Russian Belarusian English

Марчук Сяргей Аляксандравіч

Урач-псіхіятр-нарколаг (загадчык) 18-га наркалагічнага аддзялення. З’яўляецца ўрачом 2 кваліфікацыйнай катэгорыі.

У 2013 годзе скончыў Установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Лячэбная справа». У перыяд з 2013 па 2014 гг. праходзіў інтэрнатуру па спецыяльнасці псіхіятрыя-наркалогія на базе Дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя» (РНПЦ псіхічнага здароўя). З 2014 года працуе на пасадзе ўрача-псіхіятра-нарколага дадзенай установы. Член беларускай псіхіятрычнай асацыяцыі. З 2018 года з’яўляецца загадчыкам 18-га наркалагічнага аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя.

Пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень, вывучаючы прафесійную літаратуру, перыядычныя выданні, удзельнічае ў навуковых канферэнцыях, семінарах, форумах, якія праводзяцца на разнастайных базах, удзельнічае ў навуковых праектах, якія праводзяцца на базе РНПЦ псіхічнага здароўя. Працуе ў пастаянным супрацоўніцтве з кафедрай псіхіятрыі і медыцынскай псіхалогіі Ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт» і кафедрай псіхіятрыі і наркалогіі Дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (БелМАПА).

Рэгулярна праходзіць курсы ўдасканаляння па спецыяльнасці. Праслухаў цыклы на кафедры псіхіятрыі і наркалогіі БелМАПА «Дыягностыка і лячэнне трывожных разладаў» (2015), у РНПЦ псіхічнага здароўя «Электрасутаргавая тэрапія ў лячэнні псіхічных разладаў (захворванняў) на сучасным этапе» (2018), на кафедры клінічнай фармакалогіі БелМАПА «Правядзенне клінічных іспытаў па правілах GCP» (2018).

Акрамя клінічнай працы актыўна займаецца навуковай дзейнасцю.

У 2017 годзе стаў Лаурэатам Рэспубліканскага конкурсу, прысвечанаму году навукі ў намінацыі «Лепшая навуковая праца маладых вучоных». З 2014 па 2016 гг. быў  кіраўніком навуковага даследвання ў рамках Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследванняў (БРФФД).

Адзін з аўтараў дзеячага патэнта на вынаходства «Спосаб дыягностыкі аўтыстычнага разлада ў дзіцяці» (2012). Прымаў удзел у распрацоўцы і ўкараненні трох інструкцый па ўжыванню. З’яўляецца аўтарам кнігі-манаграфіі “Разлады аўтыстычнага спектра: клініка, дыягностыка, карэкцыя” (2018). Удзельнічаў з дакладамі ў 15-ці навукова-даследчых канферэнцыях і семінарах, у тым ліку і за мяжой. Пад яго аўтарствам надрукавана 17 артыкулаў і 15 тэзісаў у навуковых часопісах і сборніках навуковых прац.

Галіна прафесійных інтарэсаў:

Дыягностыка і лячэнне пацыентаў з разнастайнымі відамі залежнасці, з псіхічнымі і паводзінскімі разладамі ў выніку ўжывання алкаголю і іншых псіхаактыўных рэчываў.

Прафілактыка рэцыдываў у пацыентаў з алкагольнай залежнасцю. Праца з сазалежнымі ўнутрысямейнымі ўзаемаадносінамі.

Дыягностыка і лячэнне пацыентаў з псіхічнымі і паводзінскімі разладамі, як дарослых, так і дзяцей.

Сучасныя інструментальныя, малекулярна-генетычныя і фармака-генетычныя метады даследванняў у псіхіятрычнай практыцы.