Russian Belarusian English

Пералік дакументаў для паступаючых у аспірантуру

  1. Заяўленне на імя дырэктара (пішацца ад рукі).
  2. Асабісты лісток па ўліку кадраў.
  3. Аўтабіяграфія (пішацца ад рукі).
  4. Копіі дыплома об вышэйшай адукацыі і прыкладаемай да яго выпіскі з залікова-экзаменацыйнай ведамасці або копія дакумента аб адукацыі, які сведчыць атрыманне адукацыі, эквівалентнай I ступені вышэйшай адукацыі ў Республіцы Беларусь, з указаннем вывучаных дысцыплін і атрыманых па іх адзнаках (балах), засведчаных кадравай службай з апошняга месца працы.
  5. Копія працоўнай кніжкі або іншыя дакументы, якія сведчаць стаж працы, засведчаныя кадравай службай з апошняга месца працы.
  6. Копія сертыфіката аб праходжанні інтэрнатуры, засведчаная кадравай службай з апошняга месца працы.
  7. Копія сведчання аб здаванні дыференцыраванага заліку і кандыдацкіх экзаменаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах (абавязкова для асоб, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання адукацыі ў дзённай або завочнай форме).
  8. Рэкамендацыя вучонага савету або факультэта ўстановы вышэйшай адукацыі, узгодненую з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія паступаюць у дзённую аспірантуру ў год заканчэння ўстановы вышэйшай адукацыі).
  9. Заяўка арганізацыі - заказчыка кадраў (пры наяўнасці).
  10. Спіс і копіі апублікаваных навуковых прац, а пры іх адсутнасці - навуковы рэферат па профілю выбранай спецыяльнасці.
  11. Дакументы, якія пацвярджаюць удзел у выкананні навукова-даследчых і інавацыйных праектаў, копіі матэрыялаў і (або) тэзісаў дакладаў на навуковых, навукова-практычных канферэнцыях, з’ездах, сімпозіумах і іншых падобных мерапрыемствах (пры наяўнасці).
  12. Заключэнне навуковага семінара лабараторыі (паседжання кафедры) аб актуальнасці тэмы, якасці і аб’ёме самастойна выкананых даследванняў па тэме рыхтуемай дысертацыі (для асоб, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання адукацыі ў форме суіскальнітва).
  13. Дакументы, якія даюць пераважнае права для залічэння ў аспірантуру (прі наяўнасці).
  14. Тры фотаздымка памерам 4 x 6 см.
  15. Медыцынская даведка аб стане здароўя (для грамадзян Рэспублікі Беларусь).
  16. Асобы, якія паступаюць у аспірантуру па накірунку арганізацый, дадаткова прадстаўляюць праект дамовы паміж накіроўвачым бокам і РНПЦ псіхічнага здароўя.
  17. Копіі дыплома магістра і дадаваемай да яго выпіскі з залікова-экзаменацыйнай ведамасці або копіі дакумента аб адукацыі, які сведчыць атрыманне адукацыі, эквівалентнага II ступені вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, з указаннем вывучаных дысцыплін і атрыманых па ім адзнак (балаў) (для грамадзян Рэспублікі Беларусь - пры наяўнасці), засведчаныя кадравай службай з апошняга месца працы.
  18. Заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследвання па накірунку арганізацыі) (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства).
  19. Медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на навучанне ў аспірантуры (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства).
  20. Копія пашпарта або замяняючага яго дакумента, дакумента, які сведчыць права знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дамовы абавязковага медыцынскага страхавання (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства).
  21. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія паступаюць у аспірантуру згодна з міжнароднымі дамовам Рэспублікі Беларусь, дамовамі па рэалізацыі міжнародных праграм, дамовамі ўстаноў адукацыі, арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы адкукацыі пасля ВНУ, з арганізацыямі замежных дзяржаў (міжнароднымі арганізацыямі) або па накірунку арганізацыі замежнай дзяржавы, прадстаўляюць дадаткова копію адной з вышэйназваных дамоў або накірунак арганізацыі замежнай дзяржавы.

Да вышэйпералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова дадаецца іх пераклад на беларускую або рускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку.

Дакумент, які сведчыць асобу, і арыгіналы дакументаў аб адукацыі прад’яўляюцца асобай, якая паступае ў аспірантуру, асабіста.