Аспірантура
Аспірантура – гэта I ступень адукацыі пасля ВНУ, накіраваная на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі планавання і самастойнага правядзення навуковых даследванняў, глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук. У аспірантуры рэалізуецца падрыхтоўка навуковых працоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Падрыхтоўка навуковых працоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў або іншых фізічных асоб, у тым ліку ўласных сродкаў грамадзяніна, які атрымлівае адукацыю, на падставе дамоў аб падрыхтоўцы навуковага працоўніка вышэйшай кваліфікацыі, якія заключаюцца згодна з заканадаўствам.
Пералік спецыяльнасцяў, па якім праводзіцца падрыхтоўка навуковых працоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў РНПЦ псіхічнага здароўя:
- «Псіхіятрыя» (14.01.06);
- «Наркалогія» (14.01.27);
- «Медыцынская псіхалогія» (19.00.04).
Падрыхтоўка навуковых працоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі праводзіцца ў дзённай, завочнай формах і ў форме суіскальніцтва.
Тэрміны падрыхтоўкі навуковых працоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі:
- падрыхтоўка па дзённай форме – тры гады;
- падрыхтоўка па завочнай форме – чатыры гады;
- падрыхтоўка ў форме суіскальніцтва - пяць год.
Інфармацыя:
Кароткія пашпарты спецыяльнасцяў:
Праграмы-мінімум кандыдацкіх экзаменаў: