Аддзел псіхічных і паводзінскіх разладаў
Загадчык аддзелам
Важэнін
Міхаіл Міхайлавіч
к.м.н., дацэнт
Супрацоўнікі:
Важэнін Міхаіл Міхайлавіч – загадчык аддзелам, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Галіна навуковых інтарэсаў: псіхіятрыя, псіхатэрапія, вывучэнне і ўкараненне ў практыку сучасных мультыдысцыплінарных псіхатэрапеўтычных тэхналогій, распрацоўка псіхатэрапеўтычных стандартаў у лячэнні трывожных разладаў.
Хлебаказаў Фёдар Пятровіч – вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат медыцынскіх навук. Галіна навуковых інтарэсаў: псіхіятрыя, нейрапсіхалогія, клінічная нейрафізіялогія, эпілепталогія.
Тукало Марына Іванаўна – вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат медыцынскіх навук. Галіна навуковых інтарэсаў: транскраніальная магнітная стымуляцыя, клінічная нейрафізіялогія.
Махроў Міхаіл Валер’евіч – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: псіхіятрыя, магнітатэрапія псіхічных і паводзінскіх разладаў пры эпілепсіі.
Каралевіч Павел Паўлавіч – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: электрасутаргавая тэрапія, лячэнне псіхічных разладаў у выніку эпілепсіі, апаратныя метады дыягностыкі і лячэння псіхічных і паводзінскіх разладаў, у тым ліку ЭЭГ сну, відэа ЭЭГ маніторынг.
Захарэвіч Вольга Юр’еўна – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: патапсіхалагічная дыягностыка, нейрапсіхалагічная дыягностыка дзіцячага ўзросту, псіхадыягностыка і псіхакарэкцыя пры разладах аўтыстычнага спектру.
Трушчанка Марыя Мікалаеўна – навуковы супрацоўнік, медыцынскі псіхолаг. Галіна навуковых інтарэсаў: нейрапсіхоалагічная і патапсіхалагічная дыягностыка, нейрафізіялогія, гіпнатэрапія.
Будзько Таццяна Алегаўна – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: патапсіхалагічная дыягностыка і нейрапсіхалагічная дыягностыка трывожна-дэпрэсіўных разладаў, хваробы Альцгеймера.
Бондар К.А. – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: нейрадыягностыка і рэабілітацыйныя тэхналогіі ў псіхіятрыі.
Марчук С.А. – навуковы супрацоўнік. Галіна навуковых інтарэсаў: малекулярна-генетычная дыягностыка разладаў аўтыстычнага спектра.
Голубева Таццяна Сяргееўна – вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат біялагічных навук. Галіна навуковых інтарэсаў: клініка-генетычныя, эпідэміялагічныя аспекты псіхічных і паводзінскіх расстройстваў.
Грэбень Наталля Фёдараўна – навуковы супрацоўнік, клінічны псіхолаг, выкладчык. Галіна навуковых інтарэсаў: клінічная псіхалогія, судовая патапсіхалогія, псіхалогія здароўя, псіхадыягностыкі. Спецыяліст па праблемах псіхасаматычных суадносін, здароўезберагальных паводзін, псіхакарэкцыі парушэнняў кагнітыўнай сферы.
Наша дзейнасць
Накірункі навуковых даследванняў і распрацовак:
- Тэхналогіі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з трывожна-дэпрэсіўнымі разладамі
- Лячэнне пацыентаў з шызафрэніяй на аснове фармакагенетычнага і фармакаэканамічнага аналізу
- Распрацоўка прапаноў па аптымізацыі прымянення псіхатропных лекавых сродкаў
- Мультыдысцыплінарны падыход у дыягностыцы і арганізацыі сістэмнай дапамогі дзецям з аўтыстычнымі разладамі
- Псіхафізіялагічныя тэхналогіі ў забеспячэнні надзейнасці прафесійнай дзейнасці персаналу атамнай электрастанцыі
- Дыягностыка прыённых інфекцый у асоб з нейрадэгенератыўнай паталогіяй
- Эпідэміялогія, патагенэз, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя пацыентаў з эпілепсіяй; тэрапеўтычны супрацьэпілептычны патэнцыял аўталагічных ствалавых клетак
- Нейрафізіялагічныя механізмы дзейнасці мозгу пры арганічных непсіхатычных разладах і іх дыягностыка з выкарыстаннем метаду камп’ютарнай ЭЭГ у рэжыме кагерэнтнага аналізу
Аснаўныя дасягненні:
- Метад выяўлення полімарфізмаў генаў CYP2D6, CYP1A2, CYP2C9 у пацыентаў, пакутуючых разладамі шызафрэнічнага спектра
- Метад лячэння разладаў настрою з выкарыстаннем транскраніяльнай магнітнай стымуляцыі
- Метад адзнакі рызыкі ўзнікнення разладаў аўтыстычнага спектра
- Метад клініка-лабараторнай дыягностыкі хваробы Альцгеймера
- Метад лячэння парушэнняў моўнага развіцця пры аўтызме транскраніальнай мікрапалярызацыяй
- Метад выяўлення актыўнасці эпілептычнага працэсу
- Метад выяўлення полімарфізму гена MDR1 у пацыентаў, пакутуючых разладамі шызафрэнічнага спектра
- Метад псіхатэрапіі камп’ютарнай залежнасці у падлеткаў і моладзі
- Метад дыягностыкі камп’ютарнай залежнасці у падлеткаў і моладзі
- Метад лячэння адпорных формаў псіхічных і паводзінскіх разладаў з выкарыстаннем электрасутаргавай тэрапіі
- Метад лячэння адпорных формаў псіхічных разладаў з выкарыстаннем электрасутаргавай тэрапіі ў амбулаторных умовах
- Метад дыягностыкі гульнявай залежнасці
- Метад лячэння сімптаматычнай эпілепсіі з выкарыстаннем аўталагічных мезенхімальных ствалавых клетак касцянога мозгу
- Метад нейракагнітыўнай рэабілітацыі пацыентаў з шызафрэніяй
- Спосаб дыягностыкі дыфузнага арганічнага пашкоджання галоўнага мозгу пры неўрозападобных разладах
- Спосаб дыягностыкі актыўнасці эпілептычнага працэсу
- Метад дыягностыкі неўратычных разладаў, звязаных са стрэсам, і арганічных неўрозападобных разладаў па дадзеным камп’ютарнай апрацоўкі ЭЭГ у рэжыме кагерэнтнага аналізу
- Метад дыференцыяльнай адзнакі функцыянальнага стану галоўнага мозгу пацыентаў з арганічныміі псіхічнымі разладамі і шызафрэніяй па дадзеным камп’ютарнай апрацоўкі электраэнцэфалаграм у рэжымах перыядаметрычнага і спектральнага відаў аналізу
- Метад транскраніальнай магнітатэрапіі ў комплексным лячэні пацыентаў з эпілепсіяй
- Спосаб падбору прэпарату, які купіруе прыступы параксізмальнага разладу
- Тэхналогія дыягностыкі псіхічнага стану і паказанні да псіхалагічнай дапамогі для асоб, трапіўшых пад уздзеянне антынатальнага апраменьвання
- Метад кароткатэрміновай кагнітыўна-паводзінскай псіхатэрапіі трывожна-дэпрэсіўных разладаў
- Метад псіхаадукацыі бацькоў дзяцей, пакутуючых захворваннямі аўтыстычнага спектра
- Метад індывідуалізаванай псіхалагічнай дапамогі анкалогічнаму пацыенту