Russian Belarusian English

Электронныя звароты

Электронны зварот у дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» можа быць накіраваны на адрас электроннай пошты Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. або змешчаны ў спецыяльную рубрыку «Электронныя звароты» праз запаўненне формаў: «Электронная форма для грамадзян», «Электронная форма для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў».

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот змяшчаецца на беларускай або рускай мове.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжанняя) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы павінен абавязкова змяшчаць:

  • поўную назву юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; выкладанне свутнасці звароту;
  • прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, якая ўпаўнаважана ў усталяваным парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Адказ на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, адзначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, калі:

  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
  • у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якому па тэхнічных прычынах не атрымалася даставіць адказ (паведамленне).

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія сведчаць іх паўнамоцтвы.

Дапушчальнымі фарматамі прымацаваных дакументаў у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў) з’яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівацыі і сціснення дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разглядання яго па сутнасці праз падачу адпаведнай пісьмовай заявы.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца праз падачу пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікоў ноцяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, да кампетэнцыі якіх адносіцца разгляданне выкладзенных пытанняў, у глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

Застаюцца без разглядання па сутнасці электронныя звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчае поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у ўсталяваным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчае тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы і выразы;
  • падлягае разгляданню адпаведна заканадаўству аб канстытуцыйнай судавытворчасці, грамадзянскаму, грамадзянскаму працэсуальнаму, гаспадарчаму працэсуальнаму, крымінальна-працэсуальнаму заканадаўству, заканадаўству, якое вызначае парадак адміністратыўнага працэсу, заканадаўству аб адміністратыўных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак падавання і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя»;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падавання скаргі
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разглядання звароту па сутнасці;
  • з заяўніком спынена перапіска.

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разглядання па сутнасці могуць быць абскарджанны заяўніком у парадку, усталяваным артыкулам 20 Закона Республики Беларусь от 18 июля 2011 года «Об обращениях граждан и юридических лиц».