Псіхіятрыя (пашпарты)
14.01.06 – псіхіятрыя
Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2010 г. № 107
I. Галіна навукі
- Медыцынскія навукі.
II. Формула спецыяльнасці
Псіхіятрыя – галіна медыцынскай навукі, якая займаецца вывучэннем пытанняў клінічнай эпідэміялогіі, этыялогіі, патагенэзу, дыягностыкі, клінікі, лячэння, прафілактыкі псіхічных і паводзінскіх разладаў, рэабілітацыі асоб з гэтымі парушэннямі.
Распаўсюджанасць псіхічных і паводзінскіх разладаў у розныя ўзроставыя перыяды, метады прафілактыкі, ранняй дыягностыкі, лячэнне і рэабілітацыя асоб з псіхічнымі і паводзінскімі разладамі. Сацыяльныя і эканамічныя наступствы псіхічных захворванняў. Рашэнне навуковых і практычных праблем па дадзенай спецыяльнасці накіравана на прадухіленне станаў, перашкаджаючых гарманічнаму псіхічнаму развіццю, на прадухіленне псіхічных і паводзінскіх разладаў, захаванне і ўмацаванне псіхічнага здароўя насельніцтва, зніжэнне інваліднастці і павелічэнне працягласці і якасці жыцця.
III. Вобласці даследванняў
- Сістэматыка і класіфікацыя псіхічных і паводзінскіх разладаў.
- Пытанні арганізацыі стацыянарнай і пазабальнічнай псіхіятрычнай дапамогі.
- Эпідэміялогія псіхічных і паводзінскіх разладаў.
- Узроставая псіхіятрыя (дзіцячага, падлеткавага ўзросту, герантапсіхіятрыя).
- Судовая псіхіятрыя.
- Сацыяльная псіхіятрыя.
- Псіхафармакатэрапія і кагнітыўна-аднаўленчая тэрапія.
- Псіхатэрапія.
- Неадкладныя станы: экспрэс-метады дыягностыкі, экстраная дапамога.
- Сацыяльна-працоўная рэабілітацыя.
IV. Сумежныя спецыяльнасці
- 01.27 – наркалогія
- 01.11 – нервовыя хваробы
- 00.04 – медыцынская псіхалогія
- 01.04 – унутраныя хваробы
- 01.08 – педыятрыя
- 01.02 – эндакрыналогія
- 01.09 – інфекцыйныя хваробы
- 02.02 – эпідэміялогія
- 02.03 – грамадскае здароўе і ахова здароўя
- 03.06 – фармакалогія, клінічная фармакалогія
V. Размежаванні з сумежнымі спецыальнасцямі
Ад спецыяльнасці 14.01.27 – наркалогія спецыяльнасць 14.01.06 - псіхіятрыя адрозніваецца тым, што прадметам яе даследвання з’яўляюцца псіхічныя і паводзінскія разлады, не звязаныя з узнікненнем залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў.
Адрозненне ад спецыяльнасці 14.01.11 – нервовыя хваробы, якая займаецца даследваннем неўралагічных разладаў, заснаваных на функцыянальна-тапічных зменах цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы, складаецца ў тым, што спецыяльнасць 14.01.06 – псіхіятрыя прадугледжвае вывучэнне псіхічных і паводзінскіх разладаў.
Адрозненне ад спецыяльнасці 19.00.04 – медыцынская псіхалогія складаецца ў тым, што асноўным аб’ектам даследвання «медыцынскай псіхалогіі» з’яўляецца асоба хворага чалавека, а таксама псіхалагічныя аспекты ўзаемадзеяння пацыента і спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць у аказанні дапамогі – тады як аб’ектам вывучэння спецыяльнасці 14.01.06 - псіхіятрыя з’яўляюцца псіхічныя і паводзінскія разлады, іх этыялогія, патагенэз, клініка, лячэнне і прафілактыка.
Ад спецыяльнасцяў клінічнага профілю такіх як: 14.01.04 – унутраныя хваробы, 14.01.08 – педыятрыя, 14.01.02 – эндакрыналогія, 14.01.09 – інфекцыйныя хваробы – спецыяльнасць 14.01.06 – псіхіятрыя адрозніваецца тым, што вывучае псіхічныя разлады, у тым ліку пры разнастайных захворваннях унутраных органаў, эндакрыннай сістэмы, выкліканых інфекцыямі, ва ўзроставым аспекце.
Ад спецыяльнасцяў 14.02.02 – эпідэміялогія і 14.02.03 – грамадскае здароўе і ахова здароўя спецыяльнасць 14.01.06 – псіхіятрыя адрозніваецца тым, што яна вывучае распаўсюджанасць і заканамернасці клініка-эпідэміялагічных працэсаў у развіцці псіхічных захворванняў, арганізацыйныя формы першаснай, другаснай і трацічнай псіхапрафілактыкі з мэтай іх удасканалення і аптымізацыі ў разнастайных умовах: сацыяльных, эканамічных, дэмаграфічных, клімата-геаграфічных, экалагічных і інш.
Ад спецыяльнасці 14.03.06 - фармакалогія, клінічная фармакалогія, якая вывучае лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для лячэння і прафілактыкі разнастайных захворванняў і паталагічных станаў, і займаецца пошукам новых эфектыўных лекавых сродкаў, спецыяльнасць 14.01.06 – псіхіятрыя канцэнтруе ўвагу на клінічным эфекце лячэння псіхатропнымі сродкамі