Гвоздзева Наталля Валер’еўна
Псіхолаг 18-га наркалагічнага аддзялення.
Працуе ў Дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя» з 2017г. Скончыла Ўстанову адукацыі «Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт» (філіял у г. Мінску) у 2016 г. па спецыяльнасці «Псіхалогія». З’яўляецца ўдзельнікам праграмы МГІ.
Прайшла навучанне па дадатковай адукацыйнай праграме «Коўчынгавы падыход у кансультаванні», «Сістэмны падыход у псіхатэрапіі», навучаючая група па працы ў кагнітыўна-паводзінскім накірунку псіхатэрапіі. З 2018 г. праходзіць навучанне ў Маскоўскім гештальт інстытуце, у рамках праграмы дадаткова праходзіць спецыялізацыю па працы з падлеткамі.
Галіна прафесійных інтарэсаў:
- індывідуальнае кансультаванне і псіхакарэкцыя;
- групавая псіхатэрапія;
- псіхадыягностыка;
- панічныя, трывожныя і дэпрэсіўныя разлады;
- залежнасці;
- сазалежныя адносіны.
У сваёй працы выкарыстоўвае гештальт тэрапію, сістэмны падыход, кагнітыўна-паводзінскую псіхатэрапію.