Палітыка ў вобласці аховы працы
«Бяспечная праца, захаванне жыцця і здароўя ў працэсе працы - залог дабрабыту супрацоўнікаў і якаснага аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву краіны»
МЭТА ПАЛІТЫКІ Ў ГАЛІНЕ АХОВЫ ПРАЦЫ:
Стварэнне на працоўных месцах умоў працы, якія адпавядаюць стандартам бяспекі, устаноўленым у Рэспубліцы Беларусь.
Правядзенне планамернай працы па ліквідацыі прычын вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў.
Укараненне ў Цэнтры новых метадаў своечасовай і кваліфікаванай медыцынскай дапамогі, аснашчэнне сучасным медыцынскім абсталяваннем.
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ Ў ВОБЛАСЦІ АХОВЫ ПРАЦЫ:
- Стварэнне сістэмы ідэнтыфікацыі вытворчых небяспек, адзнакі рызык. Забеспячэнне пастяннага кантролю над рызыкамі, правядзенне папярэджваючых і карэктуючых дзеянняў.
- Рэгулярны аналіз мэтаў і задач у галіне аховы працы, павышэнне эфектыўнасці мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай пастаяннага паляпшэння функцыянавання сістэмы кіравання аховай працы.
- Выкананне патрабаванняў дейнічаючага заканадаўства ў галіне аховы працы, вытворчай санітарыі, пажарнай і прамысловай бяспекі.
- Уцягванне ўсяго персаналу Цэнтра ў дзейнасць па ахове працы.
ШЛЯХІ ДАСЯГНЕННЯ ПАСТАЎЛЕНЫХ ЗАДАЧ:
- Падтрымка ў працоўным стане ў Цэнтры працэдуры для пастаяннай ідэнтыфікацыі небяспек, адзнакі рызык і забеспячэнне неабходных мер па кантролю згодна з патрабаваннем СТБ 18001-2009, як асновы ўсёй сістэмы аховы працы.
- Укараненне ў Цэнтры новага сучаснага медыцынскага абсталявання, правядзенне своечасовага абслугоўвання і рамонтаў медыцынскага абсталявання.
- Забеспячэнне фінансавай і матэрыяльна-технічнай падтрымкі запланаваных мерапрыемстваў па ахове працы, выкананне патрабаванняў, загадаў і прадпісанняў вышэйстаячых і кантралюючых арганізацый.
- Узаемадзеянне і цеснае супрацоўніцтва з прафесійным саюзам і іншымі арганізацыямі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў вобласці аховы працы, садзейнічанне грамадскаму кантролю за выкананнем правоў і інтарэсаў працоўнікаў.
- Удасканаленне працэсу падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па пытаннях аховы працы спецыялістаў разнастайнага ўзроўня.
Кіраўніцтва РНПЦ псіхічнага здароўя абавязваецца прадастаўляць сродкі і рэсурсы для рэалізацыі гэтай палітыкі, даводзіць яе да ведама кожнага працоўніка і патрабаваць ад ўсіх яе няўхільнага выканання.
Дырэктар А.І. Старцаў
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Л.І. Кудзін