Мэты і задачы
Згодна з Уставам дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя”, зацверджаным загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі ад 30 верасня 2016 г. № 925, мэтамі дзейнасці дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» з'яўляюцца:
- навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць у вобласці аховы псіхічнага здароўя і іншых абласцях медыцынскай і біялагічнай навук;
- забеспячэнне аказання насельніцтву ў Рэспубліцы Беларусь (далей – пацыенты) спецыялізаванай і высокатэхналагічнай псіхіятрычнай дапамогі, у тым ліку псіхатэрапеўтычнай, псіханеўралагічнай, наркалагічнай і сэксалагічнай (далей – псіхіятрычная дапамога);
- распрацоўка мер па ўдасканаленню арганізацыі аказання псіхіятрычнай дапамогі пацыентам.
Прадметам дзейнасці з’яўляюцца:
- арганізацыя і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследванняў і распрацовак у вобласці аховы здароўя, біятэхналогій, інфармацыйных тэхналогій, іншых накірункаў навукі, накіраваных на атрыманне новых ведаў, якія з’яўляюцца падставай да павышэння эффектыўнасці аказання псіхіятрычнай дапамогі пацыентам;
- арганізацыя і ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку садзейнічанне камерцыялізацыі вынікаў, якая ажыццяўляецца Цэнтрам навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
- рэалізацыя адукацыйных праграм паслявузаўскай адукацыі 1 (аспірантура) і II (дактарантура) ступеняў;
- рэалізацыя адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых працоўнікаў і спецыялістаў па профілю адукацыі «Ахова здароўя», накірунку адукацыі «Прафілактыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя» у вочной (дзённай) форме атрымання адукацыі;
- укараненне новых медыцынскіх тэхналогій у практычную ахову здароўя;
- прапаганда прагрэсіўных дасягненняў навукі і тэхнікі ў вобласці аховы псіхічнага здароўя;
- распрацоўка і ўкараненне навукова абгрунтаваных прапаноў па ўдасканаленню аказання псіхіятрычнай дапамогі пацыентам;
- падрыхтоўка і ўнясенне Упаўнаважанаму органу прапаноў па ахове правоў і законых інтарэсаў пацыентаў пры аказанні ім псіхіятрычнай дапамогі, а таксама ахове правоў і законных інтарэсаў урачоў-спецыялістаў, іншых медыцынскіх працоўнікаў, якія аказываюць псіхіятрычную дапамогу;
- аказанне псіхіятрычнай дапамогі пацыентам на падставе сучасных метадаў аказання гэтай дапамогі або клінічных пратаколаў;
- аказанне платных медыцынскіх паслуг грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства адпаведна заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
- правядзенне ўрачэбных кансультацый (кансіліумаў) у парадку, усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўка клінічных пратаколаў і метадаў аказання псіхіятрычнай дапамогі па выніках навукова-даследчых, опытна-канструктарскіх і тэхналагічных работ (далей – НДОК(Т)Р) і ўкараненне іх у практычную ахову здароўя;
- аналіз эфектыўнасці аказання і распрацоўка прапаноў па ўдасканаленню аказання псіхіятрычнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь;
- арганізацыя ўкаранення дасягненняў міравой медыцынскай навукі ў галіне аховы псіхічнага здароўя ў практычную ахову здароўя;
- арганізацыя, правядзенне і ўдзел у навуковых, навукова-практычных, практычных, метадычных і іншых семінарах, канферэнцыях, нарадах, з’ездах і г.д.;
- долгатэрміновае прагназіраванне асноўных накірункаў навукова-практычнай дзейнасці Цэнтра;
- правядзенне работ па вынаходніцтву, патэнтаванню распрацовак Цэнтра;
- ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва з арганізацыямі іншых краін у парадку, усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- узаемадзеянне і арганізацыя пераемнасці ў працы з псіхіятрычнымі арганізацыямі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па аказанню псіхіятрычнай дапамогі пацыентам;
- удзел у распрацоўцы і клінічных іспытах лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- падрыхтоўка ўрачэй-спецыялістаў у клінічнай ардынатуры ў парадку, усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю псіхіятрычных арганізацый аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
- збор, абагульненне і аналіз статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці Цэнтра і псіхіятрычных арганізацый аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўка эфектыўных мер, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці псіхіятрычных арганізацый аховы здароўя на падставе статыстычнай і іншай інфармацыі, якая паступае ў Цэнтр;
- ажыццяўленне іншай дзейнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.