Russian Belarusian English

Гладчанка Аліна Валер’еўна

Урач псіхіятр-нарколаг 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі.

Скончыла Ўстанову адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» (ГрДМУ) у 2013 г. па спецыялізацыі «Медыка-псіхалагічая справа». У 2013-2014 гг. прайшла інтэрнатуру на базе Дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр псіхічнага здароўя» па спецыяльнасці псіхіятрыя-наркалогія. З 2014 па 2016 гады працавала ўрачом-псіхіятрам-нарколагам у Ўстанове аховы здароўя «Уздзенская цэнтральная раённая бальніца» (Уздзенская ЦРБ). У 2016 годзе прайшла спецыялізацыю па псіхатэрапіі на базе кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі Дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (БелМАПА). З 2016 г па 2018 г працавала ўрачом-псіхатэрапеўтам Узденскай ЦРБ.

Пастаянна павышае сваю кваліфікацыю. Прайшла курсы павышення кваліфікацыі ў БелМАПА па програмах: «Псіхатэрапія псіхасаматычных разладаў», «Псіхалогія гвалту. Медыцынскія і сацыяльныя аспекты гендэрнага і хатняга гвалту. Усталяванне кантакту і аказанне падтрымкі ахвярам гвалту. Метады псіхатэрапіі, якія выкарыстоўваюцца ў лячэнні медыцынскіх вынікаў у ахвяраў гвалту». Рэгулярна прымае ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях і семінарах па пытаннях псіхіятрыі, наркалогіі і псіхатэрапіі.

Галіна прафесійных інтарэсаў:

Індывідуальнае кансультаванне залежных і іх сваякоў.

Медыкаментознае лячэнне алкагольнай залежнасці.

Падтрымліваючая псіхатэрапія (замацаванне і падтрымка цвярозасці на фоне падтрымліваючай медыкаментознай тэрапіі).

Матывацыйнае інтэрвьюіраванне залежных.

Псіхатэрапія і фармакатэрапія разладаў неўратычнага спектра (трывожна-дэпрэсіўныя разлады, псіхасаматычныя разлады) у т.л. пры залежнасці ад алкаголю.