Russian Belarusian English

Наркалогія (праграмы-мінімум)

 

14.01.27 – наркалогія

Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2010 г. № 183

Мэтай праграмы-мінімум кандыдацкага экзамену з’яўляецца
падрыхтоўка спецыялістаў у галіне наркалогіі з сучаснымі глыбокімі медыцынскімі ведамі ў галіне псіхічнага здароўя, на сучасным узроўні валодаючых дыягностыкай і тэрапіяй псіхічных і паводзінскіх разладаў з шырокімі ўяўленнямі аб іх біапсіхасацыяльнай прыродзе і валодаючых сучаснымі ведамі метадалогіі і метадаў навуковых даследванняў у галіне наркалогіі.

Задачы праграмы ўключаюцьпаглыбленне клініченых ведаў аб асноўных псіхапаталагічных сіндромах; прававых і этычных аспектах тэрапіі пацыентаў з псіхічнымі і паводзінскімі разладамі, залежнымі формамі паводзінаў і спадарожнымі псіхалагічнымі праблемамі; удасканаленне ведаў аб сучасных дыягнастычных крытэрыях псіхічных і паводзінскіх разладаў; засваенне новых метадаў даследвання і лячэння наркапаталогіі, залежных формаў паводзінаў і паводзінскіх разладаў; трэніроўку базавых і прасунутых камунікатыўных навыкаў пры прафесійным узаемадзеянніі з наркалагічеымі хворымі рознага ўзросту; засваенне алгарытмаў аказання спецыялізаванай дапамогі і псіхалагічнай падтрымкі ў клінічна складаных сітуацыях; навучанне алгарытмам прафесійных паводзінаў пры неадкладных станах, абумоўленых нарказахворваннямі. 

Аспірант (суіскальнік) павінен  ведаць:

  • асноўныя  палажэні  класіфікацыі псіхічных і  паводзінскіх разладаў 10-га перагляду (МКЗ-10);
  • клінічныя крытэрыі дыягностыкі асноўных псіхічных і паводзінскіх разладаў, звязаных з ужываннем псіхаактыўных рэчываў, адыктыўных формаў паводзінаў;
  • пытанні арганізацыі наркалагічнай дапамогі насельніцтву;
  • правілы аказання наркалагічнай дапамогі;
  • правы і льготы псіхічна і наркалагічна хворых;
  • правілы псіхіятрычнага агляду, экспертызы алкагольнага і наркатычнага ап’янення;
  • паказанні да неадкладнай шпіталізацыі асоб, якія з’яўляюцца ўжывальнікамі псіхаактыўных рэчываў.
  • асноўныя псіхапаталагічныя сіндромы з улікам параўнальна-узроставых асаблівасцяў і механізмы, якія ляжаць у іх аснове ў наркалагічных хворых;
  • медыцынскія і юрыдычныя крытэрыі формулы бессвядомасці ў кантэксце наркалагічнай паталогіі;
  • сутнасць псіхагігіены, першаснай, другаснай і трацічнай псіхапрафілактыкі адыктыўных формаў паводзінаў;
  • этапы рэабілітацыі ўжывальнікаў псіхаактыўных рэчываў;
  • асновы псіхатэрапеўтычнай карэкцыі псіхічных і паводзінскіх разладаў, звязаных з ужываннем псіхаактыўных рэчываў, адыктыўных формаў паводзінаў.

Аспірант (суіскальнік вучонай ступені) павінен умець:

  • выяўляць асноўныя сіндрамальныя прызнакі і назалагічныя формы адыктыўных псіхічных разладаў, выстаўляць прыкладны дыягназ;
  • распазнаць пачатак сіндрому залежнасці;
  • праводзіць дыферэнцыйную дыягностыку злоўжывання ад сіндрому залежнасці;
  • выявіць прызнакі алкагольнага ап’янення;
  • купіраваць ускладненні вострага алкагольнага ап’яненя;
  • распазнаць і назначыць лячэнне пры ўскладненнях тэрапіі псіхатропнымі прэпаратамі;
  • узаемадзеянне, узаемаўплыванне, сумяшчальнасць псіхатропных і асноўных непсіхатропных прэпаратаў.
  • назначыть першаснае лячэнне сіндрому залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў на дашпітальным этапе;
  • правесці карэкцыю папярэдняга дыягназу, сфарміраваць канчатковы дыягназ, пры гэтым кваліфіцыраваць псіхічны стан хворага і яго дынаміку, дыференцыраваць з захворваннямі, якія маюць падобную клініку;
  • праводзіць гібкае адэкватнае лячэнне з улікам біялагічнай рэактыўнасці пацыентаў і характару адпорнасці да прэпаратаў;
  • аказаць дапамогу пры неадкладных станах (стан адмены, ускладненны, з дэлірыям, эпілептычный статус, псіхаматорная ўзбуджаннасць, востры псіхатычны стан);
  • ацаніць ступень сацыяльнай небяспекі хворых і ступень рызыкі суіцыдальных паводзінаў;
  • распрацваць псіхапрафілактычныя мерапрыемствы ў плане першаснай, другаснай і трацічнай псіхапрафілактыкі;
  • граматна састаўляць накіраванні ў псіханеўралагічныя і наркалагічныя ўстановы, а таксама весці на высокім прафесійным узроўні ўсю прадугледжанную загадамі, інструкцыямі МАЗ РБ медыцынскую дакументацыю;
  • актыўна выкарыстоўваць элементы псіхатэрапеўтычнага ўздзеяння на хворага;
  • вызначыць паказчыкі для прыцягнення кансультантаў, змежных спецыялістаў, арганізаваць кансультацыі ў залежнасці ад характару паталогіі, выкарыстоўваць дадзеныя, якія атрыманы ад кансультантаў для дыферэнцыйнай дыягностыкі і пастаноўкі дыягназу;
  • кампетэнтна ацэньваць дадзеныя патапсіхалагічнага статуса наркалагічна хворых.

Аспірант (суіскальнік вучонай ступені) павінен валодаць навыкамі:

  • працы з катэгарыяльным апаратам МКАЗ-10. Пры гэтым выкарыстоўваць прадугледжанную класіфікацыяй рубрыфікацыю сіндромаў і сімптомаў, а таксама прытрымлівацца прадугледжанай класіфікацыяй кадоўкі;
  • камунікацыі і тэхнікі апыту наркалагічнага хворага, тэрапеўтычнага ўзаемадзеяння з нарказалежнымі;
  • ранняга выяўлення нарказалежнасцяў;
  • назначэння фармакатэрапіі пры наркапаталогіі, адыктыўных разладах;
  • экспрэс-дыягностыкі наркатычнага ап’янення;
  • скрынінгавай адзнакі сіндрому залежнасці ад алкаголю і наркотыкаў;
  • лабараторнай дыягностыкі, інструментальных метадаў дыягностыкі алкагольнага ап’янення і яго наступстваў;
  • карэкцыі парушэнняў саматычнай сферы пры наркатычнай інтаксікацыі;
  • фармакатэрапіі алкагольнай і наркатычных залежнасцяў;
  • купіравання неадкладных станаў у наркалагічнай клініцы;
  • працы над ірацыянальнымі кагніцыямі наркалагічных пацыентаў;
  • дыягностыкі асобасных разладаў;
  • выяўлення груп рызыкі па нарказахворванням;
  • арганізацыі прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленню рэцыдываў і ўскладненняў;
  • экспертызы часовай і стойкай, частковай і поўнай страты працаздольнасці, выяўленне прафесійных абмежаванняў;
  • ваенна-псіхіятрычнай і судзебна-псіхіятрычнай экспертызы наркалагічна хворых.

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Агульная частка.

Асновы кіравання аховы здароўем у Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя накірункі рэформы аховы здароўя ва ўмовах пераходу краіны да рыначнай эканомікі. Асновы мэнэджмэнта ў ахове здароўя. Прынцыпы, функцыі і элементы кіравання. Мэнэджмэнт. Метады кіравання. Арганізацыйныя структуры кіравання ў ахове здароўя. Уводзіны ў эканоміку аховы здароўя. Эканамічныя катэгорыі і сутнасць тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца ў аналізе сістэмы аховы здароўя. Эфектыўнасць аховы здароўя, крытэрыі, эканамічныя і сацыяльныя аспекты. Аналіз эфектыўнасці медыка-сацыяльных праграм і мерапрыемстваў. Маркетынг у ахове здароўя. Попыт на паслугі аховы здароўя і заканамернаці яго росту. Прапановы медыцынскіх паслуг у розных сістэмах арганізацыі аховы здароўя.

Асновы дзяржаўнай палітыкі і ідэялогіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзяржаўная палітыка ў галіне фарміравання здаровага ладу жыцця.

Агульныя пытанні наркалогіі.

Прадмет і задачы наркалогіі. Арганізацыя наркалагічнай дапамогі. Асноўныя прінціпы. Эпідэміялогія, прінціпы сістэматыкі, прычынная абумоўленасць, цячэнне і зыходы наркалагічных разладаў.

Структура сучаснай наркалогіі як раздзелу біялогіі і медыцыны. Узаемасувязь клінічнай наркалогіі з разнастайнымі накірункамі медыцынскай псіхалогіі, нейрабіялагічнымі навукамі, філасофіяй і правам. Азначэнне «Наркалогіі» як галіны ведаў і ўрачэбнай практыкі.

Гісторыя псіхіятрыі і наркалогіі. Данавуковы перыяд, грэка-рымскі, сярэдневяковы, эпоха Адраджэння. Развіццё псіхіятрыі ў Расіі (этапы манастырскі, загадны, земскі, пасля 1917 г.), у Беларусі. Роля ў развіцці псіхіятрыі і наркалогіі Ф.Пінэля, Д.Коналі, К.Брыль-Крамер, Э.Крапеліна, І.М.Балінскага, С.С.Карсакова, А.К.Ленца, М.А.Чалісава, М.У.Вінаградава і інш. Сучасны этап у развіцці наркалогіі.

Гісторыя ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Вопыт і ўрокі барацьбы з ужываннем псіхаактыўных рэчываў у розных дзяржавах. Распаўсюджанасць. Захворванне. Хваравітасці. Заканамерносці ўзнікнення, распаўсюджання і ходу нарказахворванняў. Геаграфічныя, этнадэмаграфічныя, сацыяльныя аспекты распаўсюджанасці наркапаталогіі. Эпідэміялогія псіхічных і паводзінскіх разладаў, абумоўленых прыёмам разнастайных псіхаактыўных рэчываў.

Асноўныя накірункі ў наркалогіі. Агульная наркалогія. Біялагічныя асновы наркалогіі. Падлеткавая наркалогія. Прыватная наркалогія. Псіхатэрапія, псіхафармакалогія пры лячэнні наркапаталогіі. Узаемасувязь наркалогіі з блізкімі і змежнымі з ёй дысцыплінамі: медыцынскай псіхалогіяй, нейраанатоміяй, нейрапсіхалогіяй і псіхафізіялогіяй, малекулярнай біялогіяй. Пытанні ваеннай, працоўнай і судовай экспертыз. Крытэрыі свядомасці і несвядомасці, дзеяздольнасці і недзеяздольнасці. Часовая і стойкая непрацаздольнасць наркалагічных хворых.

Сутнасць біяпсіхасацыяльнай мадэлі ў наркалогіі. Біяпсіхасацыяльны падыход. Роля філасофскай антрапалогіі, экзістэнцыяналізму, структурнага псіхааналізу і герменевтыкі ў станаўленні біяпсіхасацыяльнага падыходу ў наркалогіі.

Экалагічныя, нейрабіялагічныя,  дызантагенетычныя, псіхалагічныя, сацыякультуральныя і дэмаграфічныя фактары рызыкі. Паняцце аб камарбіднасці. Узаемасувязь наркаразладаў з псіхічнымі, саматычнымі, неўралагічнымі захворваннямі.

Канцэптуальны і тэрміналагічны слоўнік сучаснай наркалогіі. Псіхаактыўнае рэчыва. Злоўжыванне псіхаактыўнымі рэчывамі. Адыкцыя (залежнасць) і адыктыўныя паводзіны. Сіндром адмены. Талерантнасць.

Метады даследвання, якія ўжываюцца ў псіхіятрыі і наркалогіі.
Субъектыўны і абъектыўны анамнэз. Клінічны метад: вывучэнне
псіхапаталагічнай сімптаматыкі на момант даследвання і ў працэсе
ходу хваробы. Катамнестычнае даследванне па матэрыялах медыцынскай
дакументацыі Параклінічныя метады: псіхалагічны, электрафізіялагічны, рентгеналагічны, камп’ютарная тамаграфія, ЯМР-даследванне. Клініка-генетычныя і малекулярна-генетычныя метады даследвання ў наркалогіі. Структура наркалагічнай службы. Стацыянарная і пазабальнічная дапамога, неадкладная дапамога. Кошт грамадскіх выдаткаў у сувязі з хваравітасцю і захворваннем наркалагічнымі разладамі. Псіхагігіена і псіхапрафілактыка. Паняцце першаснай, другаснай і трацічнай псіхапрафілактыкі. Пытанні псіхапрафілактыкі дзіцячага і падлеткавага ўзросту. Роля медыка-генетычных, сямейных, псіхалагічных кансультацый і кабінетаў сацыяльнай дапамогі ў сістэме прафілактыкі нарказахворванняў. Санітарна-прасветніцкая праца ўрача ў школах, інтэрнатах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых вучэбных установах, на прадпрыемствах.

Судова-псіхіятрычная экспертыза. Установы судова-псіхіятрычнай экспертызы. Крытэрыі свядомасці і несвядомасці. Парадак накірунку на судова-псіхіятрычную экспертызу і яе выкананне. Прымусовыя меры бяспекі і лячэння. Праблема сімуляцыі. Крытэрыі дзеяздольнасці і недзеяздольнасці. Парадак выяўлення апекі.

Экспертыза працаздольнасці ў наркалогіі. Медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія (МРЭК). Часовая і ўстойлівая непрацаздольнасць. Клінічныя крытэрыі выяўлення груп інваліднасці. Парадак накіравання на МРЭК. Выкарыстанне рэшткавай працаздольнасці.

Прававыя акты Рэспублікі Беларусь па аказанню псіхіятрычнай і наркалагічнай дапамогі. «Закон Рэспублікі Беларусь аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыях правоў грамадзян пры яе аказанні» аб правілах псіхіятрычнага агляду, захаванні ўрачэбнай тайны, правілах агляду псіхіятрамі і нарколагамі хворых у агульнасаматычных аддзяленнях, правілах дыспансэрнага ўліку. Права псіхічна хворых. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» у частцы, якая тычыцца аказання псіхіятрычнай і наркалагічнай дапамогі. Нарматыўныя дакументы Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб парадку правядзення ваенна-ўрачэбнай экспертызы ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь, аб зацвярджэнні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян, звязаных з ваеннай службай.

Распаўсюджанасць  псіхічных і паводзінскіх разладаў.

Асноўныя паняцці клінічнай эпідэміялогіі (захворванне, распаўсюджанасць, прыжыццёвая рызыка). Прадстаўленні аб найбольш і найменьш распаўсюджаных наркалагічных разладах. Сустракаемасць наркалагічных разладаў у пацыентаў урача агульнай практыкі.

Этыяпатагенэз залежнасцяў псіхаактыўных рэчываў. Роля біялагічных фактараў. Роля псіхалагічных і сацыяльных фактараў у маніфестацыі і захаванні адыктыўных формаў паводзінаў. Значэнне культуральных, этнічных, рэлігійных і дэмаграфічных аспектаў у фарміраванні залежнасцяў.

Асноўныя біялагічныя механізмы алкагольнай і наркатычнай
залежнасці. Гетэратрафічная канцэпцыя. Этанолавая канцэпцыя.
Адрэнахромная канцэпцыя. Эндакрынапатычная канцэпцыя. Генетычная
канцэпцыя.  Псіхапаталагічная канцэпцыя.                                                                                     

Роля апіатных рэцэптараў у патагенэзе наркаманіі і алкагалізмеЭвалюцыя нервовай сістэмы. Будова і функцыі нервовай сістэмы чалавека. Узроставая эвалюцыя мозгу. Структура нервовай сістэмы: галоўный мозг і млеч. Будова млечу і галоўнага мозгу (ствол, сярэдні, прамежкавы мозг, канцавы мозг). Асаблівасці будовы адчувальнага і рухавага нейрона. Паняцце аб сінапсе. Праводныя шляхі. Тры блока ў структуры нервовай сістэмы: энэргетычны, гнастычны, праграмавання і матывацыі дзейнасці. Вучэнне аб вышэйшай нервовай дзейнасці. Паняцце аб сігнальных сістэмах. Значэнне біярытму для жызццядзейнасці арганізму. Апіатныя сістэмы мозгу. Паняцце аб нейрамедыятарах. Іх класіфікацыя, значэнне ў забеспячэнні псіхічнай дзейнасці.

Нейрафізіялагічныя аспекты наркалогіі. Рэгулюючыя сістэмы арганізму і іх узаемадзеянне пры псіхапаталогіі. Суадносіны структуры і функцыі. Самарэгуляцыя, гамеастаз, прамыя і адваротныя сувязі пры псіхапаталогіі. Законы раздражнення, рэфлексы і рэфлекторнае кальцо, рэцэптары і эфектары, нервовая тканка, класіфікацыя сувязяў аддзелаў мозгу, структура і функцыі аддзелаў мозгу, іерархія функцый аддзелаў мозгу, сістэмы мозгу (лімбічная сістэма, рэтыкулярная фармацыя; спецыфічныя, не спецыфічныя і ассацыятыўныя сістэмы), латэралізацыя функцый, інтэгратыўныя механізмы, функцыянальныя сістэмы, гетэрахранія, дынамічная лакалізацыя функцый пры псіхапаталогіі. Вышэйшая нервовая дзейнасць; нейрафізіялагічныя механізмы псіхічных працэсаў; нейрафізіялагічныя механізмы аднаўлення і кампенсацыі страчаных функцый.

Фармакалогія і таксікалогія наркотыкаў. Класіфікацыя псіхафармакалагічных прэпаратаў. Прамое таксічнае ўздзеянне псіхаактыўных рэчываў. Мембранатропнае ўздзеянне псіхаактыўных рэчываў. Канфармацыйнае ўздзеянне псіхаактыўных рэчываў. Апасродкаванае таксічнае ўздзеянне псіхаактыўных рэчываў. Метабалічнае ўздзеянне псіхаактыўных рэчываў. Аксідантны стрэс. Анксіалітычнае, узбуджаючае, прыгнятальнае ўздзеянне псіхаактыўных рэчываў. Стрэсавае ўздзеянне псіхаактыўных рэчываў.

Класіфікацыя і прынцыпы сістэматікі псіхічных і паводзінскіх разладаў. Сучасная класіфікацыя псіхічных і паводзінскіх разладаў МКАЗ - 10; катэгарыйнасць, навуковы характар і атэарэтычнасць, апісальны і канвенцыяльны характар МКАЗ-10.

Класіфікацыя і прынцыпы сістэматыкі псіхаактыўных рэчываў. Сімптомы наркалагічных разладаў. Сіндромы залежных формаў паводзінаў. Назалогія. Прычыны ўзнікнення, формы праяўлення, дынаміка развіцця.

Алкаголь, праізводныя опію, каннабіноіды, седатыўныя і насонныя рэчывы, какаін і іншыя псіхастымулятары, галюцынагены, табак, лятучыя растваральнікі. Адрозненні псіхаактыўных рэчываў па дасягальнісці, ступені адыктыўнасці, юрыдычным наступствам ўжывання, спосабу прыёма і характару шкоды. Класіфікацыя і прынцыпы сістэматыкі псіхічных і паводзінскіх разладаў, абумоўленых псіхаактыўнымі рэчывамі. Вострая інтаксікацыя, ужыванне з шкоднымі наступствамі, сіндром залежнасці, стан адмены, стан адмены з дэлірыем, псіхатычны разлад, амнестычны разлад, резідуальны псіхатычны разлад і псіхатычны разлад з познім адстаўленым дэбютам.

Агульная псіхапаталогія. Прадстаўленні аб «хваробе» і «разладзе» ў псіхіятрыі. Сімптомы і сіндромы псіхічных і паводзінскіх разладаў. Паталогія адчуванняў і ўспрыманняў. Разлады адчуванняў: анестэзія, гіпа-, гіперэстэзія, парэстэзіі, сенестапатыі. Іх сустракаемасць пры саматычных і псіхічных захворваннях. Разлады ўспрымання: ілюзіі, сапраўдныя галюцынацыі, псеўдагалюцынацыі. Псіхасэнсарныя разлады. Частата іх з’яўлення ў хворых нейраінфекцыямі. Асаблівасці ў дзяцей. Разлады мышлення  па тыпу.  Паскарэнне  і запавольванне  мышлення.  Разлады мышлення па стройнасці. Разарванае мышленне. Разлады мышлення па мэтанакіраванасці. Ментызмы. Грунтоўнасць. Рэзонерства. Аўтызм. Фармальнае і паралагічнае мышленне. Разлады мышлення па прадуктыўнасці. Парушэння асацыятыўных працэсаў. Трызненне пачуцёвае і інтэрпрэтатыўнае. Змест трызневых ідэй. Сіндромы: паранаяльны, параноідны, парафрэнны. Эквіваленты трызнення ў дзяцей. Сіндром Кандзінскага-Клерамба. Варыянты аўтаматызмаў: ідэяторны, маторны, сэнсарны. Выяўленне крытэрыю сацыяльнай небяспекі хворых з трызневымі ідэямі і сіндромам псіхічнага аўтаматызму. Асаблівасці трызнення пры разнастайных захворваннях. Сверхкаштоўныя ідэі. Неадчэпныя ідэі. Іх дыферэнціяльная дыягностыка і дынаміка развіцця. Асаблівасці паводзінаў урача з хворымі пры разнастайных формах парушэння мышлення. Разлады мовы. Афазія, алалія, дызартрыя, змазаная, разорваная мова, заіканне, мутызм, эхалалія. Дызграфія і дызлексія ў дзяцей. Разлады памяці. Гіпермнезія, гіпамнезія, амнезія. Карсакоўскі сіндром. Асаблівасці разладаў памяці пры разнастайных захворваннях. Разлады ўвагі. Гіперпразэксія. Апразэксія. Затрымка пераключэння ўвагі. Аднабаковая прыкаванасць. Прытупленне. Разлады інтэлекту. Прыроджаная і рана набытая разумовая адсталасць, набыты недаўсціп (дэменцыя). Вызначэнне ступені разумовай адсталасці. Віды дэменцыі і яе асаблівасці пры розных захворваннях. Разлады эмоцый. Дэпрэсіўны і маніякальны сіндромы. Станы раздражняльнай слабасці, эмацыйнай лабільнасці, апатыі, слабадушнасць, трывога і страхі, эйфарыя, неадэкватнасць, амбівалентнасць. Неадчэпныя страхі (фобіі). Асаблівасці ў дзяцей і пры разнастайных захворваннях. Разлады інстынктаў і схільнасцяў, рухава-валявыя парушэнні. Парушэнні валявых функцый: гіпербулія, абулія, парабуліі. Асаблівасці пры разнастайных захворваннях. Кататанічны сіндром і яго разнастайнасці. Неадчэпныя рухі і схільнасці. Псіхаматорнае ўзуджанне (маніякальнае, кататанічнае, эпілептыформнае). Парушэнні інстынктаў: самазахавання, харчовага, палавога. Паталагічныя влячэнні: піраманія, драмаманія, клептаманія. Парушэнні прытомнасці. Крытэрыі выяўлення парушанай прытомнасці. Сіндром аглушанай прытомнасці: абнубіляцыя, самналенцыя, сопар, кома. Делірый, анейраід, аменцыя. Змрокавае парушэнне прытомнасці: транс, фуга, самнамбулізм, змрокавыя парушэння прытомнасці з іншымі псіхічнымі разладамі (галюцынацыямі, трызненнем, аўтаматызмамі). Асаблівасці ў дзяцей і пры разнастайных псіхічных захворваннях. Прыватная псіхіятрыя.

Шызафрэнія, шызатыпічныя і трызневыя разлады. Эпідэміялогія, фактары рызыкі, этыяпатагенэз, псіхалагічныя і нейраантагенетычныя канцэпцыі шызафрэніі. Распаўсюджанасць шызафрэніі. Залежнасць распаўсюджанасці ад полу, узросту, сацыяльнага статусу, міграцыйных працэсаў. Камарбіднасць, смяротнасць і ўплыў на паказчыкі здароўя насельніцтва. Роля пры шызафрэніі спадчыннай схільнасці, гінекалагічных, акушэрскіх і перынатальных фактараў, вірусных інфекцый, характару ўспрымання, тыпу сямейных адносінаў, стрэсу.

Біялагічныя тэорыі шызафрэніі. Генетычныя, нейраантагенетычныя, біяхімічныя тэорыі. Псіхасацыяльныя тэорыі. Сістэмная тэорыя сям’і, тэорыя міжасобасных адносінаў, псіхадынамічная тэорыя. Сімптаматалогія шызафрэніі. Формы шызафрэніі. Параноідная шызафрэнія. Гебефрэнная шызафрэнія. Кататанічная шызафрэнія. Недыференцыраваная шызафрэнія. Постшызафрэнічная дэпрэсія. Рэзідуальная шызафрэнія. Простая шызафрэнія. Тыпы цячэння: неперарыўна-праградзіентны, эпізадычны з нарастаючым і стабільным дэфектам, перыядычны. Асаблівасці шызафрэніі ў дзяцей і падлеткаў. Сацыяльная адаптацыя пры шызафрэніі. Паняцце сацыяльнага дрэйфу пры шызафрэніі. Якасць жыцця пры шызафрэніі. Метады лячэння і сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі. Біялагічныя метады лячэння шызафрэніі. Метады пераадолення тэрапеўтычнай адпорнасці. Тэрапія асяроддзем, занятасцю, псіхатэрапія.

Шызатыпічныя і трызневыя разлады. Шызатыпічны разлад. Хранічныя трызневыя разлады. Вострыя і транзіторныя псіхатычныя разлады з (без) сімптомамі шызафрэніі.

Афектыўныя разлады настрою. Маніякальны эпізод. Біпалярны афектыўны разлад. Распаўсюджанасць. Сацыяльная адаптацыя. Дэпрэсіўны эпізод. Лёккі дэпрэсіўны эпізод. Умераны дэпрэсіўны эпізод. Цяжкі дэпрэсіўны эпізод. Рекурэнтны дэпрэсіўны разлад. Біялагічныя і псіхасацыяльныя тэорыі. Распаўсюджанасць, уплыў на сацыяльную адаптацію і эканамічныя страты. Дэпрэсіі пры арганічных, уключаючы сімптаматычныя, псіхічных разладах. Дэпрэсіі поздняга ўзросту. Дэпрэсіі пры эндакрыных захворваннях. Ятрагенныя (лекавыя) дэпрэсіі. Дэпрэсіі, звязаныя з рэпрадукцыйным цыклам у жанчын. Дэпрэсіі пры чэрапна-мазгавых траўмах. Клінічныя аспекты дэпрэсій, абумоўленых стрэсам. Хранічныя разлады настрою. Цыклацымія. Дыстымія. Пасляродавая дэпрэсія. Сезонны афектыўны разлад. Афектыўны разлад з хуткай цыклічнасцю. Суіцыдальныя паводзіны. Вызначэнне ступені рызыкі гвалту, накіраванага на сябе. Прадухіленчыя і лячэбныя мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне суіцыдальнай рызыкі. Лячэнне афектыўных разладаў настрою. Пераадоленне адпорнасці пры афектыўных разладах. Сістэматыка і механізмы дзейнасці антыдэпрэсантаў. Сістэматіка і механізмы дзейнасці цымастабілізатараў. Методыка і алгарытмы псіхафармакатэрапіі афектыўных разладаў настрою. Фітатэрапія пры дэпрэсіях.

Неўратычныя, звязаныя са стрэсам, і саматаформныя разлады. Фабічныя і трывожныя разлады. Феномены апяраджальнай трывогі і пазбягаючых паводзінаў. Другасныя вегетатыўныя балявыя сімптомы трывогі. Сацыяльныя фобіі. Спецыфічныя фобіі. Абсесіўна-кампульсіўны разлад. Рэакцыі на цяжкі стрэс і парушэнні адаптацыі. Вострая і пралангаваныя рэакцыі на стрэс. Сіндром паталагічнага адмаўлення хваробы. Дысацыятыўныя разлады. Дысацыятыўная анестэзія і страта пачуццевага ўспрымання. Дісацыятыўны разлад руху і маторыкі. Саматаформныя разлады. Саматызаваны разлад. Іпахандрычны разлад. Устойлівы саматаформны балявы разлад.

Разлады асобы. Параноідны разлад асобы. Камунікацыйныя навыкі ўрача з пацыентамі, пакутуючымі параноідным разладам асобы. Шызоідны разлад асобы. Камунікацыйныя навыкі ўрача з пацыентамі, пакутуючымі шызоідным разладам асобы. Дысацыяльны разлад асобы. Камунікацыйныя навыкі ўрача з пацыентамі, пакутуючымі дісацыяльным разладам асобы. Эмацыйна неўстойлівы разлад асобы. Камунікацыйныя навыкі ўрача з пацыентамі, пакутуючымі эмацыйна неўстойлівым разладам асобы. Істэрычны разлад асобы. Камунікацыйныя навыкі ўрача з пацыентамі, пакутуючымі істэрічным разладам асобы. Ананкасны разлад асобы. Камунікацыйныя навыкі ўрача з пацыентамі, пакутуючымі ананкасным разладам асобы.

Эпілепсія. Лакалізаваная (агмянёвая) ідыяпатычная эпілепсія і эпілептычныя сіндромы з сутаргавымі абморамі з агмянёвым пачаткам.

Дабраякасная дзіцячая эпілепсія з пікамі на ЭЭГ у цэнтральна-скроневай вобласці. Дзіцячая эпілепсія з параксізмальнай актыўнасцю на ЭЭГ у патылічнай вобласці. Лакалізаваная (агмянёвая) сімптаматычная эпілепсія і эпілептычныя сіндромы з простымі парцыяльнымі абморамі. Прыступы без замены прытомнасці. Простые парцыяльныя абморы, якія пераходзяць у другасна генералізаваныя абморы. Лакалізаваная (агмянёвая) (парцыяльная) сімптаматычная эпілепсія і эпілептычныя сіндромы з комплекснымі парцыяльнымі сутаргавымі абморамі. Комплексныя парцыяльныя абморы, якія пераходзяць у другасныя генералізаваныя абморы.

Генералізаваная ідыяпатычная эпілепсія і эпілептычныя сіндромы. Міакланічная эпілепсія ранняга дзіцячага ўзросту і неанатальныя сутаргі (сямейныя). Дзіцячыя эпілептычныя абсансы (пікналепсія). Эпілепсія з вялікімі сутаргавымі абморамі (grand mal) пры абуджэнні. Ювенільная эпілепсія. Абсанс-эпілепсія. Міякланічная эпілепсія (імпульсіўны малы абмор, petit mal). Неспецыфічныя эпілептычныя абморы: атанічныя, кланічныя, міякланічныя, танічныя, тоніка-кланічныя. Іншыя віды генералізаванай эпілепсіі і эпілептычных сіндромаў (эпілепсія з міякланічнымі абсансамі, міяклана-астатычнымі абморамі, дзіцячыя спазмы, сіндром Ленакса Гаста, салаамаў цік, сімптаматычная ранняя міякланічная энцэфалапатыя, сіндром Уэста). Асаблівыя эпілептычныя сіндромы (эпілепсія парцыяльная бесперапынная (Кажэўнікава), эпілептычныя абморы, звязаныя з ужываннем алкаголю, выкарыстаннем лекавых сродкаў, гарманальнымі зменамі, стратай сну, уздзеяннем стрэсавых фактараў). Эпілептычны статус. Эпілептычны статус grand mal (сутаргавых прыпадкаў). Тоніка-кланічны эпілептычны статус. Эпілептычны статус petit mal (малых абмораў). Эпілептычны статус абсансаў. Складаны парцыяльны эпілептычны статус. Характаралагічныя змены асобы хворых пры эпілепсіі. Дэменцыя ў сувязі з эпілепсіяй. Стандарты вылечнасці і стандарты лячэння эпілепсіі, сучасныя антыканвульсанты.

Арганічныя, уключаючы сімптаматычныя, псіхічныя і паводзінскія разлады. Неспецыфічны эндакрынны псіхасіндром па М. Bleuler (1954). Псіхічныя разлады пры захворваннях гіпофізу, шчытападобнай залозы і сахарным дыябеце. Роля схільнасці да экзагенных псіхічных рэакцый пад уплывам прычын, якія раней уздейнічалі. Канцэпцыя «глебы» па С.Г.Жысліну (1956). Ўзроставая і палавая «пераважнасць» экзагенных сіндромаў. Залежнасць характару псіхапаталагічнай сімптаматыкі ад цяжкасці, тыпу і тэмпу саматычнага захворвання. Варыянты псіхаарганічнага сіндрому па Е. Bleuer (1911), па В.М. Шумакову (1980). Трыяда Н. Walter-Buel (1951). Клінічная фенаменалогія псіхічных рэакцый па К. Bonhoeffer і іх кваліфікацыя ў МКАЗ 10. Сіндромы зацямнення прытомнасці па К. Ясперсу (1911). Арганічны псіхасіндром у МКАЗ-10 (востры, падвостры, хранічны). Дэменцыя. Эпідэміялагічная структура дэменцый і сувязь з папуляцыйнымі працэсамі. Дэменцыя пры хваробе Альцгеймера. Сасудзістая дэменцыя. Дэменцыя пры чэрапна-мазгавой траўме, першаснаатрафічных, сасудзістых, эндакрынных, інфекцыйных, сістэмных захворваннях. Псеўдадэменцыя. Дыферэнцыяльная дыягностыка. Тэхналогіі догляду за дэментнымі пацыентамі. Арганічны амнестычны сіндром. Карсакаўскі псіхоз, клінічныя асаблівасці экзагенных нейратаксікозаў. Дэлірый (арганічны). Галлюцыноз (арганічны), лёккі кагнітыўны разлад, арганічны трывожны разлад, трызневы (шызафрэнападобны) разлад, арганічны афектыўны разлад. Клінічныя асаблівасці сэнсарных, дэпрэсіўных і іпахандрычных парушэнняў цэрэбральна-арганічнага генеза. Разлады асобы і паводзінаў у выніку хваробы, пашкоджанні або дысфункцыі галоўнага мозгу. Разлад асобы пры черапна-мазгавай траўме, першаснаатрафічных, сасудзістых, эндакрынных, сістэмных захворваннях. Постэнцэфалітычны сіндром. Посткантузійны сіндром.

Разумовая адсталасць у сувязі са спадчыннымі фактарамі (сапраўдная мікрацэфалія, энзімапатычныя формы з парушэннем бялковага, углеводнага, ліпіднага і аншых відаў абмену - фенілкетанурыя, галактаземія,  сіндром  Марфана  і  інш.), абумоўленыя  храмасомнымі аберацыямі (хвароба Даўна, сіндром Клайнфельтэра і інш.), выкліканыя мутагенным пашкоджаннем генератыўных клетак бацькоў (іанізуючая радыяцыя, хімічныя агенты і інш.). Лячэнне і прафілактыка, рэабілітацыя і сацыяльная адаптацыя. Разумовая адсталасць у сувязі з унутрывантробным пашкоджаннем зародка і плода (эмбрыя- і фетапатыі), віруснай інфекцыяй, прыроджаным сіфілісам, таксаплазмозам і іншымі інфекцыямі. Лячэнне і прафілактыка, рэабілітацыя і сацыяльная адаптацыя. Разумовая адсталасць у сувязі з шкоднымі фактарамі перынатальнага перыяда і першых 3-х год жыцця: канфліктам па рэзус-фактару, асфіксіяй і родавай траўмай, цяжкімі інфекцыямі і чэрапна-мазгавой траўмай у раннім дзяцінстве. Лячэнне і прафілактыка, рэабілітацыя і сацыяльная адаптацыя.

Псіхічныя і паводзінскія разлады, звязаныя з ужываннем псіхаактыўных рэчываў. Вызначэнне «псіхаактыўнага рэчыва». Падраздзяленне псіхаактыўных рэчываў па ступені адыктыўнасці, спосабу вытворчасці, дасягальнасці і юрыдычным наступствам ужывання.

Псіхічная схільнасць да развіцця залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў. Аб ролі соцыя-культуральных уплываў. Сацыялагічныя тэорыі алкагалізму. Сацыялагічныя тэорыі наркаманій. Сістэматыка культуральных асаблівасцяў. Групы рызыкі па нарказахворванням. Сямейныя фактары, як прэдыктары развіцця залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў. Класіфікацыя сямейных фактараў рызыкі развіцця залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў. Індывідуальныя фактары рызыкі развіцця залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў.

Асобасныя і асяроддзевыя фактары развіцця залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў. Паняцце аб разладзе сталай асобы і паводзінаў. Тэорыі асобы і яе паталогія. Сістэматіка асобасных разладаў. Уклад характаралагічных асаблівасцяў у развіццё залежных формаў паводзінаў. Асобасныя фактары, як этыялагічны кампанент развіцця адыктыўных паводзінаў. Схіляльныя асобасныя характэрыстыкі для фарміравання нарказахворванняў. Паняцце аб субасобах, асобасных статусах. Асаблівасці межасобасных узаемадносінаў у наркааддыктаў. Паняцце аб маніпулятыўна-залежным, сімбіятычна-залежнам стылях узаемаадносінаў. Канфармісцкія тэндэнцыі. Псіхалагічныя механізмы (псіхааналітычныя, псіхадынамічныя, кагнітыўныя, паводзінскія і інш.) фарміраванні нарказахворванняў.

Клінічнае выяўленне ўжывання наркатычных рэчываў. Асноўныя діягнастычныя інструменты для выяўлення нарказалежнасцяў. Скрынінг-тэсты. Правілы і асаблівасці сбору анамнэзу ў наркалагічных пацыентаў. Правілы фарміравання камунікацыі з нарказалежнымі. Кантакт са сваякамі нарказалежных. Асаблівасці фізікальнага абследвання. Лабараторныя тэсты пры діагностыцы сіндрому залежнасці. Дыферэнцыяльная дыягностыка наркаразладаў у выніку індывідуальнага і  спалучанага ўжывання псіхаактыўных рэчываў.  Дыферэнцыяльная дыягностыка наркаразладаў у выніку спалучанага і вікарнага ўжывання псіхаактыўных рэчываў.

Механізмы развіцця і клінічныя праяўленні вострай алкагольнай інтаксікацыі, сіндрому адмены, постінтаксікацыйных парушэнняў.

Паняцце аб алкагольной інтаксікацыі. Вызначэнне цяжкасці алкагольнай інтаксікацыі. Індывідуальная адчувальнасць. Смяротная доза. Талерантнасць. Кома. Паняцце аб таксічных прымесях (тыповыя і нетыповыя). Парушэнні саматычнай сферы пры алкагольнай інтаксікацыі. Парушэнні неўралагічнай сферы пры алкагольнай інтаксікацыі. Парушэнні водна-электралітнай, кіслотна-шчолачнай раўнавагі пры алкагольнай інтаксікацыі. Парушэнні дыхання, кравазвароту пры алкагольнай інтаксікацыі. Экзатаксічны шок. Таксічны калапс. Таксічная нефрапатыя. Таксічная гепатапатыя. Алкагольная гіпаглікемія. Стадыі інтаксікацыі.

Клініка і экспертыза алкагольнага і наркатычнага апянення.

Клініка і экспертыза ап’янення апіатамі. Правілы агледжання. Клініка і экспертыза ап’янення насоннымі і седатыўнымі сродкімі. Клініка і экспертыза ап’янення стымулятарамі. Клініка і экспертыза ап’янення каннабіноідамі. Метады дэтаксіфікацыі. Прынцыпы дэзінтаксікацыі пры інтаксікацыі псіхаактыўнымі рэчывамі. Спажыванне псіхаактыўных рэчываў з шкоднымі наступствамі. Сіндром залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў. Біяпсіхасацыяльная мадэль сіндрому залежнасці. Стадыі спажывання псіхаактыўных рэчываў. Талерантнасць. Абстыненцыя. Сіндром залежнасці ад алкаголю. Скрынінг, дыягностыка, лячэнне. Сіндром залежнасці ад алкалоідаў опіуму. Скрынінг, дыягностыка, лячэнне. Сіндром залежнасці ад насонных і седатыўных сродкаў. Сіндром залежнасці ад стымулятараў. Сіндром залежнасці ад канабіоідаў. Сіндром залежнасці ад нікатыну. Сіндром адмены ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў (алкаголю, алкалоідаў опіуму, насонных і седатыўных сродкаў, стымулятараў, канабіоідаў). Прынцыпы тэрапіі сіндрому адмены. Псіхатычныя разлады ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў.

Амнестычны сіндром у выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Хранічныя псіхозы і стан дэменцыі ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў.

Металкагольныя псіхозы. Патагенэз металкагольных псіхозаў. Класіфікацыя металкагольных псіхозаў. Алкагольны дэлірый. Рэдукаваныя варыянты дэлірыя. Змешаныя дэлірыі. Ускладненыя дэлірыі. Атыпічныя дэлірыі. Рэдукаваныя вострыя галюцынозы. Змешаныя вострыя алкагольныя галюцынозы. Атыпічныя вострыя алкагольныя галюцынозы. Хранічныя алкагольныя галюцынозы.

Разлады псіхатычнага спектру і залежнасць ад псіхаактыўных рэчываў. Паняцце аб камарбіднасці. Патабіялагічные сувязі і ўзаемаўплывы хранічнай наркатычнай і алкагольнай залежнасці і псіхічных разладаў. Узаемасувязь нарказахворванняў і шызафрэніі. Узаемасувязь нарказахворванняў і афектыўных разладаў. Узаемасувязь нарказахворванняў і шызаафектыўных разладаў. Узаемасувязь нарказахворванняў і шызатыпічнага разладу. Узаемасувязь нарказахворванняў і неўратычных разладаў.

Неадкладныя станы ў наркалогіі. Вызначэнне паняцця «неадкладныя станы ў наркалагічнай клініцы». Іх класіфікацыя. Тэрміналогія. Агульныя клінічныя праяўленні. Клінічныя групы неадкладных станаў. Рэкамендаваныя абследванні. Метады інтэнсіўнай тэрапіі. Дэзынтаксікацыйная тэрапія. Інтракарпаральная і экстракарпаральная дэтаксікацыя. Інфузійная тэрапія. Сімптаматычная тэрапія. Псіхафармакатэрапія. Вітамінатэрапія.

Медыцынскія і сацыяльные наступствы нарказахворванняў. Асобасныя і паводзінскія парушэнні ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Асобасныя змяненні ў нарказалежных. Псіхапаталагічныя парушэнні ў нарказалежных. Псіхаарганічны сіндром. Амнестычныя парушэнні. Неўралагічныя парушэнні ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Саматычныя парушэнні ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Асаблівасці самата-неўралагічных ускладненняў у залежнасці ад віда псіхаактыўнага рэчыва. Прычыны смерці ў нарказалежных. Сацыяльныя наступствы ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Антысацыяльныя праблемы. Агрэсіўныя і аўтаагрэсіўныя паводзіны ў нарказалежных. Праблемы сямейных адносінаў.

Праблемы сазалежных адносінаў. Праблема сямей нарказалежных. Паняцце аб сазалежнасці. Псіхалогія сазалежнасці. Характарыстыкі сазалежнасці. Асаблівасці сямейнай сістэмы пры сазалежнасці. Асаблівасці кансультавання сазалежных пацыентаў. Формы сазалежных адносінаў. Псіхалагічныя асаблівасці людей, ствараючых сазалежныя адносіны. Пераадоленне сазалежнасці.

Узростувыя асаблівасці наркалагічных захворванняў. Ўзростувыя асаблівасці ходу наркалагічных захворванняў. Структура ўжывання сярод непаўнагадовых. Асаблівасці сіндрамалогіі нарказахворванняў у непаўнагадовых. Уплыў асобасных асаблівасцяў непаўнагадовых на фарміраванне нарказалежнасці. Асаблівасці дынамікі нарказахворванняў у непаўнагадовых. Ўзроставыя асаблівасці ходу наркалагічных захворванняў у асоб пажылога і старэчага ўзросту. Асаблівасці сіндрамалогіі нарказахворванняў у асоб пажылога і старэчага ўзросту. Уплыў самата-неўралагічнага статуса на фарміраванне і ход залежнасцяў.

Інфекцыйныя ўскладненні ў асоб, пакутуючых залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў. Парэнтэральныя вірусныя гепатыты, ВІЧ у наркалагічнай практыцы. Эпідэміялагічныя аспекты і распаўсюджанасць вірусных гепатытаў. Эпідэміялагічныя аспекты і распаўсюджанасць ВІЧ-інфіцыраваных. Класіфікацыя і клінічныя праяўленні вірусных гепатытаў. Клінічныя праяўленні ВІЧ. Ускладненні парэнтэральных вірусных гепатытаў. Ускладненні ВІЧ. Біяхімічная лабараторная дыягностыка вірусных гепатытаў. Сералагічная лабараторная дыягностыка вірусных гепатытаў. Біяхімічная лабараторная дыягностыка ВІЧ. Сералагічная лабараторная дыягностыка ВІЧ. Дыферэнцыяльная дыягностыка.

Клінічная фармакалогія. Фармакакінэтыка і фармакадынаміка лекавых прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў псіхіятрыі і наркалогіі. Нейратрансмісія. Малекулярныя механізмы псіхатропнай дзейнасці лекаў. Інтэгратыўная тэрапія псіхічных і паводзінскіх разладаў.

Псіхафармакалогія. Антыпсіхотыкі. Анксіалітыкі. Антыдэпрэсанты. Наатропы і прэпараты з наатропным кампанентам дзейнасці. Цымастабілізатары. Антыканвульсанты. Блакатары ацэтылхалінэстэразы. Антаганісты апіятных рэцэптараў. Электрасутаргавая тэрапія. Лячэнне дэпрывацыяй сну і працяглым сном. Механатэрапія і тэрапія занятасцю. Псіхахірургія. Гармонатэрапія. Дыетычная тэрапія. Фотатэрапія, фізіятэрапія і экалагічная тэрапія. Дэтаксікацыя. Псіхатэрапія.

Рэкамендаваная літаратура

 

  1. Альтшуллер, В.Б. Патологическое влечение к алкоголю: вопросы клиники и терапии / В.Б. Альтшуллер.- М.: Медицина, 1994. - 216 с.
  2. Бадмаев, С.А. Психологическая коррекция отклоняющегося поведения школьников / С.А. Бадмаев.- Издание 3-е.- М.: Магистр, 1997.- 96 с.
  3. Белокрылов, И.В. Личностные и средовые факторы развития зависимости от психоактивных веществ / И.В.Белокрылов, И.Д. Даренский // Руководство по наркологии; под ред. Н.Н.Иванца.- М.: Медпрактика. - Т 1. - 2002. - С. 161-181.
  4. Бехтель, Э.Е. Донозологические формы злоупотребления алкоголем / Э.Е. Бехтель.- М.: Медицина, 1986.- 272 с.
  5. Бурно, М.Е. Клиническая психотерапия / М.Е. Бурно.- Изд-е 2-е, доп. и перераб.- М.: Академический Проект; Деловая книга, 2006.- 800 с.
  6. Голдберг, Д. Психиатрия в медицинской практике / Д. Голдберг, С. Бенджамин, Ф. Крид.- К.: Сфера, 1999.- 304 с.
  7. Евсегнеев, РА. Психиатрия для врача общей практики / РА. Евсегнеев.- М.: Беларусь.-2001.- 426 с.
  8. Егоров, А.Ю. Клиника и психология девиантного поведения / А.Ю. Егоров, С.А. Игумнов.- СПб.: Речь, 2010. - 398 с.
  9. Емельянова, Е.В. Кризис в созависимых отношениях. Принципы и алгоритмы консультирования / Е.В. Емельянова - СПб.: Речь, 2004. - 368 с.
  10. Злоупотребление  психоактивными  веществами  (общая  и  судебно-психиатрическая практика) / Т.Б.Дмитриева [и др.].- М., ГНЦ С и СП им.В.П.Сербского, 2000. - 300 с. И.Каплан, Г.И. Клиническая психиатрия / Г.И. Каплан, Б.Дж. Сэдок.- В 2 т.-Москва. - Медицина.- 1998.- 1398 с.
  11. .Клиническая психиатрия. Детский возраст: учебное пособие / Под ред. Е.И.Скугаревской.- Минск: Вышэйшая школа, 2006. 454 с.
  12. Клюев, Н.В. Программы социально-психологического тренинга / Н.В. Клюев, Н.А. Свистун.- Ярославль: Содействие, 1992. - 62 с.
  13. Ковалев, В.В. Психиатрия детского возраста (Руководство для врачей) / В.В.Ковалев.- Издание 2-е, переработанное и дополненное.- М.: Медицина,1995.- 560 с.
  14. .Кондрашенко, В.Т. Алкоголизм / В.Т. Кондратенко, А.Ф. Скугаревский-Мн.: «Беларусь», 1983. - 288 с.
  15. Лисецкий, К.С. Психологические основы предупреждения наркотическойзависимости личности / К.С. Лисецкий.- Самара: «Универс групп», 2007. -308 с.
  16. Личко, А.Е. Подростковая наркология: руководство / А.Е. Личко, B.C. Битенский.- Л.: Медицина, 1991.- 304 с.
  17. Люрссен, Э. Проблема наркомании с точки зрения современного психоанализа. Энциклопедия глубинной психологии / Э. Люрссен;  пер. снем.; под общ. ред. А.М Боковикова - М.: «Когито-Центр», 2001. - т. 2. - С.103-133.
  18. Москаленко, В.Д. Зависимость: семейная болезнь / В. Д. Москаленко.- 2-еизд.- Москва: ПЕРСЭ, 2004. - 336 с.
  19. Наркология: национальное руководство / Под ред. Н.Н. Иванца, И.П. Анохиной, М.А. Винниковой.- Москва: ГЭОТАР-Медиа, 2008.- 720 с.
  20. Наркология / Под ред. Л.С. Фридман, Н.Ф. Флеминг [и др.]; Пер. с англ.- М;Спб.: Изд. БИНОМ-«Невский диалект», 1998.- 318 с.
  21. Петровский, В.А. Психология неадаптивной активности / В.А. Петровский.- М., 1992.- 224 с.
  22. Психиатрия и наркология: учебное пособие / А.А. Кирпиченко [и др.].- Минск: Вышэйшая школа, 2005.- 568 с.
  23. Психосоматическая медицина / Под ред. В. Бройтигам, П. Кристиан, М. Рад; Пер. с нем.- М.: ГЭОТАР Медицина, 1999.- 370 с.
  24. Психотерапия детей и подростков / Под ред. Х.Ремшмидта; Перевод с немецкого.- М.: Мир, 2000.- 656 с.
  25. Пятницкая, И.Н. Наркомании: Руководство для врачей / И.Н. Пятницкая.- М.: Медицина, 1994.- 554 с.
  26. Пятницкая, И.Н. Наркомании детей и подростков: руководство для врачей /И.Н. Пятницкая.- М.: Медицина, 2008.- 554 с.
  27. Пятницкая, И.Н. Подростковая наркология: Рук-во для врачей / И.Н. Пятницкая, Н.Г. Найденова.- М.: Медицина, 2002.- 253 с.
  28. 29.Руководство по наркологии / Под ред. Н.Н. Иванца.- В 2 т.- М.: ИДМедпрактика- 2002. 30.Сирота, Н.А. Профилактика наркомании и алкоголизма/ Н.А. Сирота, В.М. Ялтонский - Москва: Академия, 2008. - 176 с.
  29. Скугаревская, Е.И. Эмоции и алкоголизм / Е.И. Скугаревская.- Мн.: Вышэйшая школа, 1987.- 121 с.
  30. Скугаревская, Е.И. Психические последствия воздействия деструктивныхкультов. Феномен зависимости / Е.И. Скугаревская, О.А. Скугаревский /Неокульты: «новые религии» века? / Под ред. А.С.Майхровича.- 3-е изд., доп.- Мн.: Изд-во «Четыре четверти», 2000.- С. 101-109.