21-е наркалагічнае аддзяленне для лячэння і рэабілітацыі асоб, пакутуючых сіндромам залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў
Загадчык аддзяленнем
Іваноў
Уладзімір Уладзіміравіч
(тэл. 365-03-07)
У 21-м аддзяленні РНПЦ псіхічнага здароўя атрымліваюць дапамогу пацыенты, пакутуючыя залежнасцю ад алкоголю, спайсаў і азартных гульняў. Выкарыстоўваюцца разнастайныя медыкаментозныя і фізіятэрапеўтычныя метады. Працуюць дасведчаные псіхолагі і псіхатэрапеўты. Выкарыстоўваюцца эфектыўныя праграмы навучання цвярозаму здароваму ладу жыцця. Пасля выпіскі прапануецца ўдзел у падтрымліваючай праграме для пацыентаў і іх сваякоў. Канчатковыя вынікі працы аддзялення перавышаюць аналагічныя паказчыкі іншых наркалагічных аддзеленяў.
Аказваемая медыцынская дапамога:
- Залежнасць ад алкаголю (без цяжкай абстыненцыі, без псіхозу, без недаўсціпу, без спадарожных псіхічных разладаў)
- Паталагічная схільнасць да азартных гульняў (без спадарожных псіхічных разладаў)
- Залежнасць ад лекавых сродкаў (без спадарожных псіхічных разладаў)
- Залежнасць ад наркатычных сродкаў (паза інтаксікацыі або абстыненцыі)
Абслугоўваемыя групы пацыентаў: Рэспубліка Беларусь.
Умовы шпіталізацыі:
- Для хворых алкагалізмам: цвярозасць, магчыма лёккае ап’яненне або лёккі сіндром адмены, які не патрабуе актыўнай дэтаксікацыі і спецыяльнага назірання.
- Для хворых наркаманіямі: поўная цвярозасць (не меньш аднаго месяца), а таксама лабараторны кантроль наяўнасці наркотыкаў у арганізме ў дзень паступлення.
- Супрацьпаказанні: псіхічныя разлады тыпу псіхапатый, псіхатычныя станы любога тыпу; недаўсціп; саматычныя захворванні, якія патрабуюць спецыяльнага лячэння.
Хто дапамагае: тэрапеўтычная брыгада: урач псіхіятр-нарколаг, урач псіхатэрапеўт, медыцынскі псіхолаг, сацыяльны працоўнік, «цвярозыя алкаголікі» з АА, «цвярозыя наркаманы» з АН.
Лячэнне комплекснае: медыкаменты па паказаннях, псіхатэрапія, навучальныя праграмы, 12 Крокаў АА/АН, тэрапеўтычная праграма «Каўчэг», выкарыстанне спецыяльнай літэратуры, фільмаў.
Курс рэабілітацыі ў аддзяленні: 21 дзень, пасля выпіскі прадугледжана наведванне падтрымліваючай тэрапеўтычнай групы «Каўчэг» па адрасу: Мінск, вуліца Палявая 26, офіс 2, гэты від дапамогі аказваецца бясплатна.
Магчыма таксама ананімнае платнае лячэння.
Кошт можна ўдакладніць па тэлефоне (017) 289-85-54.
Шпіталізацыя планавая, запіс па тэлефоне 289-89-10