Структура реферата
I. Уводзіны
II. Асноўная частка
III. Заключэнне
IV.Спіс літаратуры і крыніц
V. Дадатак (неабавязковая частка)
Агульныя патрабаванні да афармлення рэферату
Рефератыўная праца выконваецца на стандартных лістах паперы (фармат А 4) у камп’ютэрным варыянце. Дакладны аб’ём рэферата залежыць ад тэмы, колькасці прапрацаваных крыніц, задач, якія паставіў перад сабой аўтар, але не меньш за 25 старонак.
Тэкст змяшчаецца на адной старонцы ліста з абавязковым выдзяленнем палёў (левае поле – 10 мм, верхняе і ніжняе – 15 мм) і парадкавай нумерацыяй лістоў.
Нумерацыя старонак ставіцца пасярэдзіне верхняга поля ліста. Тытульны ліст рэферата лічыцца першым лістом, змест – другім. На гэтых старонках нумерацыя не ставіцца. Яна лічыцца з лічбы «3» (адпавядае першаму лісту «Уводзіны»). Кожны новы раздзел рэферата друкуецца з новай старонкі.
Загалоўкі і падзагалоўкі аддзяляюцца ад асноўнага тэксту зверху і знізу трыма інтэрваламі.
Асноўны тэкст выкладаецца ў вольнай форме. Па ходу выкладання матэрыялу аўтар можа спасылацца на іншых аўтараў, усе магчымыя крыніцы (дакументы, карты, табліцы, схемы і г.д.), якія павінны змяшчацца пасля тэксту.
Заключэнне – частка реферата, у якой фармулююцца вынікі. Яно павінна быць выразным і кароткім.
Навуковы рэферат рэцэнзіруецца