Прафілактыка вытворчага траўматызму
Праца медыкаў належыць да ліку нейбольш складаных і адказных відаў дзейнасці чалавека. Яна характэрызуецца значнай інтэлектуальнай нагрузкай, а ў асобных выпадках – і вялікімі фізічнымі нагрузкамі і трываласцю. Да медыцынскіх працоўнікаў прад’яўляюць павышаныя патрабаванні, якія ўключаюць аб’ём аператыўнай і даўгачасовай памяці, увагу, высокую працаздольнасць у экстрэмальных умовах.
Вынік дзейнасці медыцынскіх працоўнікаў – здароўе пацыентаў – шмат у чым вызначаецца ўмовамі працы і станам здароўя супрацоўнікаў. Па роду дзейнасці на медыцынскіх працоўнікаў уздзейнічае комплекс фактараў фізічнай, хімічнай, біялагічнай прыроды. Медыкі адчуваюць высокае нерова-эмацыянальнае напруджанне. Акрамя таго, у працэсе прафесійнай дзейнасці, медыцынскі працоўнік падвяргаецца функцыянальнаму перанапруджанню асобных органаў і сістэм арганізма.
У сістэме мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, важнае месца займаюць наяўнасць і правільнае выкарыстанне супрацоўнікамі санітарнага адзення, сродкаў індывідуальнай аховы, выкананне рэжымаў працы і адпачынку, выкананне патрабаванняў бяспекі пры працы з абсталяваннем, прафесійны адбор і навучанне працуючых бяспечным прыёмам працы, правядзенне ўсіх відаў інструктажаў, праверкі ведаў. Найважнейшай задачай з’яўляецца кіраванне вытворчымі рызыкамі. Прафілактыка і контроль за правільным выкарыстаннем небяспечных рэчываў, абсталявання і інструмента, біялагічных рэчываў, выкананне інструкцый па ахове працы - з’яўляецца асновай для кіравання рызыкамі.
Ахова працы жіццёва неабходна і працоўніку, і працадаўцу, і грамадству ў цэлым. Дасягнуць поспеха ў пастаяннай працы ў імя захавання жыцця, здароўя і працаздольнасці працоўніка на кожным працоўным месцы можна толькі аб’яднаўшы высілкі працадаўца і працоўнікаў.
Наша мэта - працаваць без траўмаў!