная дапамога – трансавыя метады купіравання стрэсу, трывогі, дэпрэсіі, падаўленне цягі да спайсу;
- псіхалагічная дапамога – паглыбленае разуменне свайго разладу, праблем у сям’і, навучанне цвярозаму жыццю;
- фізіятэрапеўтычная дапамога - накіравана на падтрымку цвярозасці і баддзёрасці;
- інтэграцыя ў групы Ананімных Алкаголікаў, Ананімных Наркаманаў, групы сама- і ўзаемадапамогі, тэрапеўтычную суполку «Каўчэг».
Шпіталізацыя ў аддзяленне 21 ажыццяўляецца па папярэдняй згодзе.
Магчыма ананімнае лячэнне на платнай аснове.
Будзем рады аказаць дапамогу!