Russian Belarusian English

20-е псіхіятрычнае аддзяленне для лячэння хворых з памежнымі псіхічнымі разладамі

 

Загадчыца аддзяленнем

Сняжкова

Раіса Емяльянаўна

(тэл. 365-02-80)

 

 

Аддзяленне №20 для лячэння пацыентаў з памежнымі разладамі, яно жа аддзяленне неўрозаў, існуе ўжо 30 год. Аддзяленне разлічана на 50 пацыентаў і прызначана для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з памежнымі псіхічнымі разладамі ва ўмовах кругласутачнага псіхіятрычнага стацыянара

Абслугоўваемыя групы пацыентаў: Мінская вобл., г.Мінск, складаныя пацыенты з іншых абласцей РБ, замежныя грамадзяне (платна).

Аказываецца медыцынская дапамога ў сувязі з дыягназамі:

  • Трывожна-фабічныя разлады:
    • агарафобія;
    • сацыяльныя фобіі;
    • спецыфічныя фобіі;
    • панічныя разлады;
    • генералізаваныя трывожныя разлады;
    • змешаныя трывожна-дэпрэсіўныя разлады
  • Афектыйныя разлады (настроі):
    • Дэпрэсіўныя эпізоды (лёккай цяжкасці);
    • Біпалярныя афектыўныя разлады (лёккай цяжкасці);
  • Абсесіўна-кампульсіўные разлады
  • Рэакцыі на цяжкі стрэс і разлады адаптацыі
  • Саматаформныя разлады:
    • саматаформная вегетатыўная дысфункцыя;
    • саматызаваны разлад;
    • іпахандрычны разлад
  • Іншыя неўратычныя разлады:
    • неўрастэнія;
    • сіндромы дэперсаналізацыі-дэрэалізацыі
  • Разлады сну неарганічнай прыроды

Вам паказана лячэнне ў 20-м аддзяленні, калі вас турбуюць наступныя з’явы:

  • панічныя атакі або прыступы моцнай нематываванай трывогі
  • пралангіраваные станы трывогі або ўнутранага напруджання
  • парушэнне сну (неарганічнай прыроды)
  • парушэнне апетыту
  • дэпрэсіўныя перажыванні
  • болевыя разлады
  • наяўнасць фобій і страхаў
  • немагчымасць адаптацыі да падзеяў вашага жыцця

Звяртаем увагу, што шпіталізацыя ў аддзяленне планавая, што азначае неабходнасть

а) наяўнасці накірунку на шпіталізацыю ў аддзяленне неўрозаў і

б) узгаднення тэрмінаў шпіталізацыі з заг.аддзяленнем

Праца ў аддзяленні пастроена на мультыдысцыплінарным падыходзе. Г.зн. медыкаментознае лячэнне і ўрачэбнае назіранне актыўна суправаджаюцца індывідуальнай псіхатэрапіяй, дынамічнай групавой псіхатэрапіяй, нервова-мышачнай рэлаксацыяй. Як падтрымка ў лячэнні выкарыстоўваюцца метады фізіятэрапіі (электралячэнне, водныя працэдуры, масаж, ігларэфлексатэрапія). Усе працэдуры з’яўляюцца рэкамендаванымі, але не абавязковымі.

У аддзяленні працуюць:

  1. Сняжкова Раіса Емяльянаўна – урач-псіхіятр-нарколаг, заг. аддзяленнем
  2. Цяпо Гана Аляксандраўна – урач-псіхіятр-нарколаг
  3. Каштальян Вера Вітальеўна – урач-псіхатэрапеўт
  4. Чудук Валянціна Святаславаўна – клінічны псіхолаг
  5. Махроў Міхаіл Валер’евіч - урач-псіхіятр-нарколаг
  6. Гарбачова Валерыя Аляксандраўна - урач-псіхіятр-нарколаг