Лячэбная дзейнасць
Дыягностыка і лячэнне ў нашым Цэнтры ажыццяўляеццая на аснове бія-псіха-сацыяльнай мадэлі ўзнікненняя і ходу псіхічных разладаў.
Гэты тэрмін апісвае складаную ўзаемасувязь індывідуальных фізіялагічных, псіхалагічных і сацыяльных фактараў у развіцці і праяве разладаў.
Бія-псіха-сацыяльная мадэль дазваляе рэалізаваць індывідуальны падыход у вядзенні кожнага клінічнага выпадку і планаваць тэрапеўтычныя і прафілактычныя ўмяшанні згодна з актуальным профілем праблем кліента. Для эфектыўнага вырашэння гэтых задач у Цэнтры арганізаваны мультыдысцыплінарныя каманды кваліфікаваных спецыялістаў, у склад якіх уваходзяць - урачы, медыцынскія сёстры, псіхолагі і сацыяльныя работнікі.
Падрабязнее аб падыходзе ў дачыненні да наркалогіі.
Змест дыягнастычных тэрапеўтычных мерапрыемстваў рэгламентуецца Клінічным пратаколам аказання дапамогі пацыентам з псіхічнымі і паводзінскімі разладамі.
Прапануем падрабязнее азнаёміцца з кожнай з частак лячэння ў Цэнтры:
Метады біялагічнай тэрапіі ўключаюць у сябе: У псіхіятрыі выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя групы лекавых прэпаратаў: для лячэння пацыентаў, пакутуючых псіхічнымі разладамі з падманамі пачуццяў (галюцынацыямі), трызневымі ідэямі, маніякальным узбуджэннем; для лячэння пацыентаў з разнастайнымі відамі дэпрэсій і трывожна-дэпрэсіўных разладаў; для лячэння парушэнняў сну, трывогі, эмацыйнай неўстойлівасці; для замацавання лячэбнага эфекту ў лячэнні дэпрэсій і біпалярнага афектыўнага разладу; для паляпшэння працы галаўнога мозгу пры ўзвышанай стамляльнасці, для лячэння наступстваў траўм і разнастайных інфекцыйных захворванняў мозгу, пры атэрасклерозе; для лячэння эпілепсіі і іншых разладаў, якія суправаджаюцца сутаргамі і іншымі параксізмальнымі парушэннямі. Прэпараты ўсіх згаданых груп з’яўляюцца псіхаактыўнымі рэчывамі. Некаторыя з іх могуць выклікаць залежнасць. Ні ў якім выпадку нельга самаму, без кансультацыі з урачом, пачынаць іх прыём або самаму змяняць дазіроўкі і рэжым прыёму Часта для дасягнення пажаданага стабільнага эфекту патрабуецца працяглы прыём лекаў. Выкананне рэкамендацый урача з’яўляецца закладам паспяховага лячэння, прафілактыкі абвастрэння, захавання сацыяльнага і працоўнага статусу. Псіхалагічная дапамога, разнастайныя віды псіхатэрапіі з’яўляюцца неад’емнай часткай лячэння любых псіхічных разладаў. Дапамога ў Цэнтры аказваецца мультыдысцыплінарнымі камандамі, у склад якіх акрамя іншых спецыялістаў уваходзяць псіхолагі і псіхатэрапеўты. У рамках псіхалагічнай дапамогі спецыялісты праводзяць: Псіхалагічная дапамога аказваецца з выкарыстаннем вядомых псіхатэрапеўтычных напрамкаў: рацыянальна-эматыўнага, паводзінскага, псіхааналізу, трансактнага аналізу, гештальт-тэрапіі, сямейнай псіхатэрапіі і інш. Разам з індывідуальнай шырока ўжываюцца метады групавой псіхатэрапіі – у многіх аддзяленнях на пастаяннай аснове праводзяцца групы асабістага росту, камунікатыўнага трэнінгу, групы па працы з залежнасцямі. Пры ўдзеле медыцынскіх псіхолагаў у некаторых аддзяленнях Цэнтра ажыццяўляецца псіхалагічная праца з сем’ямі пацыентаў. Згодна з прынцыпамі бія-псіха-сацыяльнай мадэлі сацыяльная частка грае істотную ролю ў прафілактыцы і лячэнні псіхічных разладаў. Як паказвае практыка, праблемы сацыяльнага кантэксту могуць звесці на нішто вынікі любога паспяховага лячэння. Пэўна нашы магчымасці ўдзейнічаць на сацыяльныя ўмовы, у якіх жывуць нашы пацыенты, вельмі абмежаваны. тым не меньш, пад час стацыянарнага лячэння мы спрабуем стварыць перадумовы для неабходных змен. У Цэнтры функцыянуюць мультыдысцыплінарныя каманды, у склад якіх уваходзяць і сацыяльныя работнікі, іх непасрэднымі абавязкамі з’яўляюцца:Біялагічная частка
Псіхалагічная частка
Сацыяльная дапамога
Наша лячэбная дзейнасць: