Маніторынг і прэвенталогія
Канчатковая і этапная адзнака дзейнасці значна садзейнічае паляпшэнню якасці праграм і ўмяшанняў. Яна з’яўляецца абавязковай умовай планавання ў сістэме аховы здароўя і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў іншых міністэрсваў і ведамстваў.
Асноўныя задачы РЦНМіП:
- Штогадовае вывучэнне сітуацыі па вытворчасці і продажу алкагольных напояў у Рэспубліцы Беларусь.
- Правядзенне сацыялагічных апытаў насельніцтва і моладзі для выяўлення прычын, якія ўплываюць на ўжыванне алкаголю.
- Вывучэнне індыкатараў стана здароўя і смяротнасці, звязаных з ужываннем алкаголю.
- Штогадовае вывучэнне паказчыкаў смяротнасці ад знешніх прычын, звязаных з ужываннем алкаголю.
- Штогадовы разлік шкоды, звязанай з ужываннем алкаголю па распрацаванай методыцы, штогадовае вызначэнне кошту абумоўленых алкаголем медыцынскіх, сацыяльных і іншых праблем.
- Правядзенне сацыялагічных і эпідэміялагічных даследванняў па вывучэнню шкоды, звязанай з ужываннем алкаголю:
- Адзнака штогадовай падушавай шкоды, звязанай з ужываннем алкаголю ў краіне.
- Адзнака ўзроўняў і мадэляў ужывання алкаголю ў разнастайных узроставых групах насельніцтва.
- Правядзенне аналізу эфектыўнасці дзейнасці разнастайных ведамстваў па прадухіленню праблемных і клінічных формаў ужывання алкаголю ў рамках Дзяржпраграмы.
- Удасканаленне сістэмы абмену інфармацыяй аб асобах, пакутуючых алкагольнай залежнасцю, у мэтах аптымізацыі лячэбных і прафілактычных умяшанняў.
- Інфармаванне насельніцтва аб працы арганізацый аховы здароўя, якія займаюцца прадухіленнем праблемных формаў ужывання алкаголю і алкагольнай залежнасці.
- Падрыхтоўка штогадовых справаздач аб распаўсюджанні ўжывання алкагольных напояў у разнастайных рэгіёнах рэспублікі.
- Распрацоўка комплексных прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленню злоўжывання алкоголем і адзнака іх эфектыўнасці.
- Арганізацыя і каардынацыя прафілактычнай працы, накіраванай на прадухіленне распаўсюджання праблемнага ўжывання алкаголю і алкагольнай залежнасці ў краіне.
- Арганізацыя і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва па праблемах, звязаных з распаўсюджаннем і ўжываннем алкаголю.
Гэты раздзел пастаянна абнаўляецца!