23-е псіхіятрычнае аддзяленне (для мужчын)
Загадчык аддзяленнем
Майсейчык
Анатоль Леонцьевіч
(тэл. 365-03-14)
Аказваемая медыцынская дапамога:
Аддзяленне аказвае спеціялізаваную высокакваліфікаваную лячэбна-дыягнастычную і рэабілітацыйную дапамогу пацыентам з вострымі і хранічнымі псіхічнымі разладамі, разладамі настрою, паводзінаў і інш.
- Пацыенты праходзяць даследванне і лячэнне згодна пратаколам дыягностыкі і лячэння псіхічных і паводзінскіх разладаў, пры неабходнасці, праводзіцца медыка-сацыяльная экспертыза.
- У аддзяленні ўжываюцца стандартныя метады даследвання, у тым ліку МРТ і ЭЭГ-карціраванне. Пацыентам аказваецца псіхалагічная дапамога ў выглядзе псіхалагічнай дыягностыкі і псіхалагічнай карэкцыі (індывідуальны і групавы фармат).
- Кансультатыўная дапамога ажыццяўляецца намеснікамі дырэктара Цэнтра, урачамі-спецыялістамі па профілям і навуковымі супрацоўнікамі Цэнтра, а таксама супрацоўнікамі кафедры псіхіятрыі і наркалогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».
- Аддзяленне разлічана на 60 ложкаў і абслугоўвае пацыентаў, якія пражываюць у Барысаўскім раёне, Старадарожскім раёне і г. Старыя Дарогі, Вілейскім раёне і г. Вілейка, Стаўбцоўскім раёне і г. Стаўбцы, Чэрвенскім раёне і г. Чэрвень, Першамайскім і Цэнтральным раёнах г. Мінска.
Калектыў аддзялення аб’ядноўвае пачуццё высокага прафесійнага абавязку, спрыяльны клімат і імкненне да стварэння найлепшых умоў для паспяховага лячэння пацыентаў.