Russian Belarusian English

21-е наркалагічнае аддзяленне для лячэння і рэабілітацыі асоб, пакутуючых сіндромам залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў

 

Загадчык аддзяленнем

Іваноў

Уладзімір Уладзіміравіч

(тэл. 365-03-07)

 

У 21-м аддзяленні РНПЦ псіхічнага здароўя атрымліваюць дапамогу пацыенты, пакутуючыя залежнасцю ад алкоголю, спайсаў і азартных гульняў. Выкарыстоўваюцца разнастайныя медыкаментозныя і фізіятэрапеўтычныя метады. Працуюць дасведчаные псіхолагі і псіхатэрапеўты. Выкарыстоўваюцца эфектыўныя праграмы навучання цвярозаму здароваму ладу жыцця. Пасля выпіскі прапануецца ўдзел у падтрымліваючай праграме для пацыентаў і іх сваякоў. Канчатковыя вынікі працы аддзялення перавышаюць аналагічныя паказчыкі іншых наркалагічных аддзеленяў.

Аказваемая медыцынская дапамога:

  1. Залежнасць ад алкаголю (без цяжкай абстыненцыі, без псіхозу, без недаўсціпу, без спадарожных псіхічных разладаў)
  2. Паталагічная схільнасць да азартных гульняў (без спадарожных псіхічных разладаў)
  3. Залежнасць ад лекавых сродкаў (без спадарожных псіхічных разладаў)
  4. Залежнасць ад наркатычных сродкаў (паза інтаксікацыі або абстыненцыі)

Абслугоўваемыя групы пацыентаў: Рэспубліка Беларусь.

Умовы шпіталізацыі:

  1. Для хворых алкагалізмам: цвярозасць, магчыма лёккае ап’яненне або лёккі сіндром адмены, які не патрабуе актыўнай дэтаксікацыі і спецыяльнага назірання.
  2. Для хворых наркаманіямі: поўная цвярозасць (не меньш аднаго месяца), а таксама лабараторны кантроль наяўнасці наркотыкаў у арганізме ў дзень паступлення.
  3. Супрацьпаказанні: псіхічныя разлады тыпу псіхапатый, псіхатычныя станы любога тыпу; недаўсціп; саматычныя захворванні, якія патрабуюць спецыяльнага лячэння.

Хто дапамагае: тэрапеўтычная брыгада: урач псіхіятр-нарколаг, урач псіхатэрапеўт, медыцынскі псіхолаг, сацыяльны працоўнік, «цвярозыя алкаголікі» з АА, «цвярозыя наркаманы» з АН.

Лячэнне комплекснае: медыкаменты па паказаннях, псіхатэрапія, навучальныя праграмы, 12 Крокаў АА/АН, тэрапеўтычная праграма «Каўчэг», выкарыстанне спецыяльнай літэратуры, фільмаў.

Курс рэабілітацыі ў аддзяленні: 21 дзень, пасля выпіскі прадугледжана наведванне падтрымліваючай тэрапеўтычнай групы «Каўчэг» па адрасу: Мінск, вуліца Палявая 26, офіс 2, гэты від дапамогі аказваецца бясплатна.

Магчыма таксама ананімнае платнае лячэння.

Кошт можна ўдакладніць па тэлефоне (017) 289-85-54.

Шпіталізацыя планавая, запіс па тэлефоне 289-89-10