Russian Belarusian English

Псіхіятрыя (праграмы-мінімум)

 

14.01.06 – псіхіятрыя

Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2010 г. № 183

Мэта праграмы - падрыхтоўка спецыялістаў у галіне псіхіятрыі з сучаснымі глыбокімі медыцынскімі ведамі ў галіне псіхічнага здароўя, на сучасным узроўні валодаючых дыягностыкай і тэрапіяй псіхічных і паводзінскіх разладаў з шырокімі ўяўленнямі аб іх біяпсіхасацыяльнай прыродзе і валодаючых сучаснымі ведаміі метадалогіі і метадаў навуковых даследванняў у галіне псіхіятрыі ў аспекце прынцыпаў даказальнай медыціны.

Задачы праграмы ўключаюць: паглыбленне клінічных ведаў аб асноўных псіхапаталагічных сіндромах; прававых і этычных аспектах тэрапіі пацыентаў з псіхічнымі разладамі і псіхалагічнымі праблемамі; удасканаленне ведаў аб сучасных дыягнастычных крытэрыях псіхічных і паводзінскіх разладаў; засваенне новых метадаў абследвання і лячэння псіхічных і паводзінскіх разладаў; трэніроўку базавых і прасунутых камунікатыўных навыкаў пры прафесійным узаемадзеянні з псіхічна хворымі рознага ўзросту; засваенне алгарытмаў аказання псіхіятрычнай дапамогі і псіхалагічнай падтрымкі ў клінічна складаных сітуацыях; навучанне алгарытмам прафесійных дзеянняў пры неадкладных станах, абумоўленых псіхічнымі разладамі.

Аспірант (суіскальнік) павінен ведаць:

  • асноўныя палажэнні класіфікацыі псіхічных і паводзінскіх разладаў 10-га перагляду (МКАЗ-10); правы і ільготы псіхічна хворых;
  • асноўныя псіхапаталагічныя сіндромы з улікам параўнальна-ўзроставых асаблівасцяў і механізмы, якія ляжаць ў іх аснове ў псіхічна і саматычна хворых;
  • правілы першаснага псіхіятрычнага агляду;
  • правілы аказання псіхіятрычнай дапамогі;
  • клінічныя крытэрыі асноўных псіхічных і паводзінскіх разладаў;
  • пытанні арганізацыі псіхіятрычнай дапамогі; асновы псіхасаматычнай медыцыны;
  • правілы прымусовай шпіталізацыі асоб, уяўляючых сацыяльную небяспеку;
  • медыцынскія і юрыдычныя крытэрыі формулы бессвядомнасці; сутнасць першаснай, другаснай і трацічнай псіхапрафілактыкі; этапы рэабілітацыі псіхічна хворых;
  • асновы псіхатэрапеўтычнай карэкцыі псіхічных парушэнняў.

Аспірант (суіскальнік) павінен умець:

  • выяўляць асноўныя сіндрамальныя праявы і назалагічныя формы; распазнаць пачатак псіхічных і паводзінскіх разладаў; праводзіць дыференцыяльную дыягностыку псіхічнай нормы ад паталогіі;
  • назначыць лячэнне псіхічных і паводзінскіх разладаў на дашпітальным этапе;
  • правесці карэкцыю папярэдняга дыягназу, сфарміраваць канчатковы дыягназ, пры гэтым кваліфікаваць псіхічны стан хворага і яго дынаміку, адзначыць характар пазітыўных і негатыўных разладаў, дыферэнцыраваць з захворваннямі, якія маюць падобную клініку;
  • аказаць дапамогу пры неадкладных станах (эпілептычны статус, псіхаматорнае ўзбуджанне, востры псіхатычны стан, вострая дыстапія, акатызія, злаякасны нейралептычны сіндром);
  • даць парады сям’і псіхічна хворага аб тактыцы іх паводзінаў;
  • адзначыць ступень сацыяльнай небяспекі псіхічна хворых і ступень рызыкі суіцыдальных паводзінаў;
  • распрацаваць мерапрыемствы па першаснай, другаснай і трацічнай псіхапрафілактыцы;
  • ажыццявіць арганізацыю нагляду, утрымання і транспартыроўку ўзбуджаннага хворага;
  • складаць накірункі ў псіханеўралагічныя або наркалагічныя ўстановы, а таксама весці на высокім прафесійным узноўні ўсю прадугледжанную загадамі, інструкцыямі МАЗ РБ медыцынскую дакументацію;
  • актыўна выкарыстоўваць элементы псіхатэрапеўтычнага ўздзеяння на хворага;
  • вызначыць паказчыкі для прыцягнення кансультантаў, спецыялістаў, арганізаваць кансультацыі ў залежнасці ад характару паталогіі, выкарыстоўваць дадзеныя, атрыманыя ад кансультантаў, для дыферэнцыйнай дыягностыкі і пастаноўкі дыягназу;
  • карыстацца метадамі псіхалагічнага абследвання псіхічна хворых;
  • аналізавать ЭЭГ і выкліканую біяэлектрычную актыўнасць галоўнага мозгу пры разнастайных псіхічных захворваннях;
  • распазнать і назначыць лячэнне пры ўскладненнях тэрапіі нейралептыкамі і антыдэпрэсантамі;
  • прадухіляць суіцыдальныя дзейнасці хворых;
  • правесці электрасутаргавую тэрапію;
  • вызначыць прызнакі алкагольнага ап’янення, а таксама інтаксікацыі разнастайнымі псіхаактыўнымі рэчывамі;
  • купіраваць ускладненні вострага алкагольнага ап’янення, а таксама пры інтаксікацыі разнастайнымі псіхаактыўнымі рэчываўамі.

Аспірант (суіскальнік) павінен валодаць навыкамі:

  • працы з катэгарыяльным апаратам МКАЗ-10; пры гэтым выкарыстоўваць прадугледжанную класіфікацыяй рубрыфікацыю сіндромаў і сімптомаў, а таксама прытрымлівацца прадугледжанай класіфікацыяй кадоўкі; тэхнікі апытання хворага;
  • псіхапаталагічнага  і патапсіхалагічнага аналізу творчасці хворых;
  • працы над ірацыянальнымі кагніццямі пацыентаў, пакутуючых псіхічнымі і паводзінскімі разладамі;
  • арганізацыі прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленню рэцыдываў і ўскладненняў;
  • ужывання сродкаў аднаўлення працаздольнасці ва умовах стацыянару, дыспансэру, рэабілітацыйнага цэнтру;
  • назначэння псіхатропных сродкаў разнастайных фармакалагічных груп з улікам сімптомаў-мішэняў іх дзейнасці;
  • экспертызы часовай і ўстойлівай, частковай і поўнай страты працаздольнасці, выяўлення прафесійных абмежаванняў;
  • ваенна-псіхіятрычнай і судова-псіхіятрычнай экспертызы.

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Агульныя пытанні псіхіятрыі. Прадмет і задачы псіхіятрыі. Арганізацыя псіхіятрычнай дапамогі. Асноўныя прынцыпы. Этыяпатагенэз псіхічных і паводзінскіх разладаў у ўзроставым кантынууме. Роля біялагічных фактараў пры псіхічных і паводзінскіх разладах. Роля псіхалагічных і сацыяльных фактараў у псіхапаталогіі. Значэнне культуральных, этнічных, релігійных і дэмаграфічных аспектаў у псіхічнай паталогіі. Цячэнне і зыходы псіхічных і паводзінскіх разладаў. Класіфікацыя і прынцыпы сістэматыкі псіхічных і паводзінскіх разладаў. Сучасная класіфікацыя псіхічных і паводзінскіх разладаў МКАЗ - 10; катэгарыяльнасць, навуковы характар і атэарэтычнасць, апісальны і канвенцыйны характар МКАЗ-10.

Структура сучаснай псіхіятрыі як раздзела біялогіі і медыцыны. Біялагічная псіхіятрыя. Узаемасувязь клінічнай псіхіятрыі з разнастайнымі накірункімі медыцынскай псіхалогіі, нейрабіялагічнымі навукамі, філасофіяй і правам. Вызначэнне «Псіхіятрыі» як галіны ведаў і ўрачэбнай практыкі.

Раздзелы псіхіятрыі. Перынатальная, дзіцячая і падлеткавая псіхіятрыя. Геранталагічная псіхіятрыя. Судовая псіхіятрыя. Псіхасаматычны накірунак. Транскультуральная псіхіятрыя. Псіхатэрапія. Псіхафармакалогія. Узаемасувязь псіхіятрыі з блізкімі і сумежнымі ёй дысцыплінамі: медыцынскай псіхалогіяй, нейраанатоміяй, нейрапсіхалогіяй і псіхафізіялогіяй, малекулярнай біялогіяй, генетыкай. Пытанні ваенай, працоўнай і судовай экспертыз. Крытэрыі свядомасці і несвядомасці, дзеяздольнасці і недзеяздольнасці. Часовая і ўстойлівая непрацаздольнасць псіхічна хворых.

Асноўныя тэарэтычныя накірункі ў псіхіятрыі. Назалагічнае, фенаменалагічнае (сіндромалагічнае), эклектычнае («прагматычнае», «атэарэтычнае»), псіхааналітычнае, антыпсіхіятрычнае.

Маральна-этычныя і сацыякультуральныя аспекты псіхіятрыі. Біяпсіхасацыяльны падыход.

Гісторыя псіхіятрыі і наркалогіі. Данавуковы перыяд, грэка-рымскі, сярэдневяковы, эпоха Адраджэння. Развіццё псіхіятрыі ў Расіі (этапы манастырскі, загадны, земскі, пасля 1917 г.), у Беларусі. Роля ў развіцці псіхіятрыі Ф.Пінэля, Д.Коналі, Э.Крапеліна, І.М.Балінскага, С.С.Карсакова, А.К.Ленца, М.А.Чалісава, Н.В.Вінаградава і інш. Сучасны этап у развіцці псіхіятрыі.

Клінічная эпідэміялогія псіхічных і паводзінскіх разладаў. Захворванне і распаўсюджанасць псіхічных і паводзінскіх разладаў. Феномен «айсберга» у псіхіятрыі і сацыяльныя фільтры. Асноўныя паняцці клінічнай эпідэміялогіі (захворванне, распаўсюджанасць, прыжыццёвая рызыка). Уяўленні аб найбольш і найменьш распаўсюджанных псіхічных разладах. Сустракаемасць псіхічных разладаў у пацыентаў урача агульнай практыкі. Кошт грамадскіх выдаткаў у сувязі з хваравітасцю і захворваннем псіхічнымі і паводзінскімі разладамі.

Юрыдычныя і прававые аспекты аказання псіхіятрычнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь. «Закон Рэспублікі Беларусь аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыях правоў грамадзян пры яе аказанні» аб правілах псіхіятрычнага агляду, прымусовай шпіталізацыі, захаванні ўрачэбнай тайны, правілах агляду псіхіятрамі хворых у агульнасаматычных аддзяленнях, правілах дыспансэрнага ўліку. Правы псіхічна хворых. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» у частцы, якая тычыцца аказання псіхіятрычнай дапамогі. Нарматыўныя дакументы Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб парадку правядзення ваенна-ўрачэбнай экспертызы ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь, аб зацверджанні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян, звязаных з ваенай службай.

Структура псіхіятрычнай і наркалагічнай службы. Стацыянарная і пазабальнічная дапамога, неадкладная дапамога і тэлефон даверу. Установы рэабілітацыі і сацыяльнага забеспячэння. Псіхагігіена і псіхапрафілактыка. Паняцце першаснай, другаснай і трацічнай псіхапрафілактыкі. Пытанні псіхапрафілактыкі дзіцячага і падлеткавага ўзросту. Павышэнне рызыкі псіхічных і паводзінскіх разладаў у познім ўзросце. Роля медыка-генетычных, сямейных, псіхалагічных кансультацый і кабінетаў сацыяльнай дапамогі ў сістэме прафілактыкі псіхічных разладаў і дэкампенсацый станаў псіхічнага здароўя. Санітарна-асветніцкая праца ўрача ў дашкольных установах, школах, інтернатах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, на прадпрыемствах.

Судова-псіхіятрычная экспертыза. Установы судова-псіхіятрычнай экспертызы. Крытэрыі свядомасці і несвядомасці. Парадак накірункі на судова-псіхіятрычную экспертызу і яе вытворчасць. Прымусовыя меры бяспекі і лячэння. Праблема сімуляцыі. Крытэрыі дзеяздольнасці і недзеяздольнасці. Парадак выяўлення апекі.

Экспертыза працаздольнасці ў псіхіятрыі. Медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія (МРЭК). Часовая і ўстойлівая непрацаздольнасць. Клінічныя крытэрыі выяўлення груп інваліднасці. Парадак накірунку на МРЭК. Выкарыстанне астаткавай працаздольнасці.

Метады даследвання, якія выкарыстоўваюцца ў псіхіятрыі. Субъектыўны і аб’ектыўны анамнэз. Клінічны метад: вывучэнне псіхапаталагічнай сімптаматыкі на момант даследвання і ў працэсе ходу хваробы. Катамнестычнае даследванне па матэрыялах медыцынскай дакументацыі. Параклінічныя метады: псіхалагічны, электрафізіялагічны, рэнтгеналагічны, камп’ютарная тамаграфія, ЯМР-даследванне, пазітронна-эмісійная тамаграфія, біяхімічныя даследванні ў псіхіятрыі. Клініка-генетычныя і малекулярна-генетычныя метады даследванні ў псіхіятрыі.

Агульная псіхапаталогія. Прадстаўленні аб «хваробах» і «разладах» у псіхіятрыі. Сімптомы і сіндромы псіхічных і паводзінскіх разладаў.

Паталогія адчуванняў і ўспрыманняў. Разлады адчуванняў: анестэзія, ГІПА-, гіперэстэзія, парэстэзіі, сэнестапатыі. Іх сустракаемасць пры саматычных і псіхічных захворваннях. Разлады ўспрыманняў: ілюзіі, сапраўдныя галюцынацыі, псеўдагалюцынацыі. Псіхасэнсарныя разлады. Частата іх з’яўленні ў хворых нейраінфекцыямі. Асаблівасці ў дзяцей.

Разлады мышлення па тэмпу. Паскарэнне і запаволенне мышлення. Разлады мышлення па зладжаннасці. Разарванае мышленне. Разлады мышлення па мэтанакіраванасці. Ментызмы. Грунтоўнасць. Рэзонерства. Аўтызм. Фармальнае і паралагічнае мышленне. Разлады мышлення па прадуктыўнасці. Парушэнні асацыятыўных працэсаў. Трызненне пачуццевае і інтэрпрэтатыўнае. Змест трызневых ідэй. Сіндромы: паранаяльны, параноідны, парафрэнны. Эквіваленты трызнення ў дзяцей. Сіндром Кандзінскага-Клерамба. Варыянты аўтаматызмаў: ідэяторны, маторны, сэнсарны. Вызначэнне крытэрыя сацыяльнай небяспекі хворых з трызневымі ідэямі і сіндромам псіхічнага аўтаматызму. Асаблівасці трызнення пры разнастайных захворваннях. Звышцэнныя ідэі. Дакучлівыя ідэі. Іх дыферэнцыяльная дыягностыка і дынаміка развіцця. Асаблівасці паводзінаў урача з хворымі пры разнастайных формах парушэння мышлення.

Разлады мовы. Афазія, алалія, дызартрыя, змазаная, разарваная мова, заіканне, мутызм, эхалалія. Дызграфія і дызлексія ў дзяцей.

Разлады эмоцый. Дэпрэсіўны і маніякальны сіндромы. Станы раздражняльнай слабасці, эмацыйнай лабільнасці, апатыі, слабадушша, трывога і страхі, эйфарыя, неадэкватнасць, амбівалентнасць. Дакучлівыя страхі (фобіі). Асаблівасці ў дзяцей і пры разнастайных захворваннях.

Разлады інстынктаў і схільнасцяў, рухава-валявыя парушэнні. Парушэнні валявых функцый: гіпербулія, абулія, парабуліі. Асаблівасці пры разнастайных захворваннях. Кататанічны сіндром і яго разнастайнасці. Неадчэпныя рухі і влячэнні. Псіхаматорнае ўзбуджанне (маніякальнае, кататанічнае, эпілептыформнае). Парушэнні інстынктаў: самазахавання, харчовага, палавога. Паталагічныя схільнасці: піраманія, драмаманія, клептаманія.

Разлады памяці. Гіпермнезія, гіпамнезія, амнезія. Корсакаўскі сіндром. Асаблівасці разладаў памяці пры разнастайных захворваннях.

Разлады ўвагі. Гіперпразэксія. Апразэксія. Затрымка пераключэння ўвагі. Аднабаковая прыкаванасць. Прытупленне.

Разлады інтэлекту. Прыроджанная і рана набытая разумовая адсталасць, набыты недаўсціп (дэменцыя). Вызначэнне ступені разумовай адсталасці. Віды дэменцыі і яе асаблівасці пры розных захворваннях.

Парушэнні прытомнасці. Крытэрыі выяўлення парушанай прытомнасці. Сіндром аглушанай прытомнасці: абнубіляцыя, самналенцыя, сопар, кома. Дэлірый, анейраід, аменцыя. Змрочнае парушэнне прытомнасці: транс, фуга, самнамбулізм, змрочые парушэнні прытомнасці з іншымі псіхічнымі разладамі (галюцынацыямі, трызненнем, аўтаматызмамі). Асаблівасці ў дзяцей і пры разнастайных псіхічных захворваннях.

Прыватная псіхіятрыя

Шызафрэнія, шызатыпічныя і трызневыя разлады.

Эпідэміялогія, фактары рызыкі, этыяпатагенэз, псіхалагічныя і нейраантагенетычныя канцэпцыі шызафрэніі. Распаўсюджанасць шызафрэніі. Залежнасць распаўсюджанасці ад пола, узросту, сацыяльнага статуса, міграцыйных працэсаў. Камарбіднасць, смяротнасць і ўплыў на паказчыкі здароўя насельніцтва. Роля пры шызафрэніі спадчыннай схільнасці, а таксама гінекалагічных, акушэрскіх і перынатальных фактараў, вірусных інфекцый, характару выхавання, тыпу сямейных адносінаў, стрэсу і іншых асяроддзевых фактараў.

Біялагічныя тэорыі шызафрэніі. Генетычныя, нейраантагенетычныя, біяхімічныя тэорыі. Псіхасацыяльныя тэорыі. Сістэмная тэорыя сям’і, тэорыя межасобасных адносінаў, псіхадынамічная тэорыя.

Сімтаматалогія шызафрэніі. Формы шызафрэніі. Параноідная шызафрэнія. Гебефрэнная шызафрэнія. Кататанічная шызафрэнія. Недыферэнцыраваная шызафрэнія. Постшызафрэнічная дэпрэсія. Рэзідуальная шызафрэнія. Простая шызафрэнія. Тыпы цячэння: бесперапынна-прагрэдыентны, эпізадычны з нарастаючым і стабільным дэфектам, перыядычны. Асаблівасці шызафрэніі ў дзяцей і падлеткаў. Сацыяльная адаптацыя пры шызафрэніі. Паняцце сацыяльнага дрэйфу пры шызафрэніі. Якасць жыцця пры шызафрэніі. Метады лячэння і сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі. Біялагічныя метады лячэння шызафрэніі. Метады пераадолення тэрапеўтычнай адпорнасці. Тэрапія асяроддзем, занятасцю, псіхатэрапія.

Шызатыпічныя і трызневыя разлады. Шызатыпічны разлад. Хранічныя трызневыя разлады. Вострыя і транзітарныя псіхатычныя разлады з (без) сімптомамі шызафрэніі.

Афектыўныя разлады настрою. Маніякальны эпізод. Біпалярны афектыўны разлад. Распаўсюджанасць. Сацыяльная адаптацыя. Дэпрэсіўны эпізод. Лёккі дэпрэсіўны эпізод. Умераны дэпрэсіўны эпізод. Цяжкі дэпрэсіўны эпізод. Рекурэнтны дэпрэсіўны разлад. Біялагічныя і псіхасацыяльныя тэорыі. Распаўсюджанасць, уплыў на сацыяльную адаптацыю і эканамічныя страты. Дэпрэсіі пры арганічных, уключаючы сімптаматычныя, псіхічных разладах. Дэпрэсіі позняга ўзросту. Дэпрэсіі пры эндакрынных захворваннях. Ятрагенныя (лекавыя) дэпрэсіі. Дэпрэсіі, звязаныя з рэпрадуктыўным цыклам у жанчын. Дэпрэсіі пры черапна-мазгавых траўмах. Клінічныя аспекты дэпрэсій, абумоўленых стрэсам. Хранічныя разлады настрою. Цыклатымія. Дістымія. Пасляродовая дэпрэсія. Сезонны афектыўны разлад. Афектыўны разлад з хуткай цыклічнасцю. Суіцыдальныя паводзіны. Вызначэнне ступені рызыкі гвалту, накіраванага на сябе. Папераджальныя і лячэбныя мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне суіцыдальнай рызыкі.

Лячэнне афектыўных разладаў настрою. Пераадоленне адпорнасці пры афектыўных разладах. Сістэматыка і механізмы дзейнасці антыдэпрэсантаў. Сістэматыка і механізмы дзейнасці цімастабілізатараў. Методыка і алгарытмы псіхафармакатэрапіі афектыўных разладаў настрою.

Эпілепсія. Лакалізаваная (агмянёвая) ідыяпатычная эпілепсія і эпілептычныя сіндромы з сутаргавымі абморамі з агмянёвым пачаткам. Дабраякасная дзіцячая эпілепсія з пікамі на ЭЭГ у цэнтральна-вісочнай вобласці. Дзіцячая эпілепсія з параксізмальнай актыўнасцю на ЭЭГ у патылічнай вобласці. Лакалізаваная (агмянёвая) сімптаматычная эпілепсія і эпілептычныя сіндромы з простымі парцыяльнымі абморамі. Прыступы без змянення прытомнасці. Простыя парцыяльныя абморы, пераходзячыя ў другасна генералізаваныя абморы. Лакалізаваная (агмянёвая) (парцыяльная) сімптаматычная эпілепсія і эпілептычныя сіндромы з комплекснымі парцыяльнымі сутаргавымі абморамі. Прыступы з змяненнем прытомнасці, часта з эпілептычным аўтаматызмам. Комплексныя парцыяльныя абморы, пераходзячыя ў другасна генералізаваныя абморы.

Генералізаваная ідыяпатычная эпілепсія і эпілептычныя сіндромы. Міякланічная эпілепсія ранняга дзіцячага ўзросту і неанатальныя сутаргі (сямейныя). Дзіцячыя эпілептычныя абсансы (пікналепсія). Эпілепсія з вялікімі сутаргавымі абморамі (grand mal) пры абуджэнні. Ювенільная эпілепсія. Абсанс-эпілепсія. Міякланічная эпілепсія (імпульсіўны малы абмор, petit mal). Неспецыфічныя эпілептычныя абморы: атанічныя, кланічныя, міякланічныя, танічныя, тоніка-кланічныя. Іншыя віды генералізаванай эпілепсіі і эпілептычных сіндромаў (эпілепсія з міякланічнымі абсансамі, міяклана - астатычнымі абморамі, дзіцячыя спазмы, сіндром Ленакса — Гаста, Салаамаў цік, сімптаматычная ранняя міякланічная энцэфалапатыя, сіндром Уэста). Асаблівыя эпілептычныя сіндромы (эпілепсія парцыяльная бесперапынная (Кажэўнікава), эпілептычныя абморы, звязаные з ужываннем алкаголю, выкарыстаннем лекавых сродкаў, гарманальнымі зменамі, стратай сну, уздзеяннем стрэсавых фактараў). Эпілептычны статус. Эпілептычны статус grand mal (сутаргавых абмораў). Тоніка-кланічны эпілептычны статус. Эпілептычны статус petit mal (малых абмораў). Эпілептычны статус абсансаў. Складаны парцыяльны эпілептычны статус. Характаралагічныя змены асобы пры эпілепсіі. Дэменцыя ў сувязі з эпілепсіяй. Стандарты вылечнасці і стандарты лячэння эпілепсіі, сучасныя антыканвульсанты.

Арганічныя, уключаючы сімптаматычныя, псіхічныя і паводзінскія разлады. Неспецыфічны эндакрынны псіхасіндром па M.Bleulcr (1954). Псіхічныя разлады пры захворваннях гіпофізу, шчытападобнай залозы і сахарным діябеце. Сімптомы Грэфе і Дэльрымпля, Кохера, Штэльвага. Клінічная фенаменалогія псіханеўралагічных сіндромаў. Аміастатычны, апатычны, гіяталамічны, гіпатэнзіўны, акуластатычны, псеўдапаралітычны сіндромы. Сіндромы Герстмана-Шыльдэра і Клейна-Левіна. Характэрныя асаблівасці арганічнага псіхаматорнага ўзбуджання. Гепата-тэстыкулярны сіндром Сычэва-Кіпіапі. Роля схільнасці да экзагенных псіхічных реакцый пад уплывам раней уздейнічаючых прычін. Канцэпцыя «глебы» па С.Г.Жысліну (1956). Ўзростувая і палавая «пераважнасць» экзагеных сіндромаў. Залежнасць характару псіхапаталагічнай сімптаматыкі ад цяжкасці, тіпу і тэмпу развіцця саматычнага захворвання. Варыянты псіхаарганічнага сіндрому па E.Bleuer (1911). Тріыяда H.Walter-Buel (1951). Клінічная фенаменалогія псіхічных рэакцый па K.Bonhoeffer і іх кваліфікацыя ў МКЗ 10. Сіндромы зацямнення прытомнасці па К. Ясперсу (1911).

Арганічыны псіхасіндром у МКАЗ-10 (востры, падвостры, хранічны). Дэменцыя. Эпідэміялагічная структура дэменцый і сувязь з папуляцыйнымі працэсамі. Дэменцыя пры хваробе Альцгеймера, франгатэмпаральная дэменцыя, дэменцыя з мэтакамі Леві. Сасудзістая дэменцыя. Дэменцыя пры черапна-мазгавой траўме, першаснаатрафічных, сасудзістых, эндакрынных, інфекцыйных, сістэмных захворваннях. Псеўда дэменцыя. Дыферэнцыяльная дыягностыка. Тэхналогіі догляду за дэментнымі пацыентамі. Арганічны амністычны сіндром. Карсакоўскі псіхоз, клінічныя асаблівасці экзагенных нейратаксікозаў. Дэлірый (арганічны). Галюцыноз (арганічны), лёккі кагнітыўны разлад, арганічны трывожны разлад, трызневы (шызафрэнападобны) разлад, арганічны афектыўны разлад. Клінічныя асаблівасці сэнсарных, дэпрэсіўных і іпахандрычных парушэнняў цэребральна-арганічнага генэзу. Разлады асобы і паводзінаў у выніку хваробы, пашкоджання або дысфункцыі галоўнага мозгу. Разлад асобы пры чэрапна-мозгавай траўме, першаснаатрафічных, сасудзістых, эндакрынных, сістэмных захворваннях. Пастэнцэфалітычны сіндром. Посткантузійны сіндром.

Разумовая адсталасць у сувязі з спадчыннымі фактарамі (сапраўдная мікрацэфалія, энзімапатычныя формы з парушэннем белковага, углеводнага, ліпіднага і іншых відаў абмену - феніл кетанурыя, галактаземія, сіндром Марфана і інш.), абумоўленымі храмасомнымі аберацыямі (хвароба Даўна, сіндром Клайнфельтэра і інш.), выкліканыя мутагенным пашкоджаннем генератыўных клетак бацькоў (іанізуючая радыяцыя, хімічныя агенты і інш.). Лячэнне і прафілактыка, рэабілітацыя і сацыяльная адаптацыя. Разумовая адсталасць у сувязі з унутрывантробным пашкоджаннем зародка і плода (эмбрыя- і фетапатыі), віруснай інфекцыяй, прыроджаным сіфілісам, ВІЧ, таксаплазмозам і іншымі інфекцыямі. Лячэнне і прафілактыка, рэабілітацыя і сацыяльная адаптацыя. Разумовая адсталасць у сувязі з шкоднымі фактарамі перынатальнага перыяду і першых 3-х год жыцця: канфліктам па рэзус-фактару, асфіксіяй і родавай траўмай, цяжкімі інфекцыямі і чэрапна-мазгавой траўмай у раннім дзяцінстве. Лячэнне і прафілактыка, рэабілітацыя і сацыяльная адаптацыя.

Псіхічныя і паводзінскія разлады, звязаныя з ужываннем псіхаактыўных рэчываў. Вызначэнне «псіхаактыўнага рэчыва». Спажыванне псіхаактыўных рэчываў з шкоднымі наступствамі. Сіндром залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў. Біяпсіхасацыяльная мадэль сіндрому залежнасці.

Стадыі ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Талерантнасць. Абстыненцыя. Падраздзяленне псіхаактыўных рэчываў па ступені адыктыўнасці, спосабу вытворчасці, дасягальнасці і юрыдічным наступствам ужывання.

Клінічныя асаблівасці стану вострай інтаксікацыі псіхаактыўнымі рэчывамі. Стадыі інтаксікацыі. Клініка і экспертыза алкагольнага ап’янення. Метады дэтаксіфікацыі. Клініка і экспертіза ап’янення апіатамі, насоннымі і седатыўнымі сродкамі, стымулятарамі, канабіноідамі. Прынцыпы дэзынтаксікацыі пры інтаксікацыі псіхаактыўнымі рэчывамі.

Сіндром залежнасці ад алкаголю. Скрынінг, дыягностыка, лячэнне. Сіндром залежнасці і стан адмены алкалоідаў опію, насонных і седатыўных  сродкаў,  стымулятараў, канабіоідаў,  нікаціну.  Скрынінг, дыягностыка, лячэнне. Прынцыпы тэрапіі сіндрому адмены. Псіхатычныя разлады ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў.

Амнетычны сіндром у выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Хранічныя псіхозы і стан дэменцыі ў выніку ўжывання псіхаактыўных рэчываў.

Неўратычныя, звязаныя са стрэсам, і саматаформныя разладыРазлады асобы. Фабічныя і трывожныя разлады. Феномены апераджальнай трывогі і пазбягаючага паводзінаў. Другасныя вегетатыўныя балявыя сімптомы трывогі. Сацыяльныя фобіі. Спецыфічныя фобіі. Абсесіўна - кампульсіўны разлад. Рэакцыі на цяжкі стрэс і парушэнні адаптацыі. Вострая і пралангіраваныя рэакцыі на стрэс. Дысацыятыўныя разлады. Дысацыятыўная анестэзія і страта пачуццевага ўспрымання. Дысацыятыўны разлад рухаў і маторыкі. Саматаформныя разлады. Саматызіраваны разлад. Іпахандрычны разлад. Устойлівы саматаформны балявы разлад.

Разлады асобы. Агульныя крытэрыі дыягностыкі. Механізмы фарміравання. Параноідны разлад асобы. Шызоідны разлад асобы. Дысацыяльны разлад асобы. Эмацыйна неўстойлівы разлад асобы. Істэрычны разлад асобы. Ананкасны разлад асобы. Камунікацыйныя навыкі ўрача з пацыентамі, пакутуючымі разладам асобы. Клінічныя праяўленні дэкампенсацый разладаў асобы.

Клінічная фармакалогія псіхатропных сродкаў.

Нейратрансмісія. Малекулярныя механізмы псіхатропнай дзейнасці лекаў. Фармакакінэтыка і фармакадынаміка лекавых прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў псіхіятрыі і наркалогіі. Інтэгратыўная тэрапія псіхічных і паводзінскіх разладаў.

Псіхафармакалогія. Антыпсіхотыкі. Анксіалітыкі. Антыдэпрэсанты. Наатропы і прэпараты з наатропным кампанентам дзейнасці. Цімастабілізатары. Антыканвульсанты. Блакатары ацэцілхалінэстэразы, антаганісты NMDA- рэцэптараў. Антаганісты апіатных рэцэптараў. Электрасутаргавая тэрапія. Лячэнне дэпрывацыяй сну і працяглым сном. Тэрапія занятасцю. Псіхахірургія. Гармонатэрапія. Дыетычная тэрапія. Фотатэрапія, фізіятэрапія і экалагічная тэрапія. Дэтаксікацыя. Псіхатэрапія.

Літаратура

 

 

Асноўная літаратура:

 

  1. Гельдер, М., Гэт, Д., Мейо, Р. Оксфордское руководство по психиатрии: В 2 т.- К.: Сфера, 1999.
  2. Голдберг, Д., Бенджамин, С, Крид, Ф. Психиатрия в медицинской практике.- К.: Сфера, 1999.- 304 с.
  3. Евсегнеев, Р.А. Психиатрия для врача общей практики / Р.А.Евсегнеев.- М.: Беларусь.-2001.- 426 с.
  4. Егоров, А.Ю., Игумнов, С.А. Клиника и психология девиантногоповедения. Научное издание / А.Ю. Егоров, С.А.Игумнов.- СПб.: Речь.- 2010.-398 с.
  5. Каплан, Г.И. Сэдок, Б.Дж. Клиническая психиатрия. В 2 томах. Москва.-Медицина.- 1998.- 1398 с.
  6. Клиническая психиатрия. Детский возраст. Под ред. Е.И. Скуrapeвеской.-Минск: Вышэйшая школа, 2006.- 462 с.
  7. Ковалев, В.В. Психиатрия детского возраста (Руководство для врачей). Издание 2-е, переработанное и дополненное.-М.: Медицина, 1995.- 560 с.
  8. Наркология / Под ред. Фридман Л.С., Флеминг Н.Ф. и др. Пер. с англ. -М; Спб.: Изд. БИНОМ-«Невский диалект», 1998.-318 с.
  9. Психиатрия: национальное руководство /Под ред. Т.Б. Дмитриевой, В.Н.Краснова, Н.Г.Незнанова, В.Я.Семке, А.С.Тиганова.- М.: ГЭОТАР-Медиа, 2009.- 1000 с.
  10. Психиатрия позднего возраста / Под ред. Р.Джекоби, К.Оппенгаймер: В 2т.-К.: Сфера, 2001.
  11. Психосоматическая медицина / Под ред. В. Бройтигам, П. Кристиан, М. Рад.- Кратк. учебн. / Пер. с нем. - М.: ГЭОТАР Медицина, 1999-370 с.
  12. Пятницкая, И.Н. Наркомании: руководство для врачей / И.Н.Пятницкая.-М.: Медицина, 1994.-544 с.
  13. Руководство по психиатрии / Под ред. А.В.Снежневского в 2 т.-М. Медицина, 1983.- Т.1, 480 с, Т.2, 544 с.
  14. Руководство по психиатрии / Под ред. Г.В.Морозова В 2 Т.-М: Медицина, 1988.- Т.1, 639 с, Т.2, 640 с.
  15. Самохвалов, В.П. Психиатрия/Учебное пособие / В. П. Самохвалов. - Ростов на Дону.-Феникс- 2002.- 572 с.

Дадатковая літаратура:

  1. Авруцкий, Г.Я. Неотложная помощь в психиатрии / Г.Я. Авруцкий.- М., 1979.
  2. Алексеев. Б.Е., Доморацкий, В.А. Ювенильная сексология: руководство для специалистов молодежных клиник / Б.Е.Алексеев, В. А. Доморацкий.-Минск: В.И.З.А.ГРУПП, 2009.- 352 с.
  3. Бехтель, Э.Е. Донозологические формы злоупотребления алкоголем / Э.Е.Бехтель.- М.: Медицина, 1986.- 272 с.
  4. Блейхер, В.М., Крук, И.В. Толковый словарь психиатрических терминов / В.М.Блейхер, И.В.Крук.- В 2 томах. Ростов на Дону.-Феникс- 1996.- 921 с.
  5. Доморацкий, В.А. Медицинская сексология и психотерапия сексуальных расстройств / В.А.Доморацкий.- М.: Академический проект; культура, 2009.-470 с.
  6. Исаев, Д.Н. Психосоматическая медицина детского возраста / Д.Н. Исаев.- СПб.: Специальная литература, 1996- 454 с.
  7. Личко, А.Е Психопатии и акцентуации характер подростков /А.Е.Личко.- 2-е изд.- Л.: Медицина, 1983.- 255 с.
  8. Скутаревская, Е.И. Эмоции и алкоголизм / Е.И.Скугаревская.-Мн.: Вышэйшая школа, 1987.- 121 с.
  9. Скугаревский, О.А. Нарушения пищевого поведения / О. А. Скугаревский. - Минск: БГМУ, 2007.- 340 с.