Russian Belarusian English
  • Водгукі пацыентаў

Водгукі пацыентаў

Нам на самой справе цікава і важна ведаць, што Вы думаеце аб нашай працы. Вашы адзнакі і меркаванні дапамогуць зрабіць дапамогу больш эфектыўнай, а ўмовы яе аказання больш камфортнымі.

Дзякуем за ўдзел!

 

Вялікі дзякуй персаналу 21 аддзялення.
Жадаю падзякаваць лечачаму ўрачу Карніцкай Любові Анатольеўне, а таксама ўсяму калектыву РНПЦ за ўвагу, чуласць, прафесіяналізм і душэўныя чалавечыя адносіны! Усяго вам найлепшага ў жыцці!
З вялікай падзякай жадаю выказаць удзячнасць мед персананалу 31-аддзялення, асабліва старшай медсястры Андрэйчанкавай Інэсе Аляксандраўне, майму псіхолагу Коўшык Антаніне Лявонцьеўне і загадчыцы Аверчанка Наталлі Валер’еўне, а таксама і ўсім супрацоўнікам гэтага аддзялення за добрыя чалавечыя адносіны, якія яны аказалі мне. Яшчэ і яшчэ раз жадаю падзякаваць за разуменне, ласку, пяшчоту і цярпенне – не толькі да мяне, але і да ўсіх хворых. Вялікі Вам дзякуй за Вашу высакародную працу.
За час правядзення лячэння ў стацыянары жадаю падзякаваць усяму медыцынскаму персаналу 15 аддзялення, загадчыцай якога з’яўляецца Алена Аляксандраўна. Вялікі ёй дзякуй за ўважлівыя і трапятлівыя адносіны да пацыентаў і за ўвагу да іх блізкіх, з якімі яна знаходзіла час паразмаўляць, расказаць, супакоіць іх. Выказаць падзяку доктару, Лукашэвічу Віктару Антонавічу, за яго спакой і ўраўнаважаннасць. Кухонным працоўнікам і санітарам асабісты дзякуй за іх нялёккую працу. З павагай, пацыент 15 аддзялення.
Жадаю выказаць вялікую падзяку свайму лечачаму ўрачу Кражаву Юрыю Аляксандравічу. Гэта чалавек вельмі ўважлівы да пацыентаў, мае невычэрпнае пачуццё гумара, а самае галоўнае, валодае высокімі навыкамі ў сваёй прафесіі. Вялікі Вам дзякуй за тое, што Вы дапамагаеце людзям зноў паверыць у сябе і даецё ім магчымасць дазволіць сабе зноў будаваць планы на будучыню. Таксама жадаю падзякаваць усяму медыцынскаму персаналу 3-га аддзялення.
Вялікі ДЗЯКУЙ лечачаму ўрачу Літвінцу Вадзіму Валер’евічу і ўсяму медыцынскаму персаналу 7-га аддзялення! Дабрата, чуткасць, спагадлівасць, прафесіяналізм. Нізкі вам паклон і вялікі дзякуй за адноўленае здароўе сына. Шчасця і здароўя вам і вашым блізкім.
Калі ёсць на свеце Чаловек - то ён тут! Зямны, Родны, Добры, Шчыры, Жывы! І прафесія тут мала значыць, Усё залежыць ад яго: Колькі душ "уваскрэсне" заўтра, Колькі дзён шчаслівых будзе наперадзе, Колькі радасці і шчасця зноў паспеем мы пражыць. І за кожны дзень такога шчасця – Няхай збудуцца яго мары, А сэрца людзей хворых “б’юцца” ва ўнісон каханню! з падзякай і нізкім паклонам, прысвячаецца лечачаму ўрачу майго сына - Літвінцу Вадзіму Валер’евічу. Проста мама.
Выказваю падзяку ўсяму калектыву 19-га аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя і ў прыватнасці заг. аддз. Ярмолінскай Е.Н., лечачаму ўрачу Васілец Н.Л., м/с рэабілітолагу Латышавай Л.М. і ўсяму малодшаму медперсаналу. Іх згуртаванасць і аура дабрапрыстойнасці, у комплексе з фізіятэрапеўтычнымі назначэннямі, добра падзейнічалі на аздараўленне. Дзякуй ім ад усяго сэрца!
Жадаю выказаць сваю падзяку загадчыцы 31-ага аддзялення Аверчанка Наталлі Валер’еўне. Гэта прыгожая і кволая жанчына – прафесіянал сваёй справы, урач ад Бога. Дзякуй вялікі ўсяму калектыву аддзялення за тое, што так хутка дапамаглі мне справіцца з маёй хваробай. Нізкі Вам паклон.
Жадаю выказаць падзяку загадчыцы 17 аддзялення Свірыдавай А. А. за адпаведнае лячэнне, з якім яна падыходзіць да хворых. А таксама выказаць падзяку мед. персаналу аддзялення за цеплыню, клопаты і разуменне. Вялікі дзякуй і дай Вам Бог здароўя.
Сардэчна дзякуем загадчыку кансультатыўна-паліклінічным аддзяленнем Саковічу Станіславу Лазаравічу за аказаную нашай дачцэ дапамогу, высокі прафесіяналізм, чуйныя і ўважлівыя адносіны да хворых.
06 чэрвеня 2016 года на імя дырэктара РНПЦ псіхічнага здароўя Старцава А.І. паступіла калектыўная падзяка ад пацыентаў 3-га псіхіятрычнага аддзялення (для лячэння псіхічных разладаў у выніку эпілепсіі) са словамі падзякі загадчыку аддзяленнем Хлебаказаву Ф.П. і ўсяму калектыву аддзялення за іх унёсак, які накіраваны на аднаўленне здароўя людзей, якія маюць патрэбу. Пацыенты выказваюць упэўненнасць, што дзякуючы пісьменнаму і прафісійнаму кіраўніцтву Цэнтра ў 3-м аддзяленні быў праведзены бягучы рамонт, які таксама садзейнічае хутчэйшай рэабілітацыі пацыентаў і аднаўленню іх здароўя. Дадзеную падзяку падпісалі 38 пацыентаў 3-га аддзялення.
Жадаю выказаць вялікую падзяку лечачаму ўрачу Літвінцу Вадзіму Валер’евічу і ўсяму медыцынскаму персаналу 7-га аддзялення. Столькі ўвагі і клопатаў мы не сустракалі ні ў адной медыцынскай установе! Вадзім Валер’евіч з’яўляецца выдатнейшым урачом, стоадсоткава ведаючым сваю справу, і высокакваліфікаваным спецыялістам, але, самае галоўнае, ён валодае такімі чалавечымі якасцямі як спачуванне, разуменне, уважлівасць і тактычнасць. Акрамя таго, жадаю асобна выказаць словы падзякі загадчыку кансультатыўна-паліклінічнага аддзялення Саковічу Станіславу Лазаравічу. У цяжкую хвіліну ён аказаў аператыўную і эфектыўную медыцынскую дапамогу. Гэтым лістом мы жадаем выказаць сваю падзяку ад усёй душы за тое, што Вашы працоўнікі зрабілі для нас. Яны дапамаглі аднавіць не толькі здароўе нашага сына, але і веру ў тое, што ёсць яшчэ людзі Вашай прафесіі, якія выконваюць свае абавязкі не для птушкі, а з поўнай самааддачай, укладваючы душу і любоў у сваю нялёккую працу!
Тысячы людзей атрымалі вылячэнне ў аддзяленні неўрозаў. Сардэчны дзякуй загадчыцы аддзяленнем Снежковай Р.Е і ўсяму калектыву аддзялення.(Архіпаў В.І).
Выказваю вялікую падзяку медыцынскаму персаналу 5-га аддзялення за іх цяжкую, але такую неабходную працу, за цярпенне і добрыя адносіны да пацыентаў. У прыватнасці асабістую падзяку лечучым урачам Варвары Нікалаеўне і Барадзіной Наталлі Сяргееўне, псіхатэрапеўту Мазуркевіч Святлане Ўладзіміраўне, урачу-фізіятэрапеўту Баранавай Дыяне Алегаўне, медсястры Анжэліке Вітальдаўне, масажысту Маргарыце Канстантынаўне. Дзякуючы Вашай працы я паверыла ў свае сілы і ў тое, што неабходна жыць і жыць шчасліва. Дзякуй Вам вялікі!!!
Жадаю выказаць сардэчную падзяку заг. 31-м аддзяленнем Аверчанка Наталлі Валер’еўне за яе добрае сэрдца, прафесіяналізм і ўвагу да нас. Нізкага паклону заслугоўваюць усе медыцынскія сёстры гэтага аддзялення, санітаркі. Не магу не выказаць вялікі дзякуй фізіятэрапеўту цэнтра Дыяне Алегаўне, усім урачам, якія абслугоўваюць аддзяленне. Дай вам Бог усім моцнага здароўя і ўсяго добрага!!!!!!
Прашу аб’явіць падзяку медыцынскаму персаналу 2-га дзіцячага аддзялення за іх добрасумленную і цяжкую працу. Мая дачка Валянціна шматразова атрымлівала падтрымліваючае лячэнне і рабіла мікрапалярызацыю. Калі ў першы раз у 2012 годзе мы апынуліся ў гэтым аддзяленні ў цяжкім, крытычным стане, то пасля гэтага раза ў паўгады Валя заўсёды едзе ў аддзяленне з настроем. Вынік усіх працэдур – проста ашаламляльны. Валя, з яе нялёккім дыягназам стала з намі весці дыялог, заўсёды ў яе можна запытаць чаго бы яна пажадала. Раней усяго гэтага не было, яна проста вельмі моцна і громка крычала. Жадаю адзначыць асобным словам падзякі загадчыка аддзяленнем Аверчанка Віталя Анатольевіча і лечачага ўрача Аляксея Яўгенавіча. А за медсястрычак – проста нізкі паклон.
Жадаў бы выказаць шчырую ўдзячнасць урачам, медыцынскім сёстрам, санітаркам, тэхнічнаму персаналу 31-га аддзялення, у якім я праходзіў лячэнне, за прафесіяналізм, добрасумленнасць, увагу і клопаты аб пацыентах. Цяжка выдзяліць каго-небудзь з супрацоўнікаў аддзялення - увесь калектыў на чале з загадчыцай Наталляй Валер’еўнай Аверчанка працуе арганізавана, дакладна, зладжана, кожны працуе з поўнай аддачай, імкнецца максімальна аблягчыць стан хворых, аказаць ім неабходную дапамогу. Дзякуючы гэтаму ў аддзяленні створана атмасфера дабразычлівасці, чуйнасці, спагадлівасці, чаго так патрабуюць пацыенты, якія пакутуюць ад рознага роду трывожна-дэпрэсіўных разладаў. Нельга таксама не адзначыць у вышэйшай ступені добрасумленныя, нефармальныя адносіны да сваіх абавязкаў куратара 31-га аддзялення з боку адміністрацыі РНПЦ, намесніка дырэктара па медыцынскай часцы, кандыдата медыцынскіх навук Таццяны Аляксандраўны Емельянцавай, якая рэгулярна наведвае аддзяленне, глыбока ўнікаючы
Вельмі рэдка пішу водгукі, але ў гэтым выпадку не стрымалась… Жадаю падзякаваць Васілец (выбачайце, калі памылілася з прозвішчам) Наталлі Леанідаўне!!!!!! Урачу 19 аддзялення і ўсім медсёстрам, працоўнікам дадзенага аддзялення!! У мяне вельмі хварэе бацька і ляжаў у шматлікіх аддзяленнях гэтай бальніцы, але ў гэтым аддзяленні адносяцца як да родных людзей, урач настолькі ўважлівы, клапатлівы, кампетэнтны ва ўсіх пытаннях, прафесіянал сваёй справы. Персанал вельмі добры, уважлівы. Дзякуй, Наталля Леанідаўна і ўсі супрацоўнікі 19 аддзялення, ад усёй душы і ад усяго сэрца за вашу працу!!!!!!!!! Дай вам Бог здароўя!!!! Усяго найлепшага!!
Дзякуй, выдатная якасць, выдатная кваліфікацыя спецыялістаў, мне рэальна дапамаглі, адчуваю сябе лепей, чым 10 год назад, дзякуй