Медыцынская псіхалогія (пашпарты)
19.00.04 – медыцынская псіхалогія
Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 166
I. Галіна навукі
- Медыцынскія навукі
- Псіхалагічныя навукі
II. Формула спецыяльнасці
Медыцынскія навукі
Медыцынская псіхалогія – галіна медыцынскай навукі, вывучаючая псіхічныя з’явы і псіхалагічныя працэсы ў іх узаемасувязі з медыцынскімі і клінічнымі аспектамі на аснове біяпсіхасацыяльнай парадыгмы.
Прадметам медыцынскай псіхалогіі як медыцынскай навукі з’яўляецца даследванне псіхалагічных фактараў эцыяпатагенэзу псіхічных і саматычных захворванняў; распрацоўка метадалогіі клініка-псіхадыягнастычных даследванняў; распрацоўка і абгрунтаванне псіхалагічных фактараў лячэння і прафілактыкі захворванняў; выяўленне клінічна значных асаблівасцяў псіхалагічнага функцыянавання ва ўмовах захворвання; вывучэнне псіхалагічных характэрыстык дыягнастычнага і лячэбнага працэсу, клінічна істотных аспектаў узаемадзеяння ў медыцыне.
Псіхалагічныя навукі
Медыцынская псіхалогія – галіна навуковых ведаў, вывучаючая псіхалагічныя фактары, звязаныя з узнікненнем, дыягностыкай, лячэннем і прафілактыкай захворванняў. Прадметам медыцынскай псіхалогіі з’яўляюцца заканамернасці парушэння і аднаўлення псіхічных працэсаў і асобы пры псіхічных разладах, анамаліях развіцця і пашкоджаннях галоўнага мозгу; псіхалагічныя фактары, якія ўплываюць на прафесійную дзейнасць медыцынскіх працоўнікаў; праблемы самаўсведамлення і самарэгуляцыі паводзінаў у сітуацыі хваробы, суб’ектыўныя прадстаўленні аб захворванні, спосабы рэакцыі на стрэс, звязаны з узнікненнем хваробаў; тэорыя і практыка псіхалагічнай дапамогі.
III. Вобласці даследванняў
Медыцынскія навукі
- Метадалогія даследвання клінічна значных псіхалагічных канструктаў у медыцыне;
- Распрацоўка, адаптацыя і стандартызацыя псіхаметрычных методык клінічнай псіхадыягностыкі;
- Псіхалагічныя канцэпцыі развіцца псіхічных і паводзінскіх разладаў;
- Псіхалагічныя фактары, асацыіраваныя з рызыкай развіцця саматычных захворванняў;
- Механізмы псіхічнай адаптацыі ва ўмовах уплыву патагенных фактараў, перадхваробныя псіхічныя станы;
- Псіхалагічнае функцыянаванне пры псіхічных разладах; семіётыка і сіндромалогія псіхалагічных змен пры псіхічных разладах;
- Псіхалагічнае функцыянаванне пры саматычных захворваннях; семіётыка і сіндромалогія псіхалагічных змен пры саматычных разладах;
- Нейрапсіхалогія псіхічных разладаў і неўралагічных захворванняў. Псіхалагічная дыягностыка і сіндромалогія пры арганічнай паталогіі галоўнага мозгу;
- Псіхасаматычные і саматапсіхічныя ўзаемаадносіны ў медыцыне, біялагічныя і фізіялагічныя маркеры кінічна значных псіхалагічных канструктаў;
- Псіхалагічная рэабілітацыя і псіхакарэкцыя пры псіхічных разладах, саматычных і неўралагічных захворваннях;
- Псіхалагічныя механізмы псіхатэрапіі, псіхалагічныя змены ў працэсе псіхатэрапеўтычнага ўмяшальніцтва, тэрапеўтычныя адносіны, псіхадыягнастычная адзнака планавання і эфектыўнасці псіхатэрапіі;
- Псіхалагічныя аспекты лячэбнага працэсу ў медыцыне, псіхалагічныя фактары камплайнса, камплайнс-тэрапія, узаемадзеянне асобы і лекаў;
- Механізмы псіхічнай адаптацыі і копінг-паводзінаў ва ўмовах захворванняў, унутраная карціна хваробы, псіхалагічныя аспекты інсайту;
- Камунікатыўныя аспекты медыцыны, узаемадзеянне пацыентаў і медперсаналу, псіхічная адаптацыя медпрацоўнікаў, сіндром эмацыйнага выгарання, прафесійная псіхакарэкцыя ў медыцыне.
Псіхалагічныя навукі
- Тэарэтычныя асновы медыцынскай псіхалогіі: гісторыя медыцынскай псіхалогіі; роля псіхалагічных фактараў у развіцці захворванняў; крытэрыі псіхічнага здароўя; метадалогія навуковых даследванняў у медыцынскай псіхалогіі.
- Патапсіхалогія: парушэнні псіхічнай дзейнасці пры разнастайных захворваннях; прынціпы і метады патапсіхалагічнага даследвання; сіндромны падыход у патапсіхалогіі;
- Нейрапсіхалогія: праблема лакалізацыі псіхічных функцый; прынцыпы і метады нейрапсіхалагічнага даследвання; нейрапсіхалагічныя сіндромы пры лакальных, сасудзістых і атрафічных пашкоджаннях галоўнага мозгу; нейрапсіхалагічная рэабілітацыя хворых;
- Псіхалогія анамальнага развіцця: антагенэз псіхікі ва ўмовах псіхафізічнай дэпрывацыі; дыягностыка і карэкцыя псіхічнага развіцця ва ўмовах псіхафізічнай дэпрывацыі; асоба і дзейнасць ва ўмовах псіхафізічнай дэпрывацыі; сацыяльнае ўзаемадзеянне ва ўмовах псіхафізічнай дэпрывацыі;
- Псіхалогія хворага: уплыў хваробы на асобу і сацыяльную адаптацыю пацыента; унутраная карціна хваробы пры псіхічных і саматычных разладах; стратэгіі адаптацыі асобы ў сітуацыі хваробы; роля асобы ў працэсе лячэння; псіхалагічныя праблемы пры разнастайных тыпах тэрапеўтычнага ўмяшальніцтва;
- Накірункі і метады псіхалагічнай дапамогі: тэарэтычныя асновы псіхалагічнай дапамогі; псіхалагічнае кансультаванне; псіхалагічная карэкцыя; крызіснае ўмяшальніцтва; псіхалагічная рэабілітацыя; псіхалагічныя метады прафілактыкі захворванняў; крытэрыі адзнакі эфектыўнасці псіхалагічнай дапамогі;
- Псіхалагічныя аспекты прафесійнай дзейнасці медыцынскіх працоўнікаў: псіхалагічныя мадэлі ўзаемаадносінаў урача і пацыента; псіхалагічныя фактары задаволеннасці якасцю медыцынскай дапамогі; прафесійны стрэс у дзейнасці медыцынскіх працоўнікаў.
IV. Сумежныя спецыяльнасці і галіны навукі
- 01.06 – псіхіятрыя (медыцынскія навукі);
- 01.11 – нервовыя хваробы (медыцынскія навукі);
- 01.27 – наркалогія (медыцынскія навукі);
- 00.01 – агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі (псіхалагічныя навукі);
- 00.05 – сацыяльная псіхалогія (псіхалагічныя навукі);
- 00.10 – карэкцыйная псіхалогія (псіхалагічныя навукі);
- 00.13 – псіхалогія развіцця, акмеялогія (псіхалагічныя навукі);
- 26.03 – пажарная і прамысловая бяспека (псіхалагічныя навукі).
V. Размежаванні з сумежнымі спецыяльнасцямі і галінамі навукі
Медыцынскія навукі
Ад спецыяльнасці 14.01.06 – псіхіятрыя медыцынская псіхалогія адрозніваецца дамінуючай накіраванасцю навуковых даследванняў на псіхалагічныя аспекты эцыяпатагенэзу псіхічных разладаў і лячэбнага працэсу, псіхалагічныя функцыі пацыентаў, выкарыстаннем псіхаметрычнай метадалогіі і псіхалагічных тэорый, рэлевантных медыцынскай псіхалогіі.
Ад спецыяльнасці 14.01.11 – нервовыя захворванні медыцынская псіхалогія адрозніваецца акцэнтам на даследванні ролі псіхалагічных фактараў у развіцці захворванняў нервовай сістэмы і метадалогіяй, заснаванай на выкарыстанні псіхадыягнастычных метадаў даследвання.
Ад спецыяльнасці 14.01.27 – наркалогія медыцынская псіхалогія адрозніваецца дакладнай арыентацыяй на даследванне псіхалагічных аспектаў залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў на аснове псіхаметрычнай метадалогіі і тэарэтычнага апарата, спецыфічнага для медыцынскай псіхалогіі.
Ад спецыяльнасці 19.00.01 – агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі медыцынская псіхалогія адрозніваецца клінічнай накіраванасцю даследванняў у рамках медыцынскай галіны, выкарыстаннем доказных падыходаў метадалогіі навуковых даследванняў у медыцыне, наяўнасцю спецыфічных даследчых інструментаў і тэарэтычнага апарату, адаптаваных для рашэння шырокага кола задач па ахове здароўя.
Ад спецыяльнасці 19.00.05 – сацыяльная псіхалогія медыцынская псіхалогія адрозніваецца клінічнай накіраванасцю даследванняў, акцэнтам на вывучэнні значных з медыцынскай кропкі гледжання псіхалагічных фактараў, а таксама метадалагічнай арганізацыяй даследвання, якое складаецца з выкарыстання псіхадыягнастычных інструментаў.
Ад спецыяльнасці 19.00.10 – карэкцыйная псіхалогія медыцынская псіхалогія адрозніваецца метадалогіяй арганізацыі навуковага даследвання, заснаванай на прынцыпах даказальнага клінічнага даследвання, дамінуючай накіраванасцю на даследванне псіхалагічнага фукцыянавання пры дынамічных парушэнях псіхічнай дзейнасці, выкарыстаннем даследчых падыходаў і тэарэтычных канцэпцый, адаптаваных да ўмоў медыцынскай навукі.
У адрозненні ад групы псіхалагічных навук медыцынская псіхалогія ў кантэксце медыцынскіх навук характэрызуецца вывучэннем клініка-псіхалагічных аспектаў на аснове тэарэтычных канцэпцый і метадалагічных падыходаў, якія маюць доказны характар ў рамках медыцынскай парадыгмы пазнання. Спецыфіка медыцынскай псіхалогіі як самастойнай навуковай дысцыпліны ў групе медыцынскіх навук патрабуе чоткага размежавання абласцей даследвання са сумежнымі медыцынскімі і псіхалагічнымі навукамі.
Псіхалагічныя навукі
- Тэарэтычныя асновы медыцынскай псіхалогіі: гісторыя медыцынскай псіхалогіі; роля псіхалагічных фактараў у развіцці захворванняў; крытэрыі псіхічнага здароўя; метадалогія навуковых даследванняў у медыцынскай псіхалогіі.
- Патапсіхалогія: парушэнні псіхічнай дзейнасці пры разнастайных захворваннях; прынцыпы і метады патапсіхалагічнага даследвання; сіндромны падыход у патапсіхалогіі;
- Нейрапсіхалогія: праблема лакалізацыі псіхічных функцый; прынцыпы і метады нейрапсіхалагічнага даследвання; нейрапсіхалагічныя сіндромы пры лакальных, сасудзістых і атрафічных пашкоджаннях галоўнага мозгу; нейрапсіхалагічная рэабілітацыя хворых;
- Псіхалогія анамальнага развіцця: антагенэз псіхікі ва ўмовах псіхафізічнай дэпрывацыі; дыягностыка і карэкцыя псіхічнага развіцця ва ўмовах псіхафізічнай дэпрывацыі; асоба і дзейнасць ва ўмовах псіхафізічнай дэпрывацыі; сацыяльнае ўзаемадзеянне ва ўмовах псіхафізічнай дэпрывацыі;
- Псіхалогія хворага: уплыў хваробы на асобу і сацыяльную адаптацыю пацыента; унутраная карціна хваробы пры псіхічных і саматычных разладах; стратэгіі адаптацыі асобы ў сітуацыі хваробы; роля асобы ў працэсе лячэння; псіхалагічныя праблемы пры разнастайных тыпах тэрапеўтычнага ўмяшальніцтва;
- Накірункі і метады псіхалагічнай дапамогі: тэарэтычныя асновы псіхалагічнай дапамогі; псіхалагічнае кансультаванне; псіхалагічная карэкцыя; крызіснае ўмяшальніцтва; псіхалагічная рэабілітацыя; псіхалагічныя метады прафілактыкі захворванняў; крытэрыі адзнакі эфектыўнасці псіхалагічнай дапамогі;
- Псіхалагічныя аспекты прафесійнай дзейнасці медыцынскіх працоўнікаў: псіхалагічныя мадэлі ўзаемаадносінаў урача і пацыента; псіхалагічныя фактары задаволеннасці якасцю медыцынскай дапамогі; прафесійны стрэс у дзейнасці медыцынскіх працоўнікаў.
- Сумежныя спецыяльнасці і галіны навукі
- 01.06 – псіхіятрыя (медыцынскія навукі);
- 01.11 – нервныя хваробы (медыцынскія навукі);
- 01.27 – наркалогія (медыцынскія навукі);
- 00.01 – агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі (псіхалагічныя навукі);
- 00.05 – сацыяльная псіхалогія (псіхалагічныя навукі);
- 00.10 – карэкцыйная псіхалогія (псіхалагічныя навукі);
- 00.13 – псіхалогія развіцця, акмеалогія (псіхалагічныя навукі);
- 26.03 – пажарная і прамысловая бяспека (псіхалагічныя навукі).
- Размежаванні з сумежнымі спецыяльнасцямі і галінамі навукі
Медыцынскія навукі
Ад спецыяльнасці 14.01.06 – псіхіятрыя медыцынская псіхалогія адрозніваецца дамінуючай накіраванасцю навуковых даследванняў на псіхалагічныя аспекты эцыяпатагенэзу псіхічных разладаў і лячэбнага працэсу, псіхалагічныя функцыі пацыентаў, выкарыстаннем псіхаметрычнай метадалогіі і псіхалагічных тэорый, рэлевантных медыцынскай псіхалогіі.
Ад спецыяльнасці 14.01.11 – нервовыя хваробы медыцынская псіхалогія адрозніваецца акцэнтам на даследванні ролі псіхалагічных фактараў у развіцці захворванняў нервовай сістэмы і метадалогіяй, заснаванай на выкарыстанні псіхадыягнастычных метадаў даследвання.
Ад спецыяльнасці 14.01.27 – наркалогія медыцынская псіхалогія адрозніваецца дакладнай арыентацыяй на даследванне псіхалагічніх аспектаў залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў на аснове псіхаметрычнай метадалогіі і тэарэтычнага апарату, спецыфічнага для медыцынскай псіхалогіі.
Ад спецыяльнасці 19.00.01 – агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі медыцынская псіхалогія адрозніваецца клінічнай накіраванасцю даследванняў у рамках медыцынскай галіны, выкарыстаннем доказных падыходаў метадалогіі навуковых даследванняў у медыцыне, наяўнасцю спецыфічных даследчых інструментаў і тэарэтычнага апарату, адаптаваных для вырашэння шырокага кола задач па ахове здароўя.
Ад спецыяльнасці 19.00.05 – сацыяльная псіхалогія медыцынская псіхалогія адрозніваецца клінічнай накіраванасцю даследванняў, акцэнтам на вывучэнні значных з медыцынскай кропкі гледжання псіхалагічных фактараў, а таксама метадалагічнай арганізацыяй даследвання, якое складаецца з выкарыстання псіхадыягнастычных інструментаў.
Ад спецыяльнасці 19.00.10 – карэкцыйная псіхалогія медыцынская псіхалогія адрозніваецца метадалогіяй арганізацыі навуковага даследвання, заснаванай на прынцыпах даказальнага клінічнага даследвання, дамінуючай накіраванасцю на даследванне псіхалагічнага функцыянавання пры дынамічных парушэннях псіхічнай дзейнасці, выкарыстаннем даследчых падыходаў і тэарэтычных канцэпцый, адаптаваных да ўмоў медыцынскай навукі.
У адрозенні ад групы псіхалагічных навук медыцынская псіхалогія ў кантэксце медыцынскіх навук характэрызуецца вывучэннем клініка-псіхалагічных аспектаў на аснове тэарэтычных канцэпцый і метадалагічных падыходаў, якія маюць даказальны характар у рамках медыцынскай парадыгмы пазнання. Спецыфіка медыцынскай псіхалогіі як самастойнай навуковай дысцыпліны ў групе медыцынскіх навук патрабуе дакладнага размежавання галінаў даследвання з сумежнымі медыцынскімі і псіхалагічнымі навукамі.
Псіхалагічныя навукі
У адрозненні ад спецыяльнасцяў медыка-біялагічнага профілю медыцынская псіхалогія ў кантэксце псіхалагічнай навукі арыентавана не столькі на клінічныя псіхалагічныя аспекты, колькі на вывучэнне псіхалагічнага ўплыву хваробы на асобу, працаздольнасць, сям’ю, псіхалагічны дабрабыт хворага. Пры гэтым здароўе і хвароба разглядаюцца як псіхасацыяльныя, а не як клінічныя з’явы. У сваю чаргу, у медыцынскіх навуках асоба пацыента вывучаецца на аснове клінічных канцэпцый і метадалагічных падыходаў, адпавядаючых медыцынскай парадыгме пазнання паталагічных і дэзадаптыўных псіхалагічных феноменаў. У той жа час для адзнакі парушэнняў асобы і псіхічных працэсаў у медыцынскай псіхалогіі ў кантэксце псіхалагічных навук выкарыстоўваюцца псіхалагічныя дадзеныя аб заканамернасцях іх функцыянавання пераважна ў здаровага чалавека.
Медыцынская псіхалогія ў адрозненні ад іншых медыцынскіх навук абапіраецца не на медыцынскія, а на псіхалагічныя тэорыі і псіхалагічныя метады даследвання, гэта значыць не на тэорыі хваробаў, у аснове якіх ляжаць тэорыі мышлення, асобы, паводзінаў і інш.
У адрозненні ад спецыяльнасці 14.01.06 – псіхіятрыя медыцынская псіхалогія вывучае не хваробы самі па сабе, а іх уплыў на асобу, працаздольнасць, сям’ю, псіхалагічную будучыню хворага.
У адрозненні ад спецыяльнасці 14.01.11 – нервовыя хваробы медыцынская псіхалогія вывучае структуру і дынаміку развіцця нейрапсіхалагічных сіндромаў.
У адрозненні ад спецыяльнасці 19.00.01 – агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі медыцынская псіхалогія вывучае не агульныя заканамернасці псіхалогіі асобы і псіхічных працэсаў, а іх асабліваці пры разнастайных захворваннях і анамаліях развіцця, парушэннях развіцця і пашкоджаннях галоўнага мозгу;
У адрозненні ад спецыяльнасці 19.00.05 – сацыяльная псіхалогія медыцынская псіхалогія вывучае спецыфічныя заканамернасці сацыяльнага ўзаемадзеяння ва ўмовах захворвання або псіхафізічнай дэпрывацыі, а таксама ў медыцынскім асяроддзі;
У адрозненні ад спецыяльнасці 19.00.10 – карэкцыйная псіхалогія, якая вывучае заканамернасці псіхічнага развіцця і асаблівасці псіхічнай дзейнасці асоб з псіхічнымі і фізічнымі недахопамі, медыцынская псіхалогія прадугледжвае выкарыстанне прынцыпаў і метадаў патапсіхалагічнага даследвання; сіндромнага падыходу, дыягностыку і карэкцію псіхічнага развіцця ва ўмовах дэпрывацыі;
У адрозненні ад спецыяльнасці 19.00.13 – псіхалогія развіцця, акмеялогія, галіной вывучэння якой з’яўляецца ўзроставая дынаміка развіцця псіхікі, антагенэзу псіхічных працэсаў і псіхалагічных якасцяў асобы, заканамернасці і механізмы развіцця чалавека на ступені яго сталасці і пры дасягненні найбольш высокага ўзроўню ў гэтым развіцці, медыцынская псіхалогія вывучае парушэнні дадзенага працэсу, звязаные з развіццём паталагічных станаў і псіхічных разладаў;
У адрозненні ад спецыяльнасці 05.26.03 – пажарная і прамысловая бяспека ў псіхалагічным кантэксце, якая даследуе псіхічныя станы чалавека ў разнастайных відах прадметнай дзейнасці, абумоўленыя спецыфікай надзвычайных сітуацый і звязаныя з іх прадухіленнем і ліквідацыяй, медыцынская псіхалогія вывучае наступствы няшчасных выпадкаў, траўмаў, хвароб, прынцыпы псіхалагічнага ўмяшальніцтва, псіхалагічнай дапамогі карэкціі, рэабілітацыі