Правілы прыёму асоб для атрымання паслявузаўскай адукацыі
Правілы прыёму асоб для атрымання паслявузаўскай адукацыі
Дата публикации: .
Асобы, якія паступаюць у аспірантуру РНПЦ псіхічнага здароўя, павінны мець:
схільнасць да навуковых даследванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, удзелам у навукова-даследчых і інавацыйных праектах, канферэнцыях або іншымі матэрыяламі.
наяўнасць падрыхтоўкі ў інтэрнатуры і стаж практычнай працы па атрыманай спецыяльнасці не меньш за два гады, або рэкамендацыю навуковага савету або факультэта ўстановы вышэйшай адукацыі (для паступаючых у дзённую аспірантуру ў год заканчэння ўстановы вышэйшай адукацыі) – па ўзгадненню з Міністэрствам аховы здароўя;
вышэйшую медыцынскую адукацыю;
Для паступаючых на навучанне ў завочнай форме і ў форме суіскальніцтва вопыт практычнай працы не меньш за два гады на пасадах, патрабуючых наяўнасці вышэйшай адукацыі, з’яўляецца абавязковым.
Паступаючыя на дзённую або завочную форму атрымання павіны здаць кандыдацкія экзамены і залікі па агульнаадукацыйных дысцыплінах да паступлення ў аспірантуру.
Дапушчаецца паступленне ў аспірантуру асоб спецыяльнасць (спецыялізацыя) вышэйшай адукацыі якіх не адпавядае галіне навукі, па спецыяльнасці якой плануецца іх навучанне ў аспірантуры.
Прыём у аспірантуру ажыццяўляецца штогод на конкурснай аснове з 1 па 31 кастрычніка.
Суіскальніцтва як форма падрыхтоўкі навуковых працоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі на I ступені адукацыі пасля ВНУ разам з засваеннем адукацыйнай праграмы аспірантуры уключае таксама падрыхтоўку і здачу кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах у выпадках, калі навучанне ў форме суіскальніцтва праходзяць асобы, якія не маюць ступені магістра.
Штогод да 1 ліпеня апублікоўваецца аб’ява аб колькасці месцаў згодна з кантрольнымі лічбамі прыёму, усталяванымі ДКНТ, па кожнай спецыяльнасці і па кожнай форме атрымання адукацыі (дзённая, завочная, суіскальніцтва). Інфармацыя друкуецца ў адной з газет “Савецкая Беларусія”, «Рэспублiка», «Звязда», «Народная газета», «Беларуская ніва», «Медыцынскі веснік», «Лiтаратура i мастацтва».
Прыём дакументаў для паступлення ў аспірантуру ажыццяўляецца з 1 жніўня па 30 верасня.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца ўладальнікамі замежных дыпломаў аб вышэйшай адукацыі і вучоных ступеняў, да падачы дакументаў для паступлення ў аспірантуру павінны пацвердзіць эквівалентнасць (адпаведнасць) сваіх замежных дакументаў беларускім дыпломам аб вышэйшай адукацыяй і навуковых ступенях.
Асобы, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі, здаюць уступны экзамен па спецыяльнай дысцыпліне ў аб’ёме вучэбнай праграмы I ступені вышэйшай адукацыі. Для атрымання паслявузаўскай адукацыі ў аспірантуры ў форме суіскальніцтва здача ўступнага экзамену не патрабуецца.
Рашэнне аб залічэнні ў аспірантуру прымаецца па ітогах конкурсу на падставе вынікаў здачы ўступнага экзамена з улікам адзнак, атрыманых па кандыдацкім экзаменам і залікам па агульнаадукацыйным дысцыплінам, а таксама аналіза прадстаўленых дакументаў.
Ад здачы ўступнага экзамена па спецыяльнай дысцыпліне з выстаўленнем адзнакі “дзесяць” вызваляюцца лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавіных вучняў і студэнтаў, або лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў навуковых прац па дысцыплінах, адпаведных профілю абранай спецыяльнасці.
Пераважным правам для залічэння ў аспірантуру пры аднолькавых балах па выніках сдачы ўступнага экзамену карыстуюцца людзі, якія (у парадку прыярытэтнасці):
прызнаны лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў, або лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, або лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў навуковых прац па дысцыплінах, адпавядаючых профілю абранай спецыяльнасці;
маюць навуковыя публікацыі па профілю абранай спецыяльнасці ў навуковых выданнях, уключаных у пералік выданняў, і (або) у замежных навуковых выданнях;
атрымалі больш высокую адзнаку прыёмнай камісіяй навуковых прац, апублікаваных у выданнях, не ўваходзячых у пералік выданняў, навуковага рэферату;
з’яўляюцца аўтарамі прац першай катэгорыі Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў;
набралі больш высокую суму балаў па здадзеных кандыдацкіх экзаменах і заліках па агульнаадукацыйных дысцыплінах;
маюць досвед практычнай працы не меньш за два гады па профілю, які адпавядае галіне навукі (групе спецыяльнасцяў), па якой будзе ажыццяўляцца навучанне ў аспірантуры (ад’юнктуры);
атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі з адзнакай;
выступалі з дакладамі на канферэнцыях.
Пачатак заняткаў у установах паслявузаўскай адукацыі - 1 лістапада.
Урачы, якія з’яўляюцца грамадзянамі іншых дзяржаў, урачы, якія накіроўваюцца ведамаснымі пазабюджэтнымі ўстановамі, установаімі недзяржаўных формаў уласнасці, а таксама самастойна практыкуючыя ўрачы навучаюцца на дамоўных умовах на пазаконкурснай аснове