Russian Belarusian English
  • Аб цэнтры

Аб цэнтры

Паважаныя карыстальнікі!

Наш Цэнтр з’яўляецца галоўнай рэспубліканскай установай у сферы псіхічнага здароўя ў Беларусі. Наша рэпутацыя ў поўнай меры адпавядае нашаму статусу.

На сёняшні дзень мы валодаем усім спектрам даступных метадаў дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі псіхічных разладаў. Нашы супрацоўнікі працуюць згодна з перадавымі падыходамі, пастаянна ўдасканальваюць свае навыкі і павышаюць кваліфікацыю.

Наша дзейнасць інтэгрыравана ў дзяржаўныя і міжнародныя праграмы і служыць надзейным інструментам прасоўвання сучасных стандартаў дапамогі ў сферы псіхічнага здароўя, як у краіне, так і за яе межмі.

Цэнтр мае працяглую гісторыю плённага супрацоўніцтва з профільнымі кафедрамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта  (БДМУ) і Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА), з’яўляючыся для ніх клінічнай базай.

Безумоўным прыярытэтам для нас з’яўляецца аказанне якаснай своечасовай дапамогі і прыхільнасць гуманітарным каштоўнасцям. Кожны чалавек варты таго, каб быць здаровым і шчаслівым!

Дырэктар РНПЦ псіхічнага здароўя

А.І.Старцаў


Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Кабякаў А.У. 3 мая 2017 года па даручэнню Главы дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны

001

У спісе ўзнагароджаных 95 чалавек. Гэта вучоныя, сацыяльныя працоўнікі, урачы, выкладчыкі, працоўнікі прамысловасці, лясной галіны, аграрыі, будаўнікі, нафтавікі, прадстаўнікі падатковых органаў, дзяржаўныя службоўцы, творчая інтэлігенцыя. Яны ўдастоены высокіх узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.

Сярод узнагароджаных вялікая група медыцынскіх працоўнікаў. Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў цяперашні час у ахове здароўя краіны выкарыстоўваюцца найлепшыя дасягненні сусветнай і айчыннай медыцыны. “У апошнія гады айчынная ахова здароўя значна ступіла наперад, па якасці аказання медыцынскіх паслуг Беларусь выходзіць на першыя пазіцыі ў свеце. У краіне выбудавана дакладная сістэма аказання меддапамогі на ўсіх узроўнях”, - падкрэсліў ён

(па матэрыялах сайта http://www.government.by)

Віншаванні ад калектыву

Прыемна адзначыць той факт, што ў спісах узнагароджаных і дырэктар РНПЦ псіхічнага здароўя Старцаў Аляксандр Іванавіч.

Калектыў РНПЦ псіхічнага здароўя шчыра віншуе свайго кіраўніка з заслужанай высокай дзяржаўнай узнагародай - медалём "За працоўныя заслугі". Гэта высокая ацэнка прафесійнага майстэрства, адданага служэння медыцынскай галіны. Узнагароджанне высокай дзяржаўнай узнагародай - гэта даніна яркаму таленту кіраўніка, энергічным і канструктыўным намаганням па далейшаму развіццю медыцынскай, навуковай, метадычнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы РНПЦ псіхічнага здароўя.

Жадаем дырэктару РНПЦ псіхічнага здароўя Старцаву Аляксандру Іванавічу шчасця, дабрабыту, моцнага здароўя, жыццёвых сіл, аптымізму, новых поспехаў у адказным працы на карысць роднай Беларусі. Выказваем надзею, што Вашы веды і вопыт будуць спрыяць далейшаму развіццю сучаснай беларускай медыцыны і павышэнню эканамічнага патэнцыялу краіны!