Russian Belarusian English

31-е псіхіятрычнае аддзяленне для лячэння псіхасаматычных разладаў

Загадчык аддзяленнем

Гур

Арцём Алегавіч

(тэл. 251 67 33)

 

31 псіхіятрычнае аддзяленне (для лячэння неўратычных і афектыўных непсіхатычных расстройстваў) ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» разлічана на 50 ложкаў, прызначана для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з саматафорнымі, саматызаванымі, трывожнымі, трывожна-фабічнымі, дэпрэсіўнымі, неўратычнымі, абсесіўна-кампульсіўнымі, расстройствамі сну неарганічнай прыроды ва ўмовах кругласутачнага псіхіятрычнага стацыянара.   

Праводзіцца поўнае абследаванне пацыентаў, якія звяртаюцца за медыцынскай дапамогай, выяўленне спадарожнай паталогіі. Дапамога аказваецца мультыдысцыплінарнай брыгадай, у склад якой уваходзяць тэрапеўт, неўролаг, псіхолаг, псіхіятр, псіхатэрапеўт. Пры неабходнасці кансультуюцца спецыялістамі іншых профіляў: эндакрынолаг, акуліст, ЛОР-урач, гінеколаг, хірург, стаматолаг, фізіятэрапеўт. Выкарыстоўваецца індывідуальны падыход, спалучэнне медыкаментознай дапамогі з псіхатэрапеўтычнай працай. Прымяняецца сучасная медыкаментозная тэрапія, псіхалагічнае кансультаванне, індывідуальная і групавая псіхатэрапія (выкарыстоўваюцца метады гештальт-тэрапіі, кагнітыўна-біхевіяральнай псіхатэрапіі, нервова-мышачнай рэлаксацыі, пазітыўнай псіхатэрапіі, цялесна-арыентаванай псіхатэрапіі, арттэрапіі, дыхальныя тэхнікі). У комплексным лячэнні мы выкарыстоўваем музыкатэрапію, фізіятэрапеўтычныя і водныя працэдуры, ігларэфлексатэрапію, лячэбную фізкультуру, масаж. Сярэдні і малодшы медыцынскі персанал абучаны спецыяльным камунікатыўным навыкам. Функцыянуе «Школа здароўя» для пацыентаў, у рамках якой чытаюцца псіхаадукацыйныя лекцыі на розныя тэмы для фарміравання здаровага спосабу жыцця і па прафілактыцы захворванняў.

На базе аддзялення для групавой псіхатэрапеўтычнай працы ёсць гіпнатарый, пакой для рэабілітацыі пацыентаў. У аддзяленні створаны камфортныя ўмовы для лячэння, адна 3-мясцовая палата, дзве 4-мясцовыя палаты, восем 5-мясцовых палат, прасторны хол з тэлевізарам і мяккай мэбляй, сталовая. Ёсць 2 палаты павышанай камфортнасці для аказання дапамогі на платнай аснове: аднамесныя палаты 8,5 кв.м, з асобным санвузлом (душ, умывальнік, унітаз). З мэтай стварэння ўтульнасці для знаходжання пацыентаў палаты аснашчаны функцыянальнай мэбляй, бытавой тэхнікай - халадзільнік, тэлевізар, радыёпрыёмнік, электрычны чайнік. Штодзённа тры разы праводзіцца вільготная ўборка, мяняецца набор ручнікоў. Абмен пасцельных прыналежнасцяў-па жаданні пацыента, не радзей разу ў 7 дзён.

У аддзяленні магчыма ананімнае лячэнне пацыентаў з пагранічнымі непсіхатычнымі расстройствамі (на платнай аснове).

Вы хочаце даведацца пра больш дэталёвую інфармацыю аб сваёй хваробе, і/ці вам неабходна кваліфікаваная псіхалагічная, псіхатэрапеўтычная і/ці псіхіятрычная дапамога? Вы можаце атрымаць гэтую дапамогу ў аддзяленні для лячэння неўратычных і афектыўных непсіхатычных расстройстваў РНПЦ псіхічнага здароўя.

Абслугоўваемыя групы насельніцтва пацыентаў: грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне (на платнай аснове).

Шпіталізацыя ў аддзяленне планавая, што азначае неабходнасць:

1) наяўнасці накіравання на шпіталізацыю з улікам адпаведнай назалогіі

2) узгаднення тэрмінаў шпіталізацыі з загадчыкам аддзялення

Назалогія: F32.01; F40-F48; F51.0