Russian Belarusian English

Лячэнне разладаў, звязаных з ужываннем алкаголю

Сіндром залежнасці ад алкаголю – гэта хранічнае прагрэсіруючае захворванне, асноўнымі прыкметамі якога з’яўляюцца паталагічная цяга да алкаголю (паўторнае ўжыванне алкаголю, нягледзячы на адмоўны досвед такога ўжывання) і страта кантролю над дозай і сітуацыяй ужывання (пацыент пье больш, чам планаваў, і ў сітуацыях, калі ўжыванне алкаголю недапушчальна).

Пры сіндроме залежнасці ад алкаголю  пашкоджваюцца многія ўнутраныя органы (печань, падстраўніца, сэрца, галаўны мозг і перыферычная нервовая сістэма), што робіць гэта захворванне смярона небяспечным.

21-е наркалагічнае рэабілітацыйнае аддзяленне праводзіць комплекснае абследванне, лячэнне  і рэабілітацыю пацыентаў, пакутуючых ад сіндрому залежнасці ад алкаголю.

Этапы і віды дапамогі:

  • дэтаксікацыя (вывад з арганізму алкоголю і шкодных рэчываў);
  • медыкаментознае падаўленне цягі да ўжывання алкаголю і фарміраванне непераноснасці алкоголю з дапамогай лекаў;
  • псіхатэрапеўтычная  дапамога – трансавыя метады купіравання стресу, трывогі, дэпрэсіі, падаўленне цягі да алкаголю;
  • псіхалагічная дапамога – паглыбленае разуменне свайго разладу, праблем у сям’і, навучанне цвярозаму жыццю;
  • фізіятэрапеўтычная дапамога  - накіравана на лячэнне саматычных ускладненняў сіндрому залежнасці ад алкаголю;
  • інтэграцыя ў групы Ананімных Алкаголікаў, Ананімных Наркаманаў, групы сама- і ўзаемадапамогі, тэрапеўтычная суполка «Каўчэг».

Шпіталізацыя ў аддзяленне 21  ажыццяўляецца па папярэдняй згодзе.

Магчыма ананімнае лячэнне на платнай аснове.

Прэйскурант

Будзем рады аказать дапамогу!