Наркалогія (пашпарты)
14.01.27 – наркалогія
Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 08 ліпеня 2010 г. № 164
I. Галіны навукі
- Медыцынскія навукі.
- Біялагічныя навукі.
II. Формула спецыяльнасці
Наркалогія - галіна медыцынскай навукі, якая вывучае біяпсіхасацыяльныя механізмы фарміравання і развіцця залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў, эпідэміялагічныя і клінічныя заканамернасці, а таксама медыка-сацыяльныя наступствы алкагалізма, наркаманій і таксікаманіі з мэтай распрацоўкі сучасных метадаў дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі і рэабілітацыі гэтых разладаў.
III. Вобласці даследванняў
- Клінічная эпідэміялогія залежнасцей ад псіхаактыўных рэчываў.
- Біяпсіхасацыяльныя механізмы фарміравання і развіцця залежнасцей ад псіхаактыўных рэчываў.
- Клінічныя праяўленні алкагалізму, наркаманій і таксікаманіі: клінічныя варыянты маніфестаціі, ходу і ісходаў разладаў з улікам палавой і ўзроставай рэактыўнасці; дыягнастычныя і прагнастычныя крытэрыі захворванняў.
- Псіхатычныя праяўленні залежнасцяў ад псіхаактыўных рэчываў: клініка, дыягностыка і лячэнне.
- Неадкладныя станы, звязаныя з ужываннем псіхаактыўных рэчываў: клініка, дыягностыка, лячэнне.
- Транскультуральныя аспекты аддыкцыі.
- Псіхічныя і паводзінскія разлады, камарбідныя залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў.
- Самата-неўралагічныя разлады пры залежнасцях ад псіхаактыўных рэчываў.
- Распрацоўка навуковых асноў і ўкараненне новых тэхналогій
прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі асоб, пакутуючых залежнасцю
ад псіхаактыўных рэчываў. - Распрацоўка навуковых асноў і ўкараненне новых формаў арганізацыі наркалагічнай дапамогі, прафілактыкі і рэабілітацыі хворых з залежнасцью ад псіхаактыўных рэчываў.
IV. Сумежныя спецыяльнасці
- 01.04 - біяхімія
- 02.07 - генэтыка
- 01.06 - псіхіятрыя
- 01.11 - нервовыя хваробы
- 01.04 - унутраныя хваробы
- 01.08 - педыятрыя
- 01.02 - эндакрыналогія.
- 01.09 - інфекцыйныя хваробы
- 02.02 - эпідэміялогія
- 02.03 - грамадскае здароўе і ахова здароўя
- 03.02 - паталагічная анатомія
- 03.03 - паталагічная фізіялогія
- 03.04 - таксікалогія
- 03.05 - фармакалогія, клінічная фармакалогія
- 03.09 - клінічная імуналогія, алергалогія
- 00.04 - медыцынская псіхалогія
V. Размежаванні со сумежнымі спеціальностямі
Ад спецыяльнасці 14.01.06 - псіхіятрыя спецыяльнасць наркалогія адрозніваецца тым, што прадметам яе даследвання з’яўляюцца псіхічныя і паводзінскія разлады, звязаныя з узнікненнем залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў.
Адрозненне ад спецыяльнасці 14.01.11 - нервовыя хваробы, якая займаецца даследваннем неўралагічных разладаў, заснаваных на функцыянальна-тапічных зменах цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы, складаецца ў тым, што ў рамках спецыяльнасці 14.01.27 - наркалогія разглядаюцца разлады псіхікі і паводзінаў чалавека ў выніку прыхільнісці да алкаголю і рэчывам, прызнаных законам наркотыкамі або рэчывамі, выклікаючымі таксікаманію.
Ад спецыяльнасці 19.00.04 - медыцынская псіхалогія, асноўным аб’ектам даследвання якой з’яўляецца асоба хворага чалавека, спецыяльнасць 14.01.27 - наркалогія адрозніваецца тым, што даследванні, якія адносяцца да гэтай спецыяльнасці, касаюцца ўсталявання абэектыўных заканамернасцяў узнікнення і развіцця залежнасцей ад псіхаактыўных рэчываў, іх тэрапіі, прагноза, прафілактыкі.
Ад спецыяльнасцяў клінічнага профілю, такіх як 14.01.04 -унутраныя хваробы, 14.01.08 - педыятрыя, 14.01.02 - эндакрыналогія, 14.01.09 - інфекцыйныя хваробы - спецыяльнасць 14.01.27 - наркалогія адрозніваецца тым, што вывучае клінічныя праяўленні псіхічнай і фізічнай залежнасці, у тым ліку пры разнастайных захворваннях унутраных органаў і эндакрыннай сістэмы, выкліканых інфекцыямі, ва ўзростным аспекце, уключаючы дзіцячы і падлеткавы кантынгент.
У адрозненні ад спецыяльнасці 14.03,04 - таксікалогія, вывучаючай фізічныя і хімічныя ўласцівасці ядаў, механізмы іх дзейнасці: на жівыя арганізмы, прызнакі атручвання, шукаючай сродкі іх прафілактыкі і лячэння, а таксама формы карыснага выкарыстання таксічнай дзейнасці ядаў, спецыяльнасць 14.01.27 - наркалогія вывучае перш за ўсё клінічны аспект залежнасцей ад псіхаактыўных рэчываў.
Ад спецыяльнасцяў 14.02.02 - эпідэміялогія і 14.02.03 -грамадскае здароўе і ахова здароўя спецыяльнасць 14.01.27 -наркалогія адрозніваецца тым, што яна вывучае распаўсюджанасць і заканамернасці клініка-эпідэміялагічных працэсаў у развіцці залежнасцяў ад псіхаактыўных рэчываў, арганізацыйнныя формы першаснай, другаснай і трацічнай псіхапрафілактыкі з мэтаю іх удасканалення і аптымізацыі ў разнастайных умовах: сацыяльных, эканамічных, дэмаграфічных і інш..
Ад спецыяльнасці 14.03.06 - фармакалогія, клінічная фармакалогія, якая вывучае лекавыя сродкі, якія ўжываюцца для лячэння і прафілактыкі разнастайных захворванняў і паталагічных станаў, і займаецца даследваннем новых эфектыўных лекавых сродкаў, спецыяльнасць 14.01.27 - наркалогія концэнтруе ўвагу на клінічным эфекце выкарыстання псіхатропных сродкаў для купіравання псіхічных і паводзінскіх праяў ап’янення, перыяду пазбаўлення ад алкаголю або звычайнага наркотыка (рэчыва, выклікаючага таксікаманію), у тым ліку ўскладненнага.
Даследванні па спецыяльнасці 14.01.27-наркалогія могуць мець біяхімічный, генетычны, марфалагічны, патафізіялагічны, імуналагічны аспекты. Але ў адрозненні ад адпаведных спецыяльнасцяў 03.01.04-біяхімія, 03.02.07-генэтыка, 14.03.02-паталагічная анатомія, 14.03.03-паталагічная фізіялогія, 14.03.09-клінічная імуналогія, алергалогія тут галоўны аб’ект вывучэння - асобы, пакутуючыя псіхічнымі і паводзінскімі разладамі.
Даследванні, якія змяшчаюць пераважна марфалагічныя,
патоафізіялагічныя, біяхімічныя, імуналагічныя, фармакалагічныя і іншыя аспекты, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі сумежных спецыяльнасцяў пры разладах, абумоўленых залежнасцямі ад псіхаактыўных рэчываў, павінны быць аднесены да адпаведных навуковых спецыяльнасцяў. У такіх выпадках спецыяльнасць 14.01.27 - наркалогія з’яўляецца сумежнай.
VI. Размежаванні з сумежнымі галінамі навукі
Фундаментальныя даследванні ў галіне біялагічніх механізмаў залежнасцяў ад псіхаактыўных рэчываў праводзяцца ў межах спецыяльнасцяў па біялагічнай галіне навукі.
Клінічныя і эпідэміялагічныя аспекты залежнасцяў ад псіхаактыўных рэчываў праводзяцца ў рамках спецыяльнасцяў па медыцынскай галіне навукі.