Russian Belarusian English

Аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі

Загадчык аддзяленнем

Урач-псіхіятр-нарколаг

Осіпчык Ірына Анатольеўна

 

З мэтай удасканаляння рэабілітацыйнай працы на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя (РНПЦ псіхічнага здароўя) у 1994 годзе быў створаны Цэнтр рэабілітацыі псіхічна хворых і інвалідаў. Са студзеня 2004 г. Цэнтр рэарганізаваны ў псіхіятрычнае аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі хворых і інвалідаў.

Псіхасацыяльная рэабілітацыя – гэта аднаўленне парушаных кагнітыўных, матывацыйных, эмацыянальных рэсурсаў асобы (уключаючы навыкі, веды, уменне ўзаемадзейнічаць, вырашаць праблемы і інш.).

Псіхасацыяльная рэабілітацыя праводзіцца ў аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі для пацыентаў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні. Пацыенты наведваюць аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі у час праходжання стацыянарнага лячэння. Сярэдні курс рэабілітацыі для пацыента складае 8-10 заняткаў.

Прыём пацыентаў у аддзяленні праводзіцца з 8.00 да 15.00.

У аддзяленні працуюць наступныя спецыялісты:

  • урачы-псіхіятры,
  • псіхолаг,
  • спецыяліст па сацыяльнай працы,
  • культарганізатар,
  • эргатэрапеўт,
  • медыцынскія сёстры,
  • трудынструктар.

Усе спецыялісты аддзялення маюць спецыяльную падрыхтоўку па пытаннях рэабілітацыі.

Мэта рэабілітацыйнага працэса: узняць якасць жыцця пацыентаў, палепшыць сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю ў грамадства.