Медыцынскія паслугі для замежных грамадзян
Для замежных грамадзян Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя платна аказвае паслугі па діагностыцы і лячэнню псіхічных разладаў і залежнасцяў.
Кантактныя тэлефоны: +375 17 385 90 27; +375 17 335 30 85
Мы валодаем вялікай клінічнай базай і неабходным вопытам для якаснай арганізацыі і правядзення лячэння любых разладаў псіхічнага здароўя. Да ліку нашых пераваг, безумоўна, можна аднесці канкурэтаздольныя цэны і абсалютна празрысты механізм цэнаўтварэння паслуг. Савакупнасць гэтых абставін ужо зрабіла нашу дапамогу запатрабаванай сярод пацыентаў пераважна з Расійскай Федэрацыі.
Лячэнне ажыццяўляецца на аснове зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя стандартаў, якія грунтуюцца на агульнапрынятых у развітых краінах падыходах і прынцыпах, якія пацвердзілі сваю эфектыўнасць. Знаходжанне можа быць арганізавана як у звычайных, так і ў палаце павышанай камфортнасці.
Мы ажыццяўляем лячэнне ўсяго спектра псіхічных разладаў, хімічных і нехімічных залежнасцяў, даем паслугі па арганізацыі догляду ва ўмовах стацыянару, праводзім разнастайныя віды дыягностыкі.
Парадак шпіталізацыі на платнай аснове.
Парадак аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі замежным грамадзянам.