Russian Belarusian English

Лячэнне эпілепсіі (параксізмальных станаў)

У Цэнтры спецыялізаваная высокакваліфікаваная лячэбна-дыягнастычная і сацыяльна-аднаўленчая дапамога пацыентам з псіхічнымі і паводзінскімі разладамі ў выніку эпілепсіі (параксізмальных парушэнняў/станаў) аказваецца ў аддзяленні № 3.

Звяртаем увагу, што стацыянарнае лячэнне эпілепсіі і параксізмальных станаў, у клінічнай карціне якіх псіхічныя і паводзінскія разлады не з’яўляюцца дамінуючымі, ажыццяўляецца ў неўралагіченых аддзяленнях тэрытарыяльных устаноў аховы здароўя, а таксама ў Рэспубліканскім і абласных цэнтрах параксізмальных станаў. Такі парадак рэгламентаваны адпаведнай інструкцыяй Міністэрства аховы здароўя РБ (№ 189 ад 27.02.2014).

Для даследвання функцыянальнага стану галоўнага мозгу шляхам рэгістрацыі яго біяэлектрычных працэсаў выкарыстоўваецца электраэнцэфалаграфія  (ЭЭГ). Аддзяленне абсталявана праграмна- апаратным комплексам «Міцар-202», які дазваляе праводзіць падоўжаны па часу запіс функцыянальнага стану галоўнага мозгу, у тым ліку пад час сну.

У аддзяленні выконваюцца:

  • камп’ютарная ЭЭГ (ЭЭГ - карціраванне) з функцыянальнымі правакацыйнымі пробамі (гіпервентыляцыя, фотастымуляцыя);
  • відэа - электраэнцэфалаграфічнае манітарыраванне з рэгістрацыяй кардыя - рэспіраторных паказчыкаў на працягу гадзіны (дзённы запіс, падоўжаная па часу для выяўлення параксізмальнай актыўнасці і ўдакладнення яе лакалізацыі);
  • відэа - электраэнцэфалаграфічнае манітарыраванне з рэгістрацыяй кардыя - рэспіраторных паказчыкаў на працягу 3 гадзін (дённае абследванне пасля дэпрывацыі сну для выяўлення параксізмальнай дысфункцыі галоўнага мозгу, сэрца, парушэнняў дыхання);
  • начное відэа - электраэнцэфалаграфічнае манітарыраванне з рэгістрацыяй кардыя - рэспіраторных паказчыкаў на працягу 8 гадзін (начны запіс для паўнавартаснай ацэнкі некаторых аб’ектыўных параметраў сну).

 

Дадзеная методыка прызначаецца ў тых выпадках, калі ў пацыента назіраюцца параксізмальныя разлады выключна ў начны час або для лепшага выяўлення ачагу паталагічнай актыўнасці, асабліва калі ён пры запісу звычайнай ЭЭГ мала прыкметны.

Пры псіхалагічным даследванні адзначаецца псіхічны статус пацыента, вызачаецца об’ём увагі, стан памяці, працаздольнасць, знясільванне, а таксама даследуецца дынаміка цягу хваробы і эфектыўнасть супрацьэпілептычнай лекавай тэрапіі.

Паспяхова ўжываецца распрацаваная псіхатэрапеўтычная праграма «Ценявы бок і рэальныя магчымасці пацыентаў з эпілепсіяй» для пацыентаў і іх блізкіх, якая садзейнічае стварэнню ўмоў для адаптацыі іх да лячэбна-актывізуючага рэжыму і арыентацыі на магчымасць атрымання добрых тэрапеўтычных вынікаў. Праводзіцца сістэмная індывідуальная і сямейная псіхатэрапія, арыентаваная на рэсурсныя ўзаемаадносіны з самім сабой, сям’ёй і сацыяльным асяроддзем. Дадзеная методыка садзейнічае фарміраванню пазітыўных мадэляў паводзінаў і тэхналогіі аказання самадапамогі для нівеліравання адмоўных наступстваў прыступаў.

Распрацавана псіхакарэкцыйная праграма «Эпілептычныя тупікі і эфектыўныя спосабы выхаду з сацыяльнай стыгмы» для пацыентаў з эпілепсіяй. Распрацавана спецыальная рэлаксацыйная праграма-альфа для зняцця напруджання ў пасля прыступным і аддаленым перыядах.