13-е псіхіятрычнае (герыятрычнае) аддзяленне, у тым ліку для лячэння інвалідаў і ўдзельнікаў ВАВ і асоб, прыраўнаваных да іх
Загадчыца аддзяленнем
Зaнская
Святлана Іванаўна
(тэл. 289-80-61)
Аддзяленне на 40 ложкаў, у тым ліку 15 ложкаў для лячэння інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, прыраўнаваных да іх.
ДУ «РНПЦ псіхічнага здароўя» прапаноўвае паслугі па дыягностыцы дэменцыі, падбору сучаснага і эфектыўнага лячэння, рэабілітацыі пацыентаў з раннімі праявамі дэменцыі. Ажыццяўляемы комплекс медыцынскіх мерапрыемстваў дазваляе адтэрмінаваць цяжкія вынікі дэменцыі, палепшыць якасць жыцця пацыентаў і сваякоў, якія пражываюць з імі.
Першымі прыкметамі дэменцыі могуць быць:
- страта здольнасці своечасова і правільна аплочваць рахункі за камунальныя паслугі;
- парушэнне арыентацыі ў звычным асяроддзі, няздольнасць знаходзіць у сваім жыллі звычныя бытавыя прадметы;
- занядбанне правіламі гігіены, нашэнне адной і той жа вопраткі;
- перакладанне прыняцця любых рашэнняў на іншых.
Планавая шпіталізацыя ажыццяўляецца пры наяўнасці паказанняў і па накіраванню ўрача-псіхіятра. За накіраваннем неабходна звярнуцца да спецыяліста па месцу жыхарства.
Аказваемая медыцынская дапамога (з якімі захворваннямі пацыенты праходзяць лячэнне ў аддзяленні):
Дэменцыя пры хваробе Альцгеймера, сасудзістая дэменцыя, арганічныя псіхозы і іншыя псіхічныя разлады ў пацыентаў старэй за 60 год.
Абслугоўваемыя групы насельніцтва (хто атрымлівае лячэнне ў аддзяленні):
Пацыенты ва ўзросце старэй за 60 год, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку інваліды і ўдзельнікі ВАВ, былыя ваенаслужачыя, воіны «афганцы», былыя непаўналетнія вязні фашысцкіх канц. лагераў.