Russian Belarusian English

Барацьба з карупцыяй. Абмежаванні па сумеснай службе (працы)

Часта ў працоўнікаў разнастайных дзяржаўных арганізацый узнікаюць пытанні адносна існуючых абмежаванняў па сумеснай службе (працы) у такіх арганізацыях сужэнцаў і блізкіх сваякоў.

У першую чаргу цікавяць такія пытанні: ці будзе з’яўляцца парушэннем заканадаўства сумесная праца ў дзяржаўнай арганізацыі асоб, адна з якіх з’яўляецца дзяржаўнай службовай асобай (займае кіруючую пасаду), а другая з’яўляецца яго блізкім сваяком і займае пасаду службоўца (энэргетык, забеспячэнец, бухгалтар, юрысконсульт, эканаміст і г.д.) (у тым ліку, у сітуацыі, калі ў дзяржаўнай арганізацыі працуюь блізкія сваякі: першы – на пасадзе галоўнага бухгалтара, другі - адзін з бухгалтараў аддзела (без матэрыяльнай адказнасці)) і г.д.

Адказы на дадзеныя пытанні ёсць ў дзеючым заканадаўстве. Так, згодна арт.27 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і арт.18 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй»  (далей - Закон) забараняецца сумесная праца ў адной і той жа дзяржаўнай арганізацыі (адасобленым падраздзяленні) на пасадзе кіраўніка (яго намеснікаў), галоўнага бухгалтара  (яго намеснікаў) і касіра сужэнцаў, блізкіх сваякоў, калі іх праца звязана з непасрэднай падпарадкаванасцю або падкантраляванасцю аднаго з іх іншаму.

Іншых прамых забаронаў на выкананне сумеснай працы ў дзяржаўных арганізацыях вышыйзазначанай катэгорыі асоб у заканадаўстве няма.

Падпарадкаванасць прадстаўляе сабой адносіны паміж кіраўніком арганізацыі (адасобленага, структурнага падраздзялення) і працоўнікам арганізацыі (адасобленага, структурного падраздзялення), пры якіх кіраўнік мае права выдаваць распараджэнні, загады, даваць указанні, даручэнні і патрабаваць іх выкананя, абавязковыя для выканання працоўнікам.

Падкантрольнасць уяўляе сабой адносіны паміж выканаўцам, які выконвае дакладныя абавязкі, і асобай, якой гэты выканаўца падсправаздачны па дакладнаму накірунку або ў агульным па працы.

Непасрэднасць азначае, што падпарадкаванасць або падкантрольнасць паміж дакладнымі асобамі з’яўляецца прамой, гэта значыць паміж кіраўніком і працоўнікам (асобай, якая ажыццяўляе кантроль, і выканаўцам) адсутнічае які-небудзь кіраўнік (асоба, якая ажыццяўляе кантоль), у падпарадкаванні (падкантрольнасці) якога знаходзіцца працоўнік (выканаўца).

Такім чынам, пры адсутнасці непасрэднай падпарадкаванасці або падкантрольнасці сужэнцаў, блізкіх сваякоў, якія у тым ліку знаходзяцца, напрыклад, на пасадах кіраўніка і галоўнага бухгалтара, падобная сумесная праца не забаронена.

Акрамя вышэйзазначаных прававых нормаў, якія прадугледжваюць абмежаванні па сумеснай службе (працы), патрэбна таксама мець на ўвазе, што Законам предугледжаны механізм мінімізацыі карупцыйных рызык і кіравання сітуацыямі, пры якіх асабістыя інтарэсы дзяржаўных службовых асоб, яго сужэнца (сужэнцы), блізкіх сваякоў уплываюць або могуць уплываць на належнае выкананне дзяржаўнай службовай асобай сваіх службовых (працоўных) абавязкаў пры прыняцці ім рашэння або ўдзелу ў прыняцці рашэння або ўчыненні іншых дзеянняў па службе (працы).

Парадак прадухілення і ўрэгулявання вышэйзазначаных сітуацый, г.з. канфлікту інтарэсаў, зазначаны арт.21 Закону.

У ч. 1 арт. 21 Закону замацаваны абавязак дзяржаўнай службовай асобы паведаміць у пісьмовай форме свайго кіраўніка, ў непасрэднай падпарадкаванасці якога яно знаходзіцца, аб узнікненні канфлікту інтарэсаў або магчымасці яго ўзнікнення, як толькі яму стане аб гэтым вядома.

Кіраўнік аб узнікненні або магчымасці ўзнікнення канфлікту інтарэсаў і выніках разгляду паступіўшай інфармацыі  інфармуе кіраўніка дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі.

Такім чынам, напрыклад, калі ў дзяржаўнай арганізацыі пасаду загадчыка гаспадаркай займае родны брат дырэктара гэтай установы, які напрямую ему не падпарадкаваны і не падкантраляваны, то ні працоўнае заканадаўства, ні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй не забараняюць і не абмяжоўваюць такую сумесную працу. Аднак пры пэўных абставінах, напрыклад, у выпадку прыняцця дырэктарам арганізацыі рашэння аб прэміраванні супрацоўнікаў, у прыватнасці загадчыка гаспадаркай, магчыма ўзнікненне канфлікту інтарэсаў, што патрабуе ад дырэктара арганізацыі пісьмовага паведамлення свайго кіраўніка аб магчымасці ўзнікнення канфлікту інтарэсаў.

Паведамленне аб канфлікце інтарэсаў або магчымасці яго ўзнікнення падаецца ў пісьмовай форме, як толькі дзяржаўнай службовай асобе стала вядома аб узнікненні канфлікту інтарэсаў або аб магчымасці яго ўзнікнення.

Дзяржаўная службовая асоба абавязана паведаміць не толькі аб ужо ўзнікшым канфлікце інтарэсаў, але і аб магчымасці яго ўзнікнення. Аб сітуацыі, у якой магчыма ўзнікненне канфлікту інтарэсаў, дзяржаўнай службовай асобе можа стаць вядома, напрыклад, пры складанні плана правядзення праверак, у ходзе абмерквання на нарадзе даручэння, якое паступіла для выканання, і г.д.

Разам з тым неабходна адзначыць, што канфлікт інтарэсаў, роўна як і магчымасць яго ўзнікнення, - гэта аб’ектыўна існуючая, а не магчымая сітуацыя. Для канстатацыі сітуацыі канфлікту інтарэсаў або магчымасці яго ўзнікнення неабходна ўстанавіць рэальна існуючы асабісты інтарэс і дакладнае рашэнне або іншае дзеянне па службе, на якую дадзены інтарэс уплывае або можа паўплываць.

У ч. 5 арт. 21 Закону аб барацьбе з карупцыяй устаноўлены прававыя наступствы парушэння ўсталяванага парадку прадухілення і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў.

Непрадстаўленне дзяржаўнай службовай асобай паведамлення аб узнікшым канфлікце інтарэсаў або магчымасці яго ўзнікнення, калі яму было вядома аб узнікненні канфлікту інтарэсаў або магчымасці яго ўзнікнення, з’яўляецца падставай для адмовы ў назначэнні дзяржаўнага служачага на іншую дзяржаўную пасаду або для прыцягнення яго да дысцыплінарнай адказнасці аж да вызвалення ад займаймай пасады (звальнення) у парадку, усталяваным заканадаўчымі актамі.

Пракуратура Цэнтральнага раёна горада Мінска