Russian Belarusian English

Цэнтр БТЧК «Адкрыты дом»

Цэнтр створаны ў рамках праекту «Падтрымка людзей з псіхічнымі захворваннямі»

 

Цэнтр Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа «Адкрыты дом» — гэта вольныя зносіны людзей з падобнымі праблемамі, гэта магчымасць здабыць упэўненасць у сябе, атрымаць падтрымку і навучыцца радавацца жыццю.

Прынцыпы цэнтра:

  • павага;
  • годнасць;
  • свабода выбару;
  • канфідэнцыяльнасць.

 

 

Наш Цэнтр – гэта цеплыня, давер і хатняя ўтульнасць. Гэта тое месца, дзе Вам заўсёды рады! Мы прапануем:

Зносіны і вольны час

  • пакой адпачынку і тэлевізар, камп’ютар і інтэрнэт, музыка, чытанне, шашкі і шахматы, лепка, маляванне і дызайн, групы па інтарэсах, святы, экскурсіі, музэі, тэатры і выставы

Навучанне

  • вязанне, шыццё, вышыванне, бісерапляценне, кветаводства

Узаемадапамогу

  • групы самадапамогі, падтрымка спецыялістамі і валанцёрамі цэнтра, групы дапамогі сваякам

Консультаванне

  • індывідуальныя кансультацыі псіхолага, запрошаныя спецыялісты

Усе мерапрыемствы і заняткі Цэнтра Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа «Адкрыты дом» праводзяць кваліфікаваныя спецыялісты і валанцёры.

Калі Вы дасягнулі 18 год, маеце праблемы ў галіне псіхічнага здароўя і прытрымліваецеся асноўных прынцыпаў Цэнтра – прыходзьце ў наш «Адкрыты дом»! Тут Вы зможаце знайсці падтрымку і разуменне.

 

Мы чакаем Вас з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 15.00 па адрасу: г. Мінск, пр-т Машэрава, 25, офіс 601. Тэлефоны: 8 (017) 335-21-98, 8 (029) 124-94-01.

Сайт цэнтра БТЧК

  Старонка цэнтра ў Facebook